Тры пераможцы конкурсу «Люблю Беларусь» былі вызначаныя галасаваньнем на сайце з улікам меркаваньня журы, у якое ўвайшлі паэт Лявон Вольскі, сьпявачка Паліна Рэспубліка, актор Вінсэнт і журналіст Сяргей Навумчык.
Паводле галасаваньня, найбольшую колькасьць галасоў атрымалі:
Мікалай Кудласевіч (малюнак нумар 3) — 238
Яраслава Аляксандрава (малюнак нумар 11) — 152
Вадзім Пракопчык (нумар 22) — 125
Прызы было вырашана разьмеркаваць наступным чынам:
Пляншэт Prestigio MultiPad PMP 5080 — атрымае Вадзім Пракопчык за дзьве выдатныя працы, якія ўвайшлі ў шорт-ліст.
Электронная кніга Amazon Kindle — атрымае пяцігадовая Яраслава Аляксандрава, каб чытала кніжкі «Свабоды» і ўдзельнічала ў наступных конкурсах
І прыз глядацкіх сымпатыяў плэер Apple IPod shuffle 2gb — дастанецца фаварыту інтэрнэт-аўдыторыі Мікалаю Кудласевічу за фотаздымак дзяўчыны.
(клікніце два разы на карцінкі, каб паглядзець іх у поўным памеры)
СЯРГЕЙ НАВУМЧЫК:
>> Выява Вольгі Смыкоўскай (нумар 16) — там, дзе да неба прабіваецца парастак, а пад зямлёй у яго — магутныя карані. Сымболіка тут зразумелая і цалкам слушная, мне тут бачыцца тое, што мы ўкладаем у паняцьце «Беларушчына», што, магчыма, выглядае кволым, але мае трывалае гістарычнае апірышча. Да таго ж, праца Вольгі зробленая прафэсійна — гатовы плякат: яго можна адразу выдаваць паліграфічным накладам.
>> Прафэсійны і плякат Аляксандра Пуставітава (нумар 7), прысьвечаны Каліноўскаму, зь вельмі цікавай, сэнсавай прапрацоўкай фону (па манэры ён нечым мне нагадаў творы Барыса Заборава, які выкарыстоўвае для сваіх палотнаў старыя здымкі).
>> Дэматыватар Марты Філіпоненкі «Беларусы ў 1963 годзе — Беларусы зараз» (нумар 26). Магчыма, занадта схематычна, але праўдзіва адлюстраваная галоўная (ці адна з галоўных, пасьля нізкай нацыянальнай сьвядомасьці) праблема сучаснага грамадзтва: замбаваньне афіцыйнай прапагандай.
І, нарэшце, дэматыватар аўтара пад псэўданімам «Шэры воўк» — «Што лайкнулі, тое й прыляпілася», дзе пададзеныя паштовыя маркі, першая — між іншым, адна зь першых марак незалежнай Беларусі — зь Бел-Чырвона-Белым Сьцягам, другая — з «лукашэнкаўскім», навязаным народу ў выніку нелегітымнага рэфэрэндуму 1995 году. Калі я ўбачыў гэты дэматыватар, мне прыгадалася адна філятэлістычная гісторыя. У канцы 90-ых пасьля зьмены Канстытуцыі, якую мы назвалі дзяржаўным пераваротам, выпусьцілі маркі з партрэтам Лукашэнкі. Іх зрабілі гіганцкім накладам — потым некалькі гадоў амаль ўсе лісты, што прыходзілі да мяне зь Беларусі, былі ў канвэртах з маркай-партрэтам Лукашэнкі. Ну а ў момант, калі я ўпершыню ўзяў канвэрт з гэтай маркай, з маіх вуснаў выліліся словы, працытаваць якія тут няма ніякай магчымасьці. У той момант побач быў Сяржук Сокалаў-Воюш, і ён трансфармаваў маю рэпліку ў верш, які канчаўся словамі: «Зайздрошчу я паштовым супрацоўнікам, што б’юць па мордзе штэмпелем яго»).
ЛЯВОН ВОЛЬСКІ:
>> Добра выкарыстаны клясычны дызайн. І назва песьні вельмі пасуе.
>> Проста і зразумела.
Крэатыуны ход. Яшчэ раз падкрэсьлівае, што цікавая думка істотнейшая за выкшталцоную тэхніку.
>> Ізноу, як у нумары 22, добрае выкарыстаньне калісьці рэвалюцыйных, а цяпер клясычных прыёмау пап-арту.
РЭСПУБЛІКА ПАЛІНА:
>> Вееельмі прыгожае графіці з блізкай мне ідэяй-вобразам успрыманьня Беларусі як дзяўчыны.
Гэты малюнак добра выкананы, трагічна і глыбока адлюстроўвае тое, што з намі адбываецца сёньня.
>> Цікавая ідэя з майкай. Я б такую набыла.
>> Проста зроблена стылёва.
VINSENT
>> Калі б такіх працаў ад дзяцей было паболей, то можна было б не хвалявацца за будучыню краіны. Кажуць, што дзіцячыя малюнкі валодаюць непаўторнай энэргетыкай, і гэта адчуваецца ў працы дзяўчынкі.
>> Падабаецца «каманда», якая намаляваная. Праца выкананая у стылі «групавы партрэт». Групавыя здымкі мне заўсёды падабаліся.
Мікалай Кудласевіч (малюнак нумар 3) — 238
Яраслава Аляксандрава (малюнак нумар 11) — 152
Вадзім Пракопчык (нумар 22) — 125
Прызы было вырашана разьмеркаваць наступным чынам:
Пляншэт Prestigio MultiPad PMP 5080 — атрымае Вадзім Пракопчык за дзьве выдатныя працы, якія ўвайшлі ў шорт-ліст.
Электронная кніга Amazon Kindle — атрымае пяцігадовая Яраслава Аляксандрава, каб чытала кніжкі «Свабоды» і ўдзельнічала ў наступных конкурсах
І прыз глядацкіх сымпатыяў плэер Apple IPod shuffle 2gb — дастанецца фаварыту інтэрнэт-аўдыторыі Мікалаю Кудласевічу за фотаздымак дзяўчыны.
УПАДАБАНЬНІ СЯБРАЎ ЖУРЫ
(клікніце два разы на карцінкі, каб паглядзець іх у поўным памеры)СЯРГЕЙ НАВУМЧЫК:
ЛЯВОН ВОЛЬСКІ:
РЭСПУБЛІКА ПАЛІНА:
VINSENT