Многія працаўнікі прадпрыемства, якое абслугоўвае нафтаправод «Дружба», з трывогай ўспрынялі заяву старшыні Дзяржкаммаёмасьці пра магчымасьць продажу нафтаправоду.
Кіраўнікі акцыянэрнага таварыства «Гомельтранснафта «Дружба» пазьбягаюць камэнтаваць заяву старшыні Дзяржкаммаёмасьці. Адсылаюць да самога заяўніка альбо ў канцэрн «Белнафтахім»:
«Не магу нічога думаць, бо нафтаправод „Дружба“ мне не належыць. Ён належыць дзяржаве. Ёсьць орган дзяржаўнага кіраваньня — канцэрн „Белнафтахім“. Калі б гаворка ішла наконт продажу ўраджаю са свайго лецішча, я б ведаў, што рабіць. А ў дадзенай сытуацыі — на жаль. Нашае прадпрыемства ў краіне, па-мойму, шмат разоў і прадаюць, і не прадаюць. Па-рознаму. Ім відней».
Ніжэйшага рангу спэцыялісты задаюцца пытаньнем: каму й навошта прадаваць нафтаправод? Гаворка ідзе зусім не пра «іржавую трубу», якая марна ляжыць у зямлі:
«Пытаньне: каму й навошта прадаваць? Гэта сыстэма, і сыстэма дастаткова сур’ёзная. Ніякай іржой тут і ня пахне. І выдатна. Каму трэба, вядома, колькі гэтая сыстэма прыносіць прыбытку дзяржаве. Труба павінна працаваць, прыносіць даход дзяржаве й забясьпечваць працоўнымі месцамі людзей, якія на ёй працуюць».
Многія шарагоўцы наагул ня чулі пра ўчорашнюю заяву. Таму пытаньне пра стаўленьне да продажу прадпрыемства выклікала ў іх зьдзіўленьне й пераважна нэгатыўную рэакцыю — як на нелягічнасьць і глупства.
Прыкладна такой думкі трымаецца й вэтэран «Дружбы» спадар Валер, які, апрача таго, лічыць, што за продажам «трубы» непазьбежна будзе й скарачэньне пэрсаналу:
«Усіх гэтых людзей, якія працуюць у „Дружбе“, працаўладкаваць будзе складана. Я не кажу пра кіраўнічых асобаў — іх некуды ўладкуюць. А людзей, якія працуюць на помпавых станцыях і дзе няма іншай працы, — ім будзе складана».
Зь іншага боку, продаж «Дружбы» тым жа расейцам, як мяркуе суразмоўца, можа прывесьці да заняпаду сыстэмы й нават да непажаданых экалягічных наступстваў:
«Расея купіць — за бесцань яна ўсё купіць. Але справа ў тым, што яна займацца гэтай сыстэмай ня будзе. Ёй гэта нявыгадна й не патрэбна. Прыклады ёсьць. Тое, што па-за межамі Беларусі, там трубы ўсе гнілыя й ніхто імі не займаецца. Потым, празь некаторы час, тут будзе экалягічная катастрофа».
Адна са спэцыялістак прадпрыемства лічыць, што продаж «Дружбы» суседняй Расеі выглядае ня толькі як пошук сродкаў дзеля папаўненьня дзяржаўнай казны, але і як пачатак палітычнага аб’яднаньня:
«Прадаюць прадпрыемства разам з трубою — значыць, казьне патрэбныя грошы. Прададуць жа яўна расейцам. А калі прададуць расейцам, значыць, увойдзем у склад Расеі. Гэта ўсё ідзе да зьліцьця з Расеяй».
Акцыянэрнае таварыства «Гомельтранснафта Дружба» забясьпечвае транзыт расейскай і казахстанскай нафты ў Польшчу, Нямеччыну, Украіну, Вугоршчыну, Славакію, Чэхію, а таксама пастаўку расейскай і беларускай нафты на Мазырскі НПЗ і экспарт беларускай нафты.

Расея займацца гэтай сыстэмай ня будзе. Ёй гэта нявыгадна й не патрэбна