У Ленінскім судзе Менску працягваецца працэс над вядомым мадэльерам Сашам Варламавым, якога абвінавачваюць у фінансавых махінацыях ды іншых злачынствах. Паводле эпізоду аб нясплаце падаткаў з 2004 па 2011 год Варламаву выстаўленае абвінавачаньне ў нясплаце 45 мільёнаў рублёў. Гэты факт ён не аспрэчвае.
7 лютага працягваўся і фактычна завяршыўся допыт Сашы Варламава. У канцы дня да абвінавачанага не было пытаньняў ані ў пракурора, ані ў адваката. Але пракурор Антон Загароўскі хадайнічаў, каб зачыталі паказаньні Варламава на папярэднім сьледзтве — бо, маўляў, тыя паказаньні супярэчылі таму, што падсудны паведаміў сёньня. Пракурор папрасіў час на падрыхтоўку, і судзьдзя просьбу задаволіла — перапынак абвешчаны да 12 лютага. Такім чынам, у аўторак допыт Сашы Варламава можа аднавіцца. Магчыма, зноў узьнікнуць пытаньні пра прыбыткі вядомага мадэльера. Сёньня на гэтую тэму ў пракурора было найбольш пытаньняў. У прыватнасьці, Антон Загароўскі зноў пацікавіўся ў Сашы Варламава ягонымі заробкамі, калі даведаўся, што мадэльер часта са сваёй кішэні плаціў за арэнду заляў у Эўропе, за тэхнічнае забесьпячэньне ці фуршэты. Вось эпізод допыту:
Пракурор Загароўскі: «З матэрыялаў справы бачна, што дывідэндаў за гэтыя гады ад „Агенцтва“ вы атрымалі ўсяго 15 мільёнаў, заробак у „Агенцтве“ ў вас, як вы казалі, быў малы, як у супрацоўнікаў. Адкуль тады вы бралі сумы, як вы кажаце — туды 1,5 тысячы эўра, сюды 1,5 тысячы, за тое 5 тысяч? Адкуль у вас такія грошы, і калі вы гэтыя грошы пазычалі, то зь якіх сродкаў потым вярталі?»
Саша Варламаў: «Гэтае пытаньне ня тычыцца абвінавачаньня».
Пракурор Загароўскі: «Яшчэ што пра паездкі можаце дадаць?»
Саша Варламаў: «Магу дадаць, што калі ў мяне была магчымасьць да 2007 году і ў 2009-м не выкарыстоўваць бюджэтныя грошы — вы ж пытаецеся, адкуль я іх браў — у мяне былі магчымасьці, у мяне былі знаёмыя, сябры, якія мне дапамагалі. Яны добра ставяцца да краіны, могуць дапамагчы. У 2009 годзе ў нас была велізарная паездка. Людзі месяц жылі ў краіне, хоць атрымлівалі малыя сутачныя. Калі ў мяне была магчымасьць, я знаходзіў крыніцы і праводзіў мерапрыемствы не за бюджэтныя сродкі. Калі грошай не хапала, я зьвяртаўся па дапамогу, і мне выдзялялі грошы. Але іх было абсалютна не дастаткова».
Паводле Сашы Варламава, чальцы беларускіх дэлегацыяў на фэстывалі «Млын моды» самі вельмі хацелі дэманстраваць моду і ішлі на пэўныя фінансавыя ахвяры. Гэтак, вяртаючыся ў 2010 годзе з Бэльгіі, дэлегацыя амаль уся прагаласавала за тое, каб зрабіць платны паказ у Бэрліне: ён каштаваў 10,5 тысячы эўра, зь якіх 9 тысяч — гэта былі сродкі, выдзеленыя на сутачныя для дэлегацыі, а 1,5 тысячы Варламаў даў сваіх грошай. Аўтар праекту «Млын моды», як называе сябе Саша Варламаў, спрабаваў пераканаць суд, што ягоныя мэты былі зусім не карысьлівыя:
«Яны ведалі, што грошы пойдуць на тэхнічнае забесьпячэньне паказаў. На паказе ў Палацы спорту ў Менску сьвятло было аплачана, сцэна была ўсталявана. За грошы. А прыехалі ў Эўропу — і ўсё табе даецца дарма? Памяшканьне задарма, сьвятло задарма, крэслы задарма? Фуршэты дарма? Вось глядзіце, прыехалі прэзыдэнты сьвету — беларусы…? Мы ўсяго толькі маленькія дызайнэры, пачаткоўцы. Мы за ўсё мусім плаціць! Каб на нас прыйшлі паглядзець, мы яшчэ мусім гледачу заплаціць. Бо мы яшчэ ніхто пакуль».
