Былая дырэктарка кандытарскай фабрыкі «Спартак» Клаўдзія Лявоненка пазбаўленая пажыцьцёвай пэнсіі ў памеры 500 даляраў.
Гэта сьцьвярджае былы стратэгічны акцыянэр гомельскага «Спартака» і менскай «Камунаркі» Марат Новікаў, якога ўлады абвінавацілі ў развале галіны і фактычна выціснулі зь беларускага рынку.
Бізнэсовец беларускага паходжаньня Марат Новікаў, які жыве Нью-Ёрку, сьцьвярджае, што з прызначэньнем новых кіраўнікоў на кандытарскія фабрыкі «Камунарка» і «Спартак» пачалася кампанія цкаваньня тых, хто западозраны ў прыхільнасьці да яго. Першай ахвярай стала экс-генэральны дырэктар «Спартака» Клаўдзія Лявоненка. Яна ўжо на восьмым дзясятку, і за асаблівыя заслугі на дадатак да дзяржаўнай пэнсіі ёй была прызначаная пэрсанальная. Але новы гендырэктар Алег Жыдкоў палічыў гэта неапраўданай раскошай:
«На „Спартаку“ была ўзаконеная пэрсанальная пэнсія для былой генэральнай дырэктаркі фабрыкі, якая аддала сваёй справе ажно 32 гады! Гэта Лявоненка Клаўдзія Цімафееўна — найсумленьнейшы чалавек, прафэсіянал зь вялікай літары. За выбітныя заслугі прадпрыемства вызначыла ёй пэнсію ў памеры 500 даляраў пажыцьцёва. І што атрымалася?
Як толькі інвэстара пазбавілі акцыяў, пазбавілі права кіраваньня прадпрыемствам, новыя людзі пачалі ўсталёўваць свае парадкі. Фактычна адразу ж пасьля прыходу на фабрыку Жыдкова тут жа ёй зьліквідавалі пэнсійную надбаўку. То бок першае, што зрабілі, — гэта прыбралі пэнсію ў Лявоненкі. Гэта ўвогуле дзікунства, майму абурэньню проста няма мяжы. І „наверсе“ нам кажуць, што яны за людзей, што змагаюцца за сацыяльныя правы народа і г. д. У Амэрыцы па-ангельску гэта называецца bullshit, прабачце. Поўная ерунда, вядома, адбываецца. Ніхто ні за кога не змагаецца, цяпер гэта выразна відаць. На самой справе людзі думаюць толькі, як забраць, разумееце?»
Спробы спраўдзіць інфармацыю непасрэдна на фабрыцы «Спартак» асаблівага плёну ня мелі — праз сакратарку Алег Жыдкоў перадаў, што нічога камэнтаваць «Свабодзе» ня будзе. Сама Клаўдзія Лявоненка цяпер па-за межамі Беларусі, і пацьверджаньня ці абвяржэньня гэтых зьвестак ад яе самой атрымаць пакуль не ўдалося. Аднак адзін з былых чальцоў назіральнай рады акцыянэраў, зьліквідаванай на загад Аляксандра Лукашэнкі, на ўмовах ананімнасьці пацьвердзіў словы Марата Новікава пра тое, што спадарыню Лявоненку перавялі выключна на дзяржаўнае пэнсійнае забесьпячэньне.
Адметна, што ў 2005 годзе Клаўдзія Лявоненка за ўсё тыя ж асаблівыя заслугі была ўведзеная ў так званую Раду старэйшын пры Гомельскім аблвыканкаме. Згодна з адмысловым палажэньнем, асноўная мэта грамадзкай структуры — выкарыстаньне вялікага практычнага досьведу былых кіраўнікоў органаў улады, прадпрыемстваў і арганізацый.
Тым часам Марат Новікаў сьцьвярджае, што фінансавае «абразаньне» закранула і іншыя падразьдзяленьні на фабрыках у Гомелі і Менску:
«Прыйшлі новыя кіраўнікі, тут жа пазразалі ўсе надбаўкі. У нас апошнія гадоў 10 была завядзёнка: за камандзіровачныя, якія рэглямэнтуе дзяржава, мы даплачвалі з прыбытку падвойны памер. Каб нашы людзі, якія выяжджаюць за мяжу, адчувалі сябе там белымі людзьмі, а не ізгоямі, ні ў чым сябе не абмяжоўвалі. На працягу, мабыць, 10–12 гадоў існавала такая практыка. Але цяпер гэта ўсё парэзалі. Зараз адміністрацыя пастаўленая ў вядомасьць, што ім будуць паніжацца і іншыя ўсялякія надбаўкі, даплаты і г.д.
