Інгела Эсіюс, якая абараняе Вольгу Класкоўскую, заявіла Свабодзе: «Яна цяпер у турме да 15 красавіка. Калі расьследаваньне да гэтага часу скончыцца, то на працягу двух тыдняў будзе прызначаны суд. Калі не, то расьследаваньне працягнуць яшчэ на два тыдні. Увесь гэты час яна будзе знаходзіцца ў турме».
Пакуль адвакат ня ведае, у якім злачынстве будзе абвінавачвацца Вольга, і адмаўляецца камэнтаваць, якое пакараньне ёй можа пагражаць.
Адвакат кажа, што беларуская амбасада да яе не зьвярталася і яна ня мае патрэбы ў яе дапамозе. Адвакат ня мае таксама аніякіх зьвестак пра дзяцей Вольгі, а таксама іх законны статус у дачыненьні Вольгі. Яна займаецца толькі крымінальнай справай.
Паслугі адваката аплочваюцца са швэдзкага бюджэта.
30 сакавіка Вольга Класкоўская была арыштаваная па падазрэньні ў замаху на забойства свайго мужа.