Спрэчкі выклікала і пытаньне пра аўтамабіль Сашы Варламава. Сьледзтва мяркуе, што «Мэрсэдэс» быў куплены за грошы Цэнтру моды БДУ і аформлены на Варламава, а значыць, мадэльер яго прысабечыў. Саша Варламаў даводзіў, што аўто належала ўсяму Цэнтру моды, бо ім карысталіся дзеля фэстываляў «Млын моды». Пракурор на гэта адказаў, што ў працэсе будуць дапытаныя сьведкі, якія паведамяць, хто і як карыстаўся аўтамабілем.
15.10 Перапынак да 10.00 аўторка, 12 лютага.
15.00 Варламаў пра цэнтар моды пры БДУ «Юнівэрсал модэлс» і «Агенцтва моды Сашы Варламава»: «Гэта адно і тое ж. Як два бакі аднаго твару. Як я ёсьць Сашам і Аляксандрам. Гэта адно цэлае».
Пракурор просіць агаласіць паказаньні Варламава падчас сьледзтва пра тое, што ёсьць супярэчнасьці з паказаньнямі, якія даваў абвінавачаны сёньня.
Таксама пракурор просіць перад агалошваньнем паказаньняў зрабіць перапынак.
14.55 Паводле эпізоду аб нясплаце падаткаў з 2004 па 2011 год Варламаву выстаўленае абвінавачаньне ў нясплаце падаткаў у суме 45 мільёнаў рублёў.
Варламаў кажа, што паводле гэтых нясплатаў падаткаў яго ўжо каралі штрафам.
Суму ў 45 мільёнаў нясплаты падаткаў ён не аспрэчвае.
«Так, недагледзеў», — прызнаў Варламаў.
Такім чынам, Саша Варламаў прызнаў віну па адным пункце — нясплата падаткаў.
14.15 Працэс аднавіўся.
Варламаў тлумачыць, як ягоныя супрацоўнікі атрымлівалі грошы да 2009 году, да стварэньня Цэнтра моды БДУ.
Маўляў, тады бухгальтарка прыносіла грошы, людзі расьпісваліся, што атрымалі, але грошы заставаліся. Варламаў кажа, што выдаваў грошы са сваёй кішэні.
Адвакат задае Варламаву пытаньне: «Ці ставіў ён мэту ўзбагаціцца за кошт падначаленых, калі браў грошы, прызначаныя ім як зарплата ў цэнтры моды БДУ?»
Варламаў: «Я ня краў грошы ў супрацоўнікаў, я даваў ім грошай больш, чым ім выплачваў БДУ. Гэта не крадзеж, а наадварот».
Пракурор дамагаецца зьвестак, колькі каштаваў курс навучаньня ў «Агенцтве» ў 2004 годзе. Варламаў ня памятае. Тое самае тычыцца і іншых гадоў.
Яму невядома пра выпадкі, калі грошы за заняткі бралі, але не праводзілі праз касу. З матэрыялаў справы яму потым стала вядома, што такое здаралася. «Магчыма, я ня змог добра арганізаваць улік», — пагаджаецца Варламаў.
13.05 Перапынак да 14.00
12.55 Адвакат пачаў задаваць удакладняльныя пытаньні. Варламаў распавядае акалічнасьці працы Цэнтра маладзёвай моды.
