6 сакавіка ў Менску прэзэнтуюць кнігу Алеся Бяляцкага, якую праваабаронца падрыхтаваў за кратамі.
А шостай вечара ў сядзібе БНФ па вуліцы Чарнышэўскага, 3 у Менску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі палітвязьня Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай», у якую ўвайшлі яго літаратуразнаўчыя артыкулы і эсэ.
Укладаньне кнігі Алесь Бяляцкі пачаў у 2011 годзе на волі, а пасьля арышту працягнуў працу за кратамі — у турмах Менску, Жодзіна, Бабруйску. Гэтую кнігу Бяляцкі меркаваў выдаць да свайго 50-годзьдзя як пэўнае падсумаваньне. Аднак юбілей ён сустрэў у турме.
У кнігу, апроч ранейшых літаратуразнаўчых тэкстаў, увайшлі чатыры эсэ, якія Алесь Бяляцкі напісаў за кратамі. Гэта «Подзьвіг Хвядоса Шынклера» пра малавядомага пісьменьніка 20-х гадоў, які загінуў у Другую ўсясьветную вайну, і рэцэнзія на кнігу паэзіі Сяржука Сыса «Стрэмка», а таксама рэцэнзіі на кнігі турэмных вершаў Уладзімера Някляева і Аляксандра Фядуты.
Упершыню ў сучасным літаратуразнаўстве Алесь Бяляцкі ўводзіць тэрмін «беларуская турэмная літаратура».
Уклала кнігу Паліна Сьцепаненка, якой Алесь у лістах з турмы дасылаў свае тэксты. У турме ж Алесь рабіў карэктуру. Афармляў кнігу вядомы графік Уладзімер Вішнеўскі.
Раней Алесь Бяляцкі выдаў свае кнігі «Літаратура і нацыя» (1991) і «Прабежкі па беразе Жэнэўскага возера» (2006).
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе 2011 году. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.
Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.
Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу. У 2012 і 2013 гадах Алесь Бяляцкі быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міру.