19 лютага ня стала Васіля Старавойтава. Былы старшыня калгасу «Рассвет», двойчы Герой сацыялістычнай працы, які не вітаў прыход да ўлады Аляксандра Лукашэнкі і стаў адным зь першых палітвязьняў, памёр на 89-м годзе жыцьця.
Васіль Старавойтаў старшыняваў у знакамітым калгасе «Рассвет» імя Кірылы Арлоўскага, што ў Кіраўскім раёне на Магілёўшчыне, амаль 30 гадоў. Ягоную дзейнасьць на той час ацанілі надзвычай высока. Ён стаў двойчы Героем сацыялістычнай працы, атрымаў шмат іншых узнагародаў.
З Аляксандрам Лукашэнкам дачыненьні ў героя ня склаліся ад самага пачатку. Яны працавалі ў адной вобласьці, і Васіль Старавойтаў цудоўна ведаў сапраўдную цану свайго калегі. Ён выступаў з крытыкай Лукашэнкі і не падтрымаў ягоную кандыдатуру на першых прэзыдэнцкіх выбарах.
У кастрычніку 1997 году Старавойтава адхілілі ад працы і арыштавалі. Яго абвінавацілі ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў, эканамічных злачынствах, хабары. Старавойтаў правёў за кратамі амаль паўтара года.
У архіве «Свабоды» захавалася стужка, на якой знакаміты старшыня тлумачыць прычыны такога стаўленьня да сябе:
«Ня краў ні грама ў дзяржавы, ня краў у сваіх калгасьнікаў. І я кажу пра гэта сьмела. Я сумленны перад народам, перад людзьмі. А мяне абралі для таго, каб стварыць адпаведную абстаноўку ў рэспубліцы. Двойчы Герой, столькі працаваў, у гонары па ўсёй Беларусі. Ударная фігура. І па ёй трэба добра даць, каб усе адчулі. Мяне ж добра ведаюць і ў рэспубліцы, і за яе межамі».
Мікалай Юркоў таксама старшыняваў. Ён ачольваў калгас «Дрыбінскі», што ў Магілёўскай вобласьці. Васіля Старавойтава ён добра ведаў, вельмі цаніў і паважаў:
«Калі мне даводзілася нешта пачынаць новае, дык я, каб пераканацца, што раблю правільна, заўжды зьвяртаўся найперш да яго. І калі я знаходзіў у яго падтрымку, тады мне ўжо нічога не было страшна. Для нас усіх ён быў настаўнік. І ня толькі як кіраўнік. Але і як грамадзянін, які не здаваўся і мог за сябе пастаяць».
«Зь імем Васіля Старавойтава зьвязаная ня толькі цэлая эпоха ў разьвіцьці сельскагаспадарчай вытворчасьці, але і філязофскае асэнсаваньне таго, што адбывалася ў гэтай шматпакутнай галіне. Ужо ў сталым узросьце ён знайшоў у сабе магутны патэнцыял для асэнсаваньня таго калгаснага ладу, які існаваў у Савецкім Саюзе», — кажа старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук. Ён згадвае, як сядзеў побач зь легендарным старшынём на зьезьдзе сялянскага саюзу СССР у 1991 годзе. Прысутнічаў там і Міхаіл Гарбачоў.
«Мы сядзім там і слухаем дыскусію. Напэўна, тыя, хто памятае той час, могуць уявіць, які характар гэтая дыскусія насіла. І вось менавіта тады, калі мы размаўлялі падчас паседжаньня, Старавойтаў і вымавіў тыя знакамітыя словы, што няма такой сілы, якая б магла прымусіць працаваць калгасьніка ў калгасе эфэктыўна. На вялікі жаль, тое, што ўжо тады было відавочным для такой глыбы калгаснай вытворчасьці, як Старавойтаў, дагэтуль так і не асэнсоўваецца палітычным кіраўніцтвам нашай краіны».
Мікалай Юркоў кажа, што яго не зьдзіўляла адмова Васіля Старавойтава пакаяцца і прасіць нечага ад улады:
«Тады б гэта быў не Старавойтаў. Пры гэтай уладзе ён бы кар’еру не зрабіў. Яшчэ пры Кебічу яму ўдавалася неяк трымаць сваю самастойнасьць. А цяпер жа галоўнае што? На твае посьпехі напляваць. Галоўнае, як ты ставісься да першай асобы. Усё астатняе — гэта другаснае. І тады Старавойтаў мусіў бы пайсьці на нейкае раздваеньне сваёй асобы. А гэтага дазволіць сабе ён ня мог».
Васіль Старавойтаў да самай сьмерці заставаўся сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Аляксандар Дабравольскі, адзін зь лідэраў партыі, распавядае:
«Я яго ведаў з 1989 году. Я быў тады народным дэпутатам СССР. І Старавойтаў быў таксама дэпутатам. Зразумела, што ўжо тады ён быў легендарнай асобай. Ён паказаў, што ягоны калгас выпадае з агульнай мадэлі. Калгас быў непараўнальна лепшы, непараўнальна больш эфэктыўны. Там людзі жылі непараўнальна лепш. І гэта быў кавалачак раю ў параўнаньні з усім астатнім.
Я думаю, што вось адсюль карані. Старавойтаў быў самастойнай асобай. Ён умеў аналізаваць, прымаць складаныя рашэньні. Ён шукаў матывацыю для людзей, каб яны маглі працаваць не за страх, а на сваю карысьць. І таму ён ня мог трапіць у левую партыю».
Мікалай Юркоў, які кажа, што ён шчасьлівы з таго, што дарос ад вучня Васіля Старавойтава да ягонага паплечніка, шкадуе, што вялікі грамадзянін Беларусі не пражыў яшчэ пару-тройку гадоў:
«Яшчэ каб гады два працягнуў, можа, і дажыў бы да рэабілітацыі. Але рэабілітацыя яго абавязкова будзе. Нікуды ад гэтага ня дзецца. І будуць яму дадзеныя і сапраўдныя зоркі, і сапраўдныя званьні. Усё як мае быць».