Міліцыя Першамайскага раёну Менску запатрабавала ад былога палітвязьня Мікіты Ліхавіда дабыць 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мітынгу 19 сьнежня 2010 года.
20 сьнежня 2010 году Ліхавіда пакаралі за ўдзел у Плошчы 15 суткамі арышту, але 25 сьнежня яго перавялі ў сьледчы ізалятар па крымінальнай справе, у якой ён быў асуджаны ўжо на 3,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму. Датэрмінова ён быў вызвалены ў верасьні 2011 году.
Навіну пра тое, што Мікіта Ліхавід мусіць самастойна прыйсьці ў турму на Акрэсьціна і адбыць 10 сутак, яму паведаміў участковы.
Паводле яго, прыйшла адпаведная папера з РУУС Першамайскага раёну, прычым ня толькі на Ліхавіда, але на многіх адміністрацыйна пакараных, якія не адбылі свае тэрміны цалкам. Пры гэтым патлумачана, што тэрміну даўнасьці па такіх прысудах няма.
Спадар Ліхавід лічыць такое рашэньне незаконным, бо, па-першае, з моманту вынясеньня прысуду прайшло больш за тры месяцы, а па-другое — за тыя падзеі ён адбыў пакараньне ў крымінальным парадку, а паводле заканадаўства два разы за адно правапарушэньне караць нельга. Тым ня меней Мікіта ня ведае, як можна абскардзіць гэтую пастанову — з моманту яе вынясеньня прайшло больш за два гады.
Юрыст Павал Сапелка мяркуе, што юрыдычна ўлады могуць абгрунтаваць неабходнасьць дабыць пакараньне за Плошчу, але самае істотнае ў гэтай гісторыі тое, што сама адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях у тым выглядзе, у якім яна існуе ў Беларусі, — незаконная, яна не адпавядае ні Канстытуцыі, ні міжнародным стандартам.