Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людміла Класкоўская: Вольга пятыя суткі не выходзіць на сувязь


Вольга Класкоўская
Вольга Класкоўская

Вольга Класкоўская, якая знаходзіцца ў Стакгольме і вядзе судовыя справы, каб ёй перадалі на выхаваньне васьмімесячнага сына Адэма, пятыя суткі не выходзіць на сувязь.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла маці Людміла Класкоўская.

«Пяць дзён таму яна сышла з кватэры, дзе жыве з дачкой, на спатканьне з сынам і з таго часу зьнікла. Яе тэлефоны і кантакты ў інтэрнэце заблякаваныя. СМС-паведамленьні не даходзяць, мне прыходзяць абвесткі, што яны не перададзеныя. Спроба датэлефанавацца ў Швэцыю да старэйшай дачкі Міраславы, якой 12 гадоў, таксама не дае вынікаў», — распавяла Людміла Класкоўская.

Спадарыня Людміла распавяла, што хацела забраць Міраславу, зрабіла новы пашпарт і займаецца адкрыцьцём візы, але цяпер ня ведае, куды ехаць. Людміла Класкоўская лічыць што яе дачку скралі альбо пасадзілі ў турму за тое, што яна змагаецца за вяртаньне сына.

«Учора было тэлефанаваньне з цэнтральнай паліцыі Стакгольма, спадарыні Марыі Тэхорн. Яна паведаміла, што тэлефануе з Цэнтральнага паліцэйскага раёну Стакгольма, каб даведацца, дзе знаходзіцца менавіта Міраслава. Я ёй сказала, што прашу даведацца, дзе знаходзіцца мая дачка і мой унук Адэм. Яна адказала, што ня скажа. Але, маўляў, вы мусіце сказаць, дзе Міраслава і ці яна знаходзіцца ў бясьпецы. Я адказала, што яна знаходзіцца пад абаронай маёй дзяржавы», — адзначыла Людміла Класкоўская.

Спадарыня Людміла з гэтай нагоды зьвярнулася ў амбасаду Латвіі і МЗС Беларусі.

«Нашы дыпляматы сказалі, што будуць высьвятляць, дзе знаходзіцца мая дачка Вольга, унукі Міраслава і Адэм. Яны сказалі, што паведамяць мне. Я ў шоку, бо ніякіх кантактаў з дачкой і ўнучкай няма».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG