Армэнія: былы кандыдат на прэзыдэнта галадае

Кандыдат на прэзыдэнта Раф Аванісян абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць вынікаў выбараў, якія адбыліся ў лютым.
Аванісян, выступаючы перад сотнямі сваіх прыхільнікаў на плошчы Свабоды ў цэнтры Ерэвана, заклікаў прэзыдэнта Армэніі Сержа Саргсяна сысьці ў адстаўку.

Аванісян зьвінаваціў Саргсяна ў фальшаваньні вынікаў выбараў.

Паводле афіцыйных дадазеных, Саргсян перамог на выбараў з 58% галасоў, а Аванісян набраў 37%.

Аванісян падаў скаргу ў Канстытуцыйны суд Арэмніі. Скаргу плянуюць разгледзіць 11 сакавіка.

ЦВК Армэніі заявіла, што на выбарах не было такіх парушэньняў, якія маглі б паўплываць на вынікі.

За мінулы месяца апазіцыя правяла некалькі мірных дэманстрацыяў пратэсту супраць, як яны лічаць, фальшаваньня вынікаў выбараў.