Генпракуратура Беларусі пакуль ня мае адказу на запыт кіргіскай Генпракуратуры аб выдачы зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева і яго брата Джаныбека Бакіева.
«Нічога, што прайшоў месяц. Гэта ж тэрмін ня вызначаны. Калі нашым спэцыялістам спатрэбяцца дадатковыя матэрыялы, яны могуць іх запатрабаваць. І калі мне дадуць зьвесткі па гэтым пытаньні, то я адкажу», — сказаў карэспандэнту Свабоды начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю Генпракуратуры Пётар Кісялёў.
1 сакавіка ён пацьвердзіў, што дакумэнты паступілі і будуць разглядацца. «Па закону разгляд можа працягвацца месяц», — сказаў тады спадар Кісялёў.
27 лютага кіргіская генпракуратура накіравала ў генпракуратуру Беларусі патрабаваньне аб выдачы Курманбека Бакіева і Джаныбека Бакіева для выкананьня вынесенага ім прысуду.
Вайсковы суд Бішкецкага гарнізону прысудзіў Курманбеку Баікеву 24 гады пазбаўленьня волі, а яго брату Джаныбеку Бакіеву — пажыцьцёвае зьняволеньне.
Раней кіргіская Генпракуратура ня раз накіроўвала хадайніцтвы пра выдачу абодвух Бакіевых, каб прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасьці. Аднак гэтыя патрабаваньні беларускі бок не задаволіў, бо лічыць, што перасьлед Бакіевых зьвязаны зь іх палітычнымі перакананьнямі.
28 сакавіка падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і генсека АДКБ Мікалая Бардзюжы абмяркоўвалася падрыхтоўка да нефармальнага саміту арганізацыі напрыканцы траўня ў Бішкеку. Магчымы ўдзел Лукашэнкі ў гэтым саміце можа выклікаць пратэсты грамадзкасьці, паведамляюць мэдыі.
Экс-прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў прыбыў у Беларусь 19 красавіка 2010 году на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі. Ён атрымаў беларускае грамадзянства і набыў нерухомасьць на ўскраіне Менску. Як сьцьвярджае tut.by, пашпарт грамадзяніна Беларусі быў выдадзены Курманбеку Бакіеву яшчэ ў жніўні 2010 году адным са сталічных РУУС. У мінулым годзе ў інтэрнэце зьявіліся фатаздымкі чалавека, падобнага да Джаныбека Бакіева. Здымкі былі зробленыя ў Менску.