60 гадоў як памёр Сталін. Але ці насамрэч ён памёр?
Паводле сацыялягічных апытаньняў «Левада-цэнтра» ў Расеі напрыканцы мінулага году 48% апытаных прызналі станоўчую ролю Сталіна ў гісторыі іх краіны, і толькі 22% ацанілі яе нэгатыўна. Культ моцнай рукі ў расейцаў закладзены ў гены.
А што ў Беларусі? Паводле дасьледаваньняў НІСЭПД у чэрвені 2012, на пытаньне: «Хто з ніжэй пералічаных палітычных дзеячаў у найбольшай ступені вам сымпатычны, адпавядае вашаму ідэалу палітыка?», Сталін заняў 17 месца з 18 прозьвішч з рэйтынгам 3,9%!
І тут мы назіраем цікавы фэномэн. Хоць расейскае грамадзтва хворае на сталінізм, тым ня менш і Пуцін, і Мядзьведзеў некалькі разоў публічна асуджалі сталінскі тэрор. Бо хочуць выглядаць цывілізаванымі палітыкамі.
У Беларусі ўсё наадварот. Існуе велізарны разрыў у адносінах да ацэнкі Сталіна паміж ўладамі і грамадзтвам. Вядома, што стаўленьне Аляксандра Лукашэнкі да Сталіна ня проста станоўчае. Па вялікаму рахунку можна казаць, што гэта ягоны кумір. «Нам навязваюць, каб мы забылі ўсё вялікае, што зрабілі Ленін і Сталін, а гэта ж сымбалі нашага народу», — казаў беларускі кіраўнік у 2006 годзе. «Лінія Сталіна» стала амаль што галоўным афіцыйным музэйным комплексам Беларусі.
У чым прычыны такой сымпатыі? На мой погляд, іх дзьве.
Па-першае, у працэсе стварэньня аўтарытарнага рэжыму Лукашэнку дзеля ідэалягічнага абгрунтаваньня сваёй сыстэмы ўлады спатрэбіўся нейкі узор, прыклад. Далёка шукаць было ня трэба. Уласны жыцьцёвы вопыт Лукашэнкі, настальгія па нядаўняму мінуламу, якая існавала ў грамадзтве ў 1990-гады, заахвоцілі прэзыдэнта зьвярнуць свой позірк да савецкага спадчыны. Яна стала і ідэалягічным падмуркам, абгрунтаваньнем і прыкладам для фармаваньня дыктатарскага рэжыму.
Зразумела, што такая апэляцыя да мінулага немагчымая без ідэалізацыі савецкай гісторыі. У гэтым сэнсе курс на замоўчваньне яе страшных старонак цалкам лягічны. Паколькі тэма сталінскіх рэпрэсій разбурае ідэалягічныя міты, то было прынятае рашэньне пра іх не ўзгадваць. Пры Лукашэнку быў цалкам зачынены архіў КДБ, усе справы аб страшнай трагедыі 1930-50-х гадоў ізноў засакрэчаныя. Замоўчваецца гэтая тэма і ў школьных падручніках. Афіцыйны статус урочышча «Курапаты», дзе расстрэльвалі людзей, так і застаецца незразумелым.
Але праблема ў тым, што за 18 гадоў кіраваньня Лукашэнкі настроі грамадзтва зьмяніліся, пра што сьведчаць прыгаданыя вышэй апытаньні НІСЭПД. Апэляцыя да савецкай спадчыны ўжо не дадае кіраўніку дзяржавы палітычнай моцы. Але яму цяжка перастроіцца, пераступіць праз самога сябе.
І тут мы пераходзім да другой прычыны. Яна больш суб’ектыўная. Зьвяртае на сябе ўвагу нейкая дзіўная, не да канца вытлумачальная сымпатыя Лукашэнкі да дыктатараў усіх часоў і народаў. Зразумела, мае значэньне аднолькавыя ўяўленьні пра сыстэму дзяржаўнага ладу, формы і мэтады кіраваньня. Але, мабыць, ня толькі гэта. Ёсьць яшчэ нейкая містычная, нават фатальная, згубная сувязь, якую здольныя растлумачыць толькі сацыяльныя псыхолягі. Бо беларускі лідэр не можа схаваць свайго захапленьня дыктатарамі часта на шкоду ўласнай рэпутацыі. Нагадаем, што Лукашэнка хваліў ня толькі Леніна, Сталіна, але знайшоў станоўчае і ў дзейнасьці Гітлера. Ён выказваў павагу да дыктатараў навейшага часу: Слабадана Мілошавіча, Садама Хусэйна, Муамара Кадафі. Магчыма, гэта і называецца сваяцтвам душ.
Больш за тое, Лукашэнка прымярае вобраз Сталіна на сябе. «Перастаньце кляйміць кіраўнікоў краіны тых часоў, пачынаючы ад Сталіна! Я толькі магу меркаваць, займаючы прыкладна аналягічную пасаду, як гэта робіцца», — заклікае ён. (Белорусская газета, 2005, 9 мая)
І яшчэ адна вельмі цікавая рэпліка Лукашэнкі. «Нядаўна Уладзімер Уладзімеравіч Пуцін прыняў мяне ў Валынскім. Там Сталін пражыў апошнія 19 гадоў. Я ўдзячны прэзыдэнту Расеі, што ён настаяў, каб я агледзеў дом, дзе жыў Сталін, памяшканьне, дзе ён памёр. Распавялі, дзе ляжаў, як ляжаў. Ён проста валяўся там, і яму не аказвалі ніякай дапамогі. Гэта перш за ўсё Берыя і тыя „памочнічкі“, якія круціліся пад нагамі і паўтаралі: „Ты правадыр, ты самы вялікі!“ Я, дарэчы, не люблю лісьліўцаў каля сябе. Яны ўсе, пакуль ты здаровы і ва ўладзе, тут як тут. А не дай Бог што здарыцца — труба» (З выступу Лукашэнкі па Беларускім радыё 2007, 12 кастрычніка). Гэта ўжо не пра Сталіна, гэта пра ўласны магчымы лёс.
Пакуль на Беларусі існуе дзейны палітычны рэжым, Сталін не памёр.

Пакуль на Беларусі існуе дзейны палітычны рэжым, Сталін не памёр

беларускі лідэр не можа схаваць свайго захапленьня дыктатарамі часта на шкоду ўласнай рэпутацыі