Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Васіль Старавойтаў


Былы старшыня калгаса «Рассвет», двойчы герой працы, які не вітаў прыход да ўлады Аляксандра Лукашэнкі і стаў адным зь першых ягоных палітвязьняў, памёр на 89-м годзе жыцьця.


Пра гэта паведамілі ў сям’і нябожчыка.

Разьвітаньне пройдзе заўтра 20 лютага з 10 да 11 гадзінаў у вёсцы Мышкавічы Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Пахаваны Васіль Старавойтаў будзе на мясцовых могілках.




Даведка Свабоды:


Нарадзіўся 13 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Барок Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці.

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.

У 1957–1968 гадах працаваў дырэктарам саўгасу «Раднянскі» Клімавіцкага раёну.

У 1968–1997 гадах — старшыня калгасу «Рассвет» імя Кірылы Арлоўскага.

Выступаў з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі, не падтрымаў яго кандыдатуру на выбарах.

У кастрычніку 1997 году быў адхілены ад працы і арыштаваны. Абвінавачваўся ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў, эканамічных злачынствах, хабары, арганізацыі забойства кіраўніка магілёўскага Дзяржкантролю Мікалуцкага.

Правёў за кратамі амаль паўтара года.

У СІЗА перанёс два сардэчныя прыступы, мікраінсульт, пасьля якога ня мог гаварыць, практычна страціў зрок.

У 1999 годзе быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі строгага рэжыму і канфіскацыяй маёмасьці.

Пасьля вызваленьня зь месцаў зьняволеньня вярнуўся дадому.

Быў сябрам АГП.

Жыў у вёсцы Мышкавічы Магілёўскай вобласьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG