Да 25 сакавіка, як плянавалася раней, вызначыць мэханізм абраньня адзінага кандыдата на прэзыдэнта Беларусі ад дэмакратычных сілаў не атрымаецца.
Пра гэта сёньня «Свабодзе» паведаміў адзін з ініцыятараў акцыі — старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Ён сказаў, што сытуацыя праясьніцца толькі восеньню.
Дата 25 сакавіка 2013 году як дзень, да якога трэба вызначыцца наконт адзінага кандыдата, фігуравала ў дакумэнтах сойму Партыі БНФ. Акрамя гэтай партыі, у кансультацыях удзельнічаюць кампанія «Гавары праўду» і рух «За свабоду». Партыйны лідэр Аляксей Янукевіч тлумачыць, чаму тэрмін 25 сакавіка аказаўся нерэальным:

Часткова, я думаю, гэта зьвязана і з тым, што няма пэўнасьці ў нейкіх асобах. Ну, не вымалёўваюцца ў некаторых партнэраў яўныя постаці, якія б маглі прэтэндаваць на ролю адзінага кандыдата. Можа, і ёсьць нейкі сьпіс кандыдатаў. Але ў ім няма яўных фаварытаў. І таму хочацца ўзяць нейкі дадатковы час, каб гэты сьпіс пашырыць. Можа, знайсьці нейкага новага чалавека. Можа, ён сам зьявіцца».
Чым раней будзе названае прозьвішча адзінага кандыдата, тым лепей, — лічыць палітоляг Аляксандар Класкоўскі:

Таму я думаю, што разумны крок зрабіў той жа Някляеў — не таўчы ваду ў ступе, не сьмяшыць народ, груба кажучы, тым, што зноў ня могуць паразумецца. А ўвесьці часовы мараторый на адзінага кандыдата».
Зусім іншую рэакцыю выклікала заява Ўладзімера Някляева ў старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі:
Дэмакратычныя сілы будуць вымушаныя вярнуцца да кансультацыяў, упэўнены Аляксандар Класкоўскі:
«Гэтае пытаньне ўсё роўна ніяк абыйсьці ня ўдасца. І хай ня зараз, а праз паўгода ці год яно ўсё роўна стане рубам. Але як частка агульнай стратэгіі. Вось гэта я хачу падкрэсьліць».
Дата 25 сакавіка 2013 году як дзень, да якога трэба вызначыцца наконт адзінага кандыдата, фігуравала ў дакумэнтах сойму Партыі БНФ. Акрамя гэтай партыі, у кансультацыях удзельнічаюць кампанія «Гавары праўду» і рух «За свабоду». Партыйны лідэр Аляксей Янукевіч тлумачыць, чаму тэрмін 25 сакавіка аказаўся нерэальным:

Аляксей Янукевіч
«Тут некалькі фактараў адыгрываюць сваю ролю. Адзін — тое, што, магчыма, некаторыя суб’екты нашых перамоваў сёньня бачаць для сябе ўжо іншыя прыярытэты. Тая ж кампанія „Гавары праўду“ сёньня пераважна глядзіць на мясцовыя выбары. На гэтым сканцэнтраваныя ў першую чаргу ўсе іхныя арганізацыйныя высілкі і пляны.Часткова, я думаю, гэта зьвязана і з тым, што няма пэўнасьці ў нейкіх асобах. Ну, не вымалёўваюцца ў некаторых партнэраў яўныя постаці, якія б маглі прэтэндаваць на ролю адзінага кандыдата. Можа, і ёсьць нейкі сьпіс кандыдатаў. Але ў ім няма яўных фаварытаў. І таму хочацца ўзяць нейкі дадатковы час, каб гэты сьпіс пашырыць. Можа, знайсьці нейкага новага чалавека. Можа, ён сам зьявіцца».
Чым раней будзе названае прозьвішча адзінага кандыдата, тым лепей, — лічыць палітоляг Аляксандар Класкоўскі:

Аляксандар Класкоўскі
«Зь іншага боку, адзіны кандыдат — гэта не самамэта. Гэта павінна быць толькі адным са зьвёнаў скаардынаванай стратэгіі, агульнай праграмы. І самая галоўная бяда, што на сёньня няма такой агульнай стратэгіі. А яшчэ няма палітычнай волі ў асноўных гульцоў для таго, каб знайсьці нейкі кансэнсус. І, натуральна, хтосьці павінен пры гэтым ахвяраваць сваімі амбіцыямі.Таму я думаю, што разумны крок зрабіў той жа Някляеў — не таўчы ваду ў ступе, не сьмяшыць народ, груба кажучы, тым, што зноў ня могуць паразумецца. А ўвесьці часовы мараторый на адзінага кандыдата».
Зусім іншую рэакцыю выклікала заява Ўладзімера Някляева ў старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі:
Анатоль Лябедзька
«Мы, шчыра кажучы, расчараваныя апошнімі заявамі Ўладзімера Някляева пра тое, што яны спыняюць кансультацыі ў фармаце трох. Мы іх чакалі, бо ў АГП ёсьць свая пазыцыя. Праз усенароднае галасаваньне, праз праймэрыз прыцягнуць як мага большую колькасьць людзей да супольнай працы. І мы разьлічвалі, што пасьля таго, як тры гэтыя структуры вызначацца са сваім бачаньнем, то тады наступіць мажлівасьць для кансультацыяў зь імі. Альбо зблізіць пазыцыі і выйсьці на нешта супольнае. Альбо сказаць: не, мы будзем ісьці паралельна».Дэмакратычныя сілы будуць вымушаныя вярнуцца да кансультацыяў, упэўнены Аляксандар Класкоўскі:
«Гэтае пытаньне ўсё роўна ніяк абыйсьці ня ўдасца. І хай ня зараз, а праз паўгода ці год яно ўсё роўна стане рубам. Але як частка агульнай стратэгіі. Вось гэта я хачу падкрэсьліць».