Фрагмэнт рэканструкцыі гэтага сьпісу складаецца з 98 прозьвішчаў польскіх грамадзян, якія былі закатаваныя савецкай уладай ў 1940 годзе ў беларускіх турмах.
Сьпіс паўстаў у выніку параўнаньня сьпісаў польскіх грамадзян, якія загінулі на тэрыторыі былых паўночна-ўсходніх ваяводзтваў Польшчы, з запісамі прозьвішчаў асоб, якіх перавозілі ў менскую турму канвойнымі войскамі НКУС СССР.
Сьпіс 15 брыгады войск НКУС быў прадстаўлены Расейскім дзяржаўным ваенным архівам. Польскія грамадзяне з гэтага канвою былі за невялікімі выключэньнямі завезеныя ў менскую турму ў пэрыяд з сакавіка па ліпень 1940 года. У гэты самы час войскі НКУС СССР выконвалі загад савецкага кіраўніцтва аб зьнішчэньні польскіх грамадзян, якія былі інтэрнаваныя ў лягерах ваеннапалонных у Казельску, Старабельску і Асташкаве, а таксама ў турмах Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі.
Цэнтар Польска-расейскага дыялёгу падкрэсьлівае, што адсутнасьць далейшых зьвестак пра асоб з гэтага сьпісу пацьвярджае, што яны былі забітыя.
Сьпіс можа павялічыцца ў выніку далейшых дасьледававаньняў.
Беларускія ўлады дагэтуль адмаўляюць існаваньне беларускага «катынскага сьпісу».