Супраць пяці лідзкіх міліцыянтаў заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу «перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненыя асобай, якая займае адказнае становішча, альбо якія пацягнулі цяжкія наступствы, а таксама наўмыснае зьдзяйсьненьне службовай асобай дзеяньняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных ёй па службе, спалучанае з гвалтам, пакутай ці абразай пацярпелага альбо ужываньнем зброі або спэцыяльных сродкаў.
У справе праходзяць:
Гаворка ідзе аб незаконных дзеяньнях супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненьні да жыхароў Ліды Івана і Багдана Шкурко.
У ноч на 18 лістапада мінулага году Іван і Багдан Шкурко адпачывалі ў дыска-бары «Праспэкт» у Лідзе на праспэкце Перамогі. Паводле вэрсіі братоў Шкурко, міліцыянты патрульна-паставой службы, якіх выклікаў адміністратар бару, пачалі іх беспрычынна зьбіваць. Багдану Шкурко пырснулі ў твар пярцовым газам, а з Іванам, які паспрабаваў дапамагчы брату, абышліся яшчэ больш жорстка — як казаў Іван Шкурко, міліцыянты адвезьлі яго на пустку, дзе памачыліся на галаву. Калі гэтая гісторыя стала вядомая грамадзкасьці, з ініцыятывы раённай міліцыі на Івана Шкурко ў Сьледчым камітэце завялі крымінальную справу паводле абвінавачаньня ў супраціве дзеяньням міліцыі.
У справе праходзяць:
- Прапаршчык Віталь Александровіч
- Прапаршчык Аляксей Скапец
- Прапаршчык Аляксей Багдзевіч
- Старшы сяржант Аляксей Строк
- Сяржант Андрэй Талайка