Прэзыдэнт Сэрбіі Томіслаў Нікаліч параіў кіраўніцтву Беларусі не хвалявацца з нагоды візавых абмежаваньняў Эўразьвязу.
«Я 15 гадоў быў у сьпісе грамадзянаў, якім быў забаронены ўезд у краіны Эўрапейскага Зьвязу. Учора я падбадзёрыў вашага прэзыдэнта Лукашэнку, сказаўшы, што пасьля гэтага ў мяне і рукі, і ногі, і вушы на месцы — усё ў мяне на месцы. Я не прасіў, каб мяне выключылі з гэтага сьпісу, яны самі ўключылі і самі выключылі », — цытуе агенцтва «Інтэрфакс-Захад» заяву Томіслава Нікаліча падчас сустрэчы са старшынём Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатолем Рубінавым.
Нікаліч наступным чынам патлумачыў далучэньне Сэрбіі да візавых санкцыяў: «Калісьці Сэрбія падпісала пагадненьне, па якім заўсёды павінна далучацца да рашэньняў Эўрапейскага Зьвязу».
Прэзыдэнт Сэрбіі таксама заявіў, што «шматлікім народам сьвету не дазваляюць мець сваю пазыцыю і самім вырашаць свой лёс». Паводле Нікаліча, такой пазыцыі прытрымліваецца «сьвет» вялікіх. «Гэтыя „вялікія народы“ стамілі нас і хочуць сёньня яшчэ больш вымучыць», — сказаў Нікаліч.
Ён падзякаваў Беларусі за непрызнаньне Косава і Метохіі: "Напэўна, прызнаўшы Косава, Беларусь атрымала б лепшыя пазыцыі ў адносінах з Эўразьвязам"дачыненьні да з Эўрапейскім саюзам".