12.30 Варламаў кажа, што з 2009 году хацеў перавесьці «Агенцтва» з БДУ, бо там было ўсім напляваць на «Млын моды».
«Мне ў твар казалі, што вы нам не патрэбны», — скардзіцца Варламаў.
Пракурор задаў пытаньне, але Варламаў працягвае эмацыйна адказваць на папярэдняе пытаньне пра банкаўскія карткі.
Пракурор абурыўся.
Варламаў папрасіў прабачэньня. «А каму мне яшчэ паплакацца, як ня вам...»
Адвакат заступіўся за Варламава: трэба лічыцца зь ягонымі пачуцьцямі.
Варламаў пра тое, чаму ён хутка дае паказаньні: «Я 21 месяц ні слова не сказаў. Я людзей тут тры дні таму першы раз за гэты час убачыў».
12.00 Пракурор зноў пытаецца пра прыбыткі Варламава: «Дывідэндаў за гэтыя гады ад „Агенцтва“ вы атрымалі ўсяго 15 мільёнаў, заробак у „Агенцтве“ ў вас малы. Адкуль вы бралі сумы, як вы кажаце — туды 1,5 тысячы эўра, сюды 1,5 тысячы — адкуль такія сродкі?»
Варламаў: «На гэтае пытаньне я адказваць ня буду. У мяне былі знаёмыя, фундатары, якія часта мне дапамагалі. Але ўся гэтая дапамога ішла на „Млын моды“, сабе я нічога не пакідаў. Я як у 1984 годзе ўехаў у маленькую кватэру на Асаналіева, гэтак і жыву там. Толькі апошнія два гады ў СІЗА».
Пракурор высьвятляе: навошта Варламаў забіраў у супрацоўнікаў грошы зь іхніх картак?
Варламаў абураецца і кажа, што ён не забіраў грошы супрацоўнікаў. «Я даваў ім грошы большыя, а яны потым вярталі мне частку».
Пракурор: «Навошта? Вы гэтак самасьцьвярджаліся?»
Варламаў з гэтым словам не пагадзіўся: «Калі аб 11-й гадзіне я прыходжу ў офіс, а там нікога няма — мне трэба было паказаць, хто аўтар праекту».
11.40 Варламаў распавядае, што да арганізацыі некаторых паказаў спрычыніліся беларускія амбасады за мяжой.
Так, амбасадар Сянько ў 2010-м дапамагаў у Брусэлі.
Пра паказ моды ў Бэрліне, які каштаваў 10,5 тысячы эўра: «Я сабраў людзей у гатэлі і сказаў: у мяне ёсьць 9 тысяч эўра, вашы сутачныя. Ці бярыце іх, ці будзем паказваць моду ў Бэрліне, але за гэта трэба заплаціць. Прагаласавалі. Людзі былі „за“ паказ. Пры людзях я набраў нумар і сказаў, што паказ будзе. Але рахунак у Бэрліне на 10,5 тысячы, а ў мяне ў кішэні толькі 9 тысяч. Хоць рахунак паглядзіце! Ня сталі».
Пасьля паказу нас павіншаваў амбасадар Беларусі Гіро.
На фуршэце да яго падышоў немец. які пагадзіўся ўкласьці ў Менску інвэстыцыі ў вытворчасьць дзіцячай адзежы. Ён даў мне на спонсарскія мэты 2 тысячы эўра. Гэтыя грошы я перадаў нашым сябрам дэлегацыі, дзецям, якія паказвалі мадэлі«.
Эпізод з паездкі ў Гент:
«Да мяне ў горадзе падышлі нашы мадэлі і кажуць, што на вас няма твару. Вядома, цяжка, кажу, бо 11 гадоў цягну „Млын моды“ (...) Яны захацелі мне дапамагчы і напісалі лісты на імя Пяткевіч, Радзькова, Абламейкі. Я яшчэ потым званіў у Менск наконт гэтых лістоў, але тады ў Менску былі выбары і... не да гэтага, відаць, было».
11.00 Варламаў працягвае распавядаць пра свае вандроўкі па Эўропе.
