Матэрыялы справы аб зьбіцьці ў Лідзе ў міліцыі братоў Багдана і Івана Шкурко перададзеныя ў Сьледчы камітэт.
Начальнік аддзелу аховы правапарадку Лідзкага РАУС Леанід Пракопчык паведаміў Свабодзе, што ён чытаў публікацыі праваабарончага цэнтра «Плятформа» аб лідзкіх міліцыянтах, якія пад час затрыманьня зьбілі братоў Шкурко, але ад камэнтароў ён устрымліваецца:
«Нічога па гэтай сытуацыі я патлумачыць не змагу, таму што цяпер сьледзтвам праводзіцца праца па расьсьледаваньні гэтай справы. Усе матэрыялы перададзеныя ў Сьледчы камітэт, і яны праводзяць праверку. Мы праверку не праводзім, таму камэнтаваць штосьці я не магу».
Спадар Пракаповіч сказаў, што «ніяк ня ставіцца» да абвінавачваньняў лідзкіх міліцыянтаў у «садызме», і што супрацоўнікі, якія затрымлівалі братоў Шкурко, ягонымі падначаленымі не зьяўляюцца.
Праваабаронцы з «Плятформы» апублікавалі інфармацыю аб тым, што ў лістападзе мінулага года міліцыянты патрульна-паставой службы затрымалі і да непрытомнасьці зьбілі братоў Багдана і Івана Шкурко, ужывалі супраць іх пярцовы газ. Зьбіцьцё завяршылася шпіталізацыяй. «Плятформа» публікуе заключэньне мэдыцынскай экспэртызы аб выніках катаваньняў.
Арганізацыя паведамляе, што супраць Івана Шкурко заведзеная крымінальная справа за супраціў супрацоўнікам міліцыі, і яму пагражае пакараньне да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Начальнік аддзела Сьледчага камітэту па Лідзкім раёне Аляксандар Рубановіч адмовіўся камэнтаваць хаду сьледзтва ў гэтай справе.