Цэнтар польска-расейскага дыялёгу і паразуменьня апублікаваў частку прозьвішчаў з так званага беларускага катынскага сьпісу — пераліку грамадзянаў Польшчы, закатаваных сталінскім рэжымам у 1940 годзе ў беларускіх турмах. Фрагмэнт гэтага сьпісу складаецца з 98 прозьвішчаў.
26 лютага кіраўнік дасьледчых праектаў Цэнтру доктар Лукаш Адамскі сказаў «Свабодзе», што некаторыя мэдыі пасьпяшаліся паведаміць пра публікацыю беларускага катынскага сьпісу. Гэта інфармацыя недакладная:
«Цэнтар польска-расейскага дыялёгу і паразуменьня не друкаваў арыгіналу беларускага катынскага сьпісу. Мы надрукавалі толькі ліст з 98 прозьвішчамі, якія, праўдападобна, знаходзяцца ў беларускім катынскім сьпісе. А сам сьпіс схаваны дзесьці ў беларускіх ці расейскіх архівах. Мы ў рамках свайго праекту шукаем гэты сьпіс. Але дагэтуль яго ня могуць знайсьці ні польскія, ні расейскія, ні беларускія гісторыкі. Магчыма, беларускія альбо расейскія ўлады ня хочуць, каб навукоўцы атрымалі гэтыя матэрыялы».
Таму навукоўцы Цэнтру вымушаныя заняцца рэканструкцыяй сьпісу — працягвае доктар Адамскі:
«98 прозьвішчаў мы надрукавалі. І гэта толькі адзін з этапаў нашай працы. Гэта публікацыя толькі часткі, я б сказаў, маленькай часткі нашых навуковых дасьледаваньняў. Бо ў самім сьпісе — каля 3800 прозьвішчаў, а мы надрукавалі толькі каля сотні. Наша праца прывядзе да далейшай рэканструкцыі беларускага катынскага сьпісу альбо да знаходжаньня сьпісу ў архівах. А гэтая публікацыя дасьць магчымасьць даведацца пра асобаў, якія ёсьць у фрагмэнце сьпісу, і, магчыма, дапаможа знайсьці дакумэнты, якія раскажуць пра лёс і іншых людзей з гэтага сьпісу».
Журналіст Анджэй Пачобут кажа, што Ўкраіна і Расея ўжо рассакрэцілі свае архівы. А Беларусь — не:
«Да канца невядома, чаму Аляксандар Лукашэнка так упіраецца, чаму ўлады ня хочуць раскрыць катынскі сьпіс. Бо віны сучаснай Рэспублікі Беларусь у тым, што тады адбылося, абсалютна няма.
Дзе расстраляныя гэтыя 3870 чалавек, невядома. Ёсьць толькі частка дакумэнтацыі. І зь яе бачна, што гэтыя людзі былі зьвезеныя з розных куткоў у Менск. І тут іх сьляды як бы згубіліся. Сярод тых, каго прысудзілі да забойства, найперш была інтэлігенцыя. Яе відавочна лічылі пагрозай для савецкага ладу ў БССР. І ў гэтым фрагмэнце сьпісу ёсьць дзьве асобы, зьвязаныя зь беларускім рухам. Гэта — Янка Пазьняк, дзед Зянона Пазьняка. Нарадзіўся ён, праўдападобна, у Суботніках. Ён утрымліваўся ў турме ў Чэрвені, а 22 красавіка 1940 году быў вывезены ў Менск. І другая асоба — актывіст праваслаўнага руху Вячаслаў Багдановіч. Ён — беларус, меў вышэйшую адукацыю, журналіст, арыштаваны ў Вільні 17 кастрычніка 1939 году».
На пытаньне «Свабоды», калі можна чакаць працягу публікацыі беларускага катынскага сьпісу, доктар Адамскі адказаў так:
«Мы б хацелі як мага хутчэй. Але праблема ў тым, што гэтае дасьледаваньне вельмі цяжкое. Альбо мы мусім знайсьці новыя дакумэнты ў беларускіх і расейскіх архівах. Альбо павінны адгукнуцца сваякі забітых зь Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны. А мы можам пабачыць, ці ёсьць такая асоба ў лісьце вязьняў, якіх канваявалі войскі НКУС у Менск з сакавіка па ліпень 1940 году. Гэты ліст знаходзіцца ў Расейскім дзяржаўным архіве ў Маскве. І такім чынам мы можам павялічыць гэтую лічбу».