Актывіста БНФ Віталя Каўша Берасьцейскі раённы суд прызнаў вінаватым у арганізацыі нелегальнага перасячэньня мяжы.
Судзьдзя Мікалай Сянько пакараў Віталя Каўша 4 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Паводле выраку Віталя прызналі вінаватым у арганізацыі спробы нелегальнага перасячэньня беларуска-польскай мяжы ў траўні мінулага году васьмю грамадзянамі Індыі. Коўш быў затрыманы ў верасьні мінулага году.
Берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк сачыў за працэсам над Віталём і перакананы, што віна апошняга ў судзе належным чынам даказаная не была:
«Мы назіралі за працэсам з самага пачатку і нават падчас сьледзтва, і я магу засьведчыць, што там было шмат працэсуальных парушэньняў, парушэньняў ягоных правоў, а таксама мінімальных стандартаў справядлівага правасудзьдзя. Ёсьць вялікія сумневы і ў даставернасьці доказаў».
Раман Кісьляк не выключае, што ўвогуле гэтая справа была выкліканая нейкай правакацыяй:
«Пісьмовыя паказаньні індусаў былі ідэнтычныя, нават з аднолькавымі памылкамі, а праверыць іх было немагчыма, бо іх ужо дэпартавалі зь Беларусі, яшчэ да арышту Віталя. Віталь на судзе не прызнаваў віны і зьвяртаў увагу на працэсуальныя парушэньні».
Самі індусы неўзабаве пасьля арышту Віталя Каўша прызнаваліся, што іх прымусілі агаварыць незнаёмых людзей. Прэсавая служба памежнага камітэту Беларусі аспрэчыла гэта і заявіла, што прадстаўнікі індыйскай амбасады, якія сустрэліся з затрыманымі нелегаламі, ніякіх прэтэнзіяў ад іх не пачулі.
http://www.youtube.com/embed/UxnCx9yro14
Раман Кісьляк зьбіраецца ў бліжэйшую пятніцу наладзіць у Берасьці адмысловую прэсавую канфэрэнцыю аб парушэньнях падчас працэсу Віталя Каўша.
На волі ў Віталя Каўша застаюцца жонка і двое малалетніх дзяцей.
Жонка Віталя Жанна спадзявалася, што яго на судзе прызнаюць невінаватым:
«Гэта жах, я ў шоку. Мы нармальная сям’я, а майго мужа засудзілі невядома за што на 4 гады з канфіскацыяй маёмасьці. Гэта несправядлівы вырак.
Я на 1000 працэнтаў перакананая, што мой муж гэтага злачынства не зьдзяйсьняў. Ні вочных ставак не праводзілася з гэтымі індусамі, нічога не было. Гэта нейкая правакацыя, магчыма, перад парлямэнцкімі выбарамі, калі яго арыштавалі. Я ня ведаю пра ягоную палітычную дзейнасьць, не магу сказаць, каго ён так раззлаваў, што зь ім так зрабілі».
Жанна Коўш кажа, што прысуд будзе абскарджваць ажно да Вярхоўнага Суду.
Віталь Коўш скончыў Берасьцейскі ўнівэрсытэт, працаваў інжынэрам на электралямпавым заводзе. Мінулай вясной адкрыў фірму — машынапіснае бюро, якое дапамагала турыстам афармляць анкеты на візы.