Дзень Волі ў Празе са старшынёй БНР

У Празе адзначылі 95-ю гадавіну стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
На Альшанскіх могілках у Празе некалькі дзясяткаў беларусаў ушанавалі памяць першага прэзыдэнта БНР Пятра Крэчэўскага (1879-1928), ягонага пераемніка Васіля Захаркі (1877-1943), беларускага сьпевака Міхася Забэйды-Суміцкага (1900-1981).

Цэнтрам сьвяткаваньня было ўрачыстае пасяджэньне, прысьвечанае Дню Волі. З кароткімі прамовамі выступілі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, радны БНР Сяргей Навумчык і людзі, якія ўвайшлі ў гісторыю здабыцьця незалежнасці Беларусі на пачатку 90-х: адраджэнцы 80-х і ранейшых гадоў Уладзімер Арлоў і Вінцук Вячорка. Таксама выступіў Уладзімер Барадач - адзін са стваральнікаў БЗВ. Былі зачытаныя прывітаньні ад Зянона Пазьняка і Беларуса-Амэрыканскага Задзіночаньня.

Урачыстае паседжаньне завяршыў канцэрт, дзе выступілі сьпявачка Весна Касэрэс і рэпэр Вінсэнт.

Дзень Волі ў Празе закончыўся ўрачыстым адкрыццём Беларускай клюбоўні ў новым памяшканні (адрас: вул. 5. května 1043/32). Паглядець на новую клюбоўню прыйшло каля ста чалавек, у тым ліку шмат дзяцей. Панавала вясёлая святочная атмасфэра.Івонка Сурвіла, Сяргей Навумчык, Вінцук Вячорка, Уладзімер Арлоў і Ўладзімер Барадач урачыста перарэзалі бел-чырвона-белую стужку і тым самым адкрылі клюбоўню.

Групавое фота ля царквы на Альшанскіх могілках у Празе


Your browser doesn’t support HTML5

Вінцук Вячорка: Дзень Волі ці Дзень Незалежнасьці

Вінцук Вячорка: Дзень Волі ці Дзень Незалежнасьці

Your browser doesn’t support HTML5

Івонка Сурвіла: віншаваньне на Дзень Волі

Віншаваньне Івонкі Сурвілы