Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура атрымала запыт аб выдачы Бакіевых


Генпракуратура Беларусі атрымала паўторны запыт ад Генпракуратуры Кіргізстану аб выдачы экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева, якому ваенны суд Бішкекскага гарнізону прысудзіў 24 гады пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Таксама кіргізскі бок запатрабаваў выдачы малодшага брата Курманбека Бакіева Джаныбека Бакіева, які асуджаны ваенным судом Бішкекскага гарнізону да пажыцьцёвага зьняволеньня.

Начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю Генпракуратуры Пётар Кісялёў сказаў карэспандэнту «Свабоды»:

«Дакумэнты паступілі і будуць разглядацца.Па закону разгляд можа працягвацца месяц».

Пётар Кіяслёў сказаў, што не ведае дзе цяпер знаходзяцца абодва Бакіевы.

Карэспандэнт: «Вы будзеце выклікаць Бакіевых у пракуратуру?»

Кісялёў: «Не ведаю, магчыма, і будуць выклікаць. Не я буду разглядаць. Будзе разглядацца і ўсё. Дэталі мы камэнтаваць не будзем. Працэдура — гэта ўжо службовая інфармацыя».

Спадар Кісялёў таксама ня стаў параўноўваць цяперашні і папярэдні запыты кіргіскага боку.

27 лютага ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі канвэнцыі «Аб прававой дапамозе па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах» Генпракуратура Кіргізстану зноў зьвярнулася да сваіх калег у Беларусі з патрабаваньнем экстрадаваць братоў Курманбека і Джаныбека Бакіевых для выкананьня прысуду.

Прысуд ваеннага суда Бішкекскага гарнізона ў дачыненьні да Курманбека Бакіева і Джаныбека Бакіева ўступіў у сілу 22 лютага. Яны засуджаныя па справе аб забойстве экс-кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Кіргізстану Мэдэта Садыркулава, а таксама грамадзян Сяргея Сьлепчанкі і Кубата Сулайманова.

Экс-прэзідэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў прыбыў у Беларусь 19 красавіка 2010 году на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі. Ён атрымаў беларускае грамадзянства і набыў нерухомасьць на ўскраіне Менску. Як сьцьвярджае tut.by, пашпарт грамадзяніна Беларусі быў выдадзены Курманбеку Бакіеву яшчэ ў жніўні 2010 году адным cf сталічных РУУС. У мінулым годзе ў інтэрнэце зьявіліся фотаздымкі чалавека, падобнага да Джаныбека Бакіева. Здымкі былі зробленыя ў Менску.

Раней Генпракуратура Кіргізстану двойчы зьвярталася ў Генпракуратуру Беларусі з запытам аб выдачы Бакіева і двойчы атрымала адмову. Беларускі бок паведаміў, што не можа выдаць Бакіева, бо запыт пра выдачу "зьвязаны з перасьледам яго па прыкмеце палітычных перакананьняў".

Экс-прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў прыбыў у Беларусь 19 красавіка 2010 году на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі. Ён атрымаў беларускае грамадзянства і набыў нерухомасьць на ўскраіне Менску. Як сьцьвярджае tut.by, пашпарт грамадзяніна Беларусі быў выдадзены Курманбеку Бакіеву яшчэ ў жніўні 2010 году адным са сталічных РУУС. У мінулым годзе ў інтэрнэце зьявіліся фатаздымкі чалавека, падобнага да Джаныбека Бакіева. Здымкі былі зробленыя ў Менску.

Раней Генпракуратура Кіргізстану двойчы зьвярталася ў Генпракуратуру Беларусі з запытам аб выдачы Бакіева і двойчы атрымала адмову. Беларускі бок паведаміў, што ня можа выдаць Бакіева, бо запыт на выдачу «зьвязаны зь перасьледам яго па прыкмеце палітычных перакананьняў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG