Ёй прад’явілі абвінавачаньне ў замаху на забойства былога мужа.
Маці Вольгі Класкоўскай Людміла апавяла «Свабодзе», што сёньня ёй паведамілі пра затрыманьне яе дачкі швэдзкай паліцыяй.
«Я падняла на ногі ўсіх, каго магла… Сёньня мне патэлефанавалі з МЗС, супрацоўнік МЗС Станіслаў Іванавіч Вэнцэль паведаміў, што ім удалося зьвязацца з паліцэйскай службай Швэцыі, і там сказалі, што Вольга арыштаваная і знаходзіцца ў турме. Ёй прад’яўленае абвінавачаньне ў замаху на забойства мужа».
Вольга Класкоўская, якая пасьля таго, як швэдзкая паліцыя забрала ў яе сына Адэма, з 27 сакавіка не выходзіла на сувязь з маці — Людмілай Класкоўскай.
27 студзеня Вольга паслала маці СМС, што яе запрасіў на спатканьне з сынам Адэмам былы муж. Людміла Класкоўская мяркуе, што ён арганізаваў нейкую правакацыю.
Людміла ня можа дазваніцца і да старэйшай Вользінай дачкі — Міраславы. Дзе цяпер дзяўчынка, ёй невядома.
«Міру цяпер шукае паліцыя Швэцыі. Я вельмі хачу яе забраць у Беларусь».
У МЗС Беларусі пацьвярджэньня гэтай інфармацыі атрымаць не ўдалося — працоўны дзень скончыўся.
Швэдзкая прэса паведамляе пра інцыдэнт у Стакгольме: жанчына была арыштаваная ў суботу, пасьля таго як некалькі разоў ударыла былога мужа нажом. Сьведкам драмы было дзіцё.