Сёньня людзі яшчэ, можа, нічога і не гавораць, маўчаць. Але ж зразумела, што яны будуць незадаволеныя, калі ім зразаюцца заробкі, калі яны заўтра ня будуць атрымліваць такую сацыялку, якая была раней. Таму, на маё перакананьне, ня могуць людзі, якія сёньня там кіруюць, узначальваць такія спэцыфічныя прадпрыемствы. Гэтыя начальнікі могуць прывесьці толькі да аднаго — да краху. Плюс да ўсяго, трэба разумець, што гэта перадусім дзяржаўныя чыноўнікі, якім неабходна штохвілінна ўзгадняць усе свае ўчынкі і дзеяньні».
Летась у сярэдзіне кастрычніка Аляксандар Лукашэнка памяняў дырэктарат на кандытарскіх фабрыках «Камунарка» і «Спартак». Зьвінаваціўшы кіраўніц менскага і гомельскага прадпрыемстваў Натальлю Кот і Алесю Самсонаву ў змове з амэрыканскім бізнэсоўцам, якая абярнулася шматмільённымі стратамі, прызначыў на іх месцы чыноўнікаў. На «Камунарку» наводзіць парадак накіравалі старшыню канцэрну «Белдзяржхарчпрам» Івана Данчанку, на «Спартак» — начальніка ўпраўленьня гандлю і паслугаў Гомельскага аблвыканкаму Алега Жыдкова.
Хоць фармальна Новікаву і пакінулі на «Спартаку» 24% акцыяў замест ранейшых 54%, а на «Камунарцы» яму засталося 12% ад колішніх 34%, але ўплываць на эканоміку прадпрыемства ён ня можа. У такой сытуацыі Новікаў яшчэ раней заявіў, што ня бачыць іншага выйсьця, як забраць тое, што яму належыць, — інтэлектуальную ўласнасьць. Выпуск такіх папулярных спартакаўскіх брэндаў, як «Melanie» і «Konfetoff», — а гэтыя гандлёвыя маркі зарэгістраваныя на амэрыканскую кампанію Новікава «Desly International Co.», — ён мае намер перавесьці ў іншыя эўрапейскія краіны.
Бізнэсовец беларускага паходжаньня Марат Новікаў, які жыве Нью-Ёрку, сьцьвярджае, што з прызначэньнем новых кіраўнікоў на кандытарскія фабрыкі «Камунарка» і «Спартак» пачалася кампанія цкаваньня тых, хто западозраны ў прыхільнасьці да яго. Першай ахвярай стала экс-генэральны дырэктар «Спартака» Клаўдзія Лявоненка. Яна ўжо на восьмым дзясятку, і за асаблівыя заслугі на дадатак да дзяржаўнай пэнсіі ёй была прызначаная пэрсанальная. Але новы гендырэктар Алег Жыдкоў палічыў гэта неапраўданай раскошай:
«На „Спартаку“ была ўзаконеная пэрсанальная пэнсія для былой генэральнай дырэктаркі фабрыкі, якая аддала сваёй справе ажно 32 гады! Гэта Лявоненка Клаўдзія Цімафееўна — найсумленьнейшы чалавек, прафэсіянал зь вялікай літары. За выбітныя заслугі прадпрыемства вызначыла ёй пэнсію ў памеры 500 даляраў пажыцьцёва. І што атрымалася?
Спробы спраўдзіць інфармацыю непасрэдна на фабрыцы «Спартак» асаблівага плёну ня мелі — праз сакратарку Алег Жыдкоў перадаў, што нічога камэнтаваць «Свабодзе» ня будзе. Сама Клаўдзія Лявоненка цяпер па-за межамі Беларусі, і пацьверджаньня ці абвяржэньня гэтых зьвестак ад яе самой атрымаць пакуль не ўдалося. Аднак адзін з былых чальцоў назіральнай рады акцыянэраў, зьліквідаванай на загад Аляксандра Лукашэнкі, на ўмовах ананімнасьці пацьвердзіў словы Марата Новікава пра тое, што спадарыню Лявоненку перавялі выключна на дзяржаўнае пэнсійнае забесьпячэньне.
Адметна, што ў 2005 годзе Клаўдзія Лявоненка за ўсё тыя ж асаблівыя заслугі была ўведзеная ў так званую Раду старэйшын пры Гомельскім аблвыканкаме. Згодна з адмысловым палажэньнем, асноўная мэта грамадзкай структуры — выкарыстаньне вялікага практычнага досьведу былых кіраўнікоў органаў улады, прадпрыемстваў і арганізацый.
Тым часам Марат Новікаў сьцьвярджае, што фінансавае «абразаньне» закранула і іншыя падразьдзяленьні на фабрыках у Гомелі і Менску:
Прыйшлі новыя кіраўнікі, тут жа пазразалі ўсе надбаўкі