«Новы папа — умераны ва ўсіх адносінах. Ён сапраўды здольны правесьці неабходнае абнаўленьне, пазьбягаючы якіх-небудзь скачкоў у невядомае», — лічыць біёграф Францішка.
Хорхэ Марыё Бэргольё, які да 13 сакавіка быў кардыналам Буэнас-Айрэсу, напісаў у сваім твітэры празь некалькі хвілінаў пасьля абвяшчэньня вынікаў ватыканскага канкляву: «Бязьмежна шчасьлівы быць новым папам Францішкам».
Назіральнікі не лічылі яго фаварытам на ролю пераемніка Бэнэдыкта XVI: новаму пантыфіку — 76 гадоў. Калі Бэнэдыкта абралі папам у 2005 годзе, ён быў усяго на два гады старэйшы, адзначае BBC. Так што тыя, хто чакаў пабачыць на троне больш маладога чалавека, былі моцна зьдзіўленыя.
Тым ня менш новага пантыфіка падтрымалі як кансэрватары, так і рэфарматары каталіцкай царквы. Напрыклад, яго лічаць традыцыяналістам у дачыненьні царквы ў пытаньнях сэксу, але ў той жа час лібэралам у пытаньнях сацыяльнай справядлівасьці.
«Мы жывем у найбольш нераўнапраўнай частцы сьвету, дзе назіраўся найбольшы рост, але нягоды зусім ня зьменшыліся», — газэта National Catholic Reporter прыводзіць словы, сказаныя ім на сходзе лацінаамэрыканскіх біскупаў у 2007 годзе.
«Несправядлівае разьмеркаваньне дабротаў застаецца нязьменным, ствараючы сытуацыю грамадзкага граху, якая заклікае да нябёсаў і абмяжоўвае магчымасьці для поўнага жыцьця многіх нашых братоў», — сказаў ён.
«Давайце працаваць разам і ісьці разам па шляху братэрства і любові. Давайце памолімся адзін за аднаго, за ўвесь сьвет, у якім ёсьць вялікае братэрства», — сказаў новы папа ў сваім першым звароце да прысутных на плошчы Сьвятога Пятра.
Жыцьцё ў сьціпласьці
Папа Францішак нарадзіўся ў Буэнас-Айрэсе 17 сьнежня 1936 году ў сям’і італьянскіх эмігрантаў.
У яго афіцыйнай біяграфіі гаворыцца, што ён атрымаў сан сьвятара ў 1969 годзе, пасьля чаго пачаў царкоўнае навучаньне: спачатку ў Аргентыне, потым у Нямеччыне.
Стаўшы біскупам ў 1992 годзе, ён быў прызначаны арцыбіскупам Буэнас-Айрэсу ўжо праз шэсьць гадоў. У 2005 годзе на канкляве, на якім абралі Бэнэдыкта XVI, ён быў адным з прэтэндэнтаў.
Як паведамляе карэспандэнт Бі-бі-сі Марсе Кармэн, тое, што сёлета выбар прыпаў на кардынала Бэргольё, засьпела многіх у Буэнас-Айрэсе зьнянацку. Лічылася, што гэта малаверагодна з-за ўзросту аргентынскага сьвятара.
Аднак на навіну аб абраньні Францішка жыхары аргентынскай сталіцы захоплена адрэагавалі, горача націскаючы на клаксоны сваіх аўто.
Паводле Бі-бі-сі, пропаведзі кардынала Бэргольё не праходзілі незаўважанымі ў Аргентыне. У сваіх зваротах з амбона сьвятар часта падкрэсьліваў неабходнасьць клопату пра абяздоленых, у той жа час крытыкуючы ўлады за тое, што тыя не надавалі належнай увагі людзям, выкінутым на ўзбочыну жыцьця.
Франчэска Амбрагеці, якая была суаўтарам яго біяграфіі, паведаміла агенцтву Ройтэрз, што збольшага тая павага, якой карыстаўся кардынал, была выкліканая яго аскетычным ладам жыцьця.
«Ён так жыве. Па горадзе ён езьдзіць на мэтро ці аўтобусе. Калі ляціць у Рым, то выбірае эканом-клясу», — кажа яна.
У Буэнас-Айрэсе ён жыў у невялікай кватэры побач з катэдральным саборам.
Бываючы ў Рыме, Бэргольё ў вопратцы аддаваў перавагу звычайнай чорнай сутане перад урачыстым кардынальскім уборам.
Франчэска Амбрагеці кажа, што новы папа — умераны ва ўсіх адносінах. «Ён сапраўды здольны правесьці неабходнае абнаўленьне, пазьбягаючы якіх-небудзь скачкоў у невядомае», — лічыць біёграф Францішка.
«Ён лічыць, што ў царквы — актыўная місіянэрская роля. Ён мяркуе, што царква павінна ня столькі займацца вызначэньнем пастулятаў веры, колькі несьці яе людзям», — -заявіла Амбрагеці.
Пры гэтым мала хто з тых, хто ведае яго, сумняюцца ў кансэрватыўнасьці перакананьняў новага папы.
«Ён такі ж бескампрамісны, як і Ян Павел II, у тым, што тычыцца прынцыпаў царквы: у пытаньнях эўтаназіі, сьмяротнага пакараньня, абортаў, права на жыцьцё, правоў чалавека і цэлібату», — заявіў у нтэрвію ВВС сьвятар Асвальда Мусцьё, які вучыўся зь ім у сэмінарыі.
Аднак для царкоўнага істэблішмэнту будзе вялікай навацыяй тое, што ў Ватыкане цяпер будзе папа-езуіт. Езуіты па гэты дзень верныя прынцыпам, пакладзеным у падмурак ордэну: адзінаначальля і жорсткага цэнтралізму.
Мінулае папы
У той жа час новаму папу могуць пачаць задаваць пытаньні аб яго мінулым падчас ваеннай дыктатуры ў Аргентыне ў 1976-1983 гадах, асабліва ў дачыненьні да гісторыі двух сьвятароў-езуітаў, якіх таемна пасадзілі ў турму за працу ў бедных раёнах.
Яны выжылі ў зьняволеньні, але іх патрона абвінавацілі ў тым, што той за іх не заступіўся.
Гэтыя абвінавачваньні кардынал заўсёды аспрэчваў. Пры гэтым прыхільнікі новага папы, наадварот, сьцьвярджаюць, што кардынал Бэргольё дапамог сьвятарам пазьбегнуць перасьледу хунты.
Падчас эканамічнага крызісу ў 2011 годзе ён асудзіў жорсткасьць паліцыі ў дачыненьні да пратэстоўцаў.
Больш важнае пытаньне для Ватыкана — стан здароўя новага папы.
На працягу дзесяцігодзьдзяў кардынал Бэргольё жыў з адным дзеючым лёгкім. У той жа час яго дарадцы заяўляюць, што ён — у добрай форме.
Папу Францішка называюць заядлым футбольным заўзятарам, які падтрымлівае каманду з Буэнас-Айрэсу «Сан-Лоренсо дэ Альмагра».