Старшыня Фрунзенскага суду ня хоча камэнтаваць заявы аб парушэньнях падчас адміністрацыйнага працэсу над скульптарам Гэнікам Лойкам за пікет у абарону беларускай мовы.
Радыё Свабода зьвярнулася да адміністрацыі Фрунзенскага раённага суду Менску з просьбай пракамэнтаваць абвінавачаньні, агучаныя на адрас судзьдзі Людмілы Лапо, якая ўчора асудзіла на 5 сутак арышту скульптара Гэніка Лойку. Пры гэтым судзьдзя Лапо адмовілася весьці суд па-беларуску або запрасіць перакладчыка, а таксама прымушала гаварыць па-расейску адваката падсуднага.
Выканаўца абавязкаў старшыні Фрунзенскага раённага суду Сьвятлана Місуна праз сакратарку адмовілася задаволіць нашую просьбу: «Камэнтароў рашэньня і ходу працэсу ня будзе», — заявіла яна. Сама судзьдзя Лапо пакуль недаступная.
Як паведаміла жонка асуджанага скульптара, які правёў пікет у абарону беларускай мовы, Алена Лойка, саму пастанову судзьдзі Лапо выдалі толькі праз суткі пасьля яе абвяшчэньня, што таксама працэсуальнае парушэньне. У судзе гэта патлумачылі празьмернай загружанасьцю сакратаркі. Аднак гэта зацягнула працэс падачы скаргі на рашэньне судзьдзі Лапо ў Менскім гарадзкім судзе.
Паводле Алены Лойкі, адвакат цяпер рыхтуе касацыйную скаргу, а яна і іншыя сьведкі ўчарашняга працэсу пішуць калектыўную скаргу міністру юстыцыі і ў Вярхоўны суд на парушэньні, дапушчаныя судзьдзёй Лапо падчас працэсу.
«Першым пунктам у нашай скарзе ідзе моўная дыскрымінацыя, а пасьля бясконцыя працэсуальныя парушэньні, хлусьня сьведак і іншае», — зазначыла Алена Лойка.
Радыё Свабода зьвярнулася да старшыні Вярхоўнага суду з просьбай аб інтэрвію на тэму моўнай дыскрымінацыі ў беларускіх судах і спадзяецца адлюстраваць афіцыйную пазыцыю на тэму таго, якім чынам можна забясьпечыць дзяржаўны статус беларускай мовы ў судах.
Тым часам прэсавы сакратар Вярхоўнага суду Марыя Лапо паведаміла, што ў самім Вярхоўным судзе не ўзьнікае праблемаў з судаводзтвам па-беларуску, калі ёсьць такія звароты бакоў. У прыватнасьці, шэраг працэсаў па скаргах на нерэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў мінулай восеньню праводзіліся па-беларуску. Паводле праваабаронцаў, найбольш складана забясьпечыць дзяржаўны статус беларускай мовы ў судах першай інстанцыі, такіх, як Фрунзенскі раённы суд Менску.

Першым пунктам у нашай скарзе ідзе моўная дыскрымінацыя, а пасьля бясконцыя працэсуальныя парушэньні, хлусьня сьведак і іншае