Судзьдзя яго перапыняе. Маўляў, гэта ня тычыцца справы.
Варламаў настойвае на тым, што тычыцца. Ён тлумачыць, што яму даводзілася вырашаць асноўныя пытаньні, а рознымі фінансавымі і тэхнічнымі аспэктамі займаліся супрацоўнікі.
Далей Варламаў узгадвае 2010-ты год — прыгоды ў Міляне, Барсэлёне, Капэнгагене.
Кажа, што ў сталіцы Даніі ў перамовах удзельнічаў тагачасны амбасадар Беларусі ў гэтай краіне.
10.50 Далей Варламаў распавядае пра паездкі ў Літву, Аўстрыю і Чэхію.
Кажа, што падчас паказу моды ў амбасадзе Беларусі ў Літве расейскі амбасадар прайшоў па подыюме са словамі «Да якога часу беларусы будуць красьці паўлаўскія шалі!». Пасьля гэтага дыплямат пакінуў прыём. Скандал ледзь замялі! Гэта было ў чэрвені 2010-га.
Кажа, што толькі на 1 тысячу эўра яму давялося купляць напоі і харчы ў Вене для фуршэту пасьля паказу — гэта з-за таго, што ў Літве пасьля фуршэту яны забылі свае напоі, якія бралі на ўсю паездку.
У Вене прыйшоў на прыём дырэктар Цэнтра мовы ў Вене. Ён сказаў, што Венская школа моды на мяне пакрыўдзілася. Увогуле што «Беларусі тут зашмат», але ўсё ж ён згодны супрацоўнічаць.
Паказ у Празе не адбыўся.
10.40 У Варламава быў патрыманы Мэрсэдэс. Набыў яго ў Бэрліне. Распавёў, як унёс аванс, але афармляў усе дакумэнты на гэтае аўто ягоны супрацоўнік Кастэнка.
Варламаў: Я не займаўся пытаньнем пра аўтамабілі. Для мяне аўтамабілі падзяляюцца на «шэранькія і чорненькія», я выходжу і саджуся ў той, які мяне чакае. А больш для мяне аўтамабілі не існуюць.
Узьнікла спрэчка з пракурорам Загароўскім наконт аўтамабіля.
Пракурор: Вы ня лічыце, што аўтамабіль быў вашай маёмасьцю, калі быў аформлены на вас?
Варламаў так ня лічыць. Пракурор сказаў, што будзе дапытаны ў якасьці сьведкі Кастэнка і ўсё праясьніцца.
10.20 Працэс аднавіўся.
Варламаў захацеў даць дадатковыя тлумачэньні да эпізоду 2009 году — паездка ў Бэрлін на выставу моды, «Млын моды» на плошчах «Галерэі Лафает».
Згадаў, што разам з намесьнікам міністра адукацыі Кавалёвай яны дасылалі розныя лісты напярэдадні, каб забясьпечыць вытворчасьць і продаж узораў адзеньня, якія вырабляліся для «Млына моды». У «Галерэі Лафает» ім паабяцалі магчымасьць прадаць адзеньне без падаткаў.
Варламаў сьцьвярджае, што «Галерэя Лафает» ня плаціць мадэлям за паказ, што яны задаволеныя ўжо тым, што працуюць на гэтым памосьце.
Суд над Варламавым будзе доўжыцца мінімум 3 месяцы. Такое меркаваньне выказаў Інтэрфаксу адвакат мадэльера Павал Піваварчык.
«А можа быць і паўгода, і нават год», — удакладніў Піваварчык.
Сьведкамі і пацярпелымі ў справе праходзяць 800 чалавек.
Былога кіраўніка фэстывалю «Млын моды» абвінавацілі, між іншага, у крадзяжы ў вялікім памеры праз злоўжываньне службовым становішчам.
Варламаў быў арыштаваны ў траўні 2011 году і з таго часу ўтрымліваецца пад вартай.
Судзьдзя — Надзея Навіцкая.
Адвакат — Павал Піваварчык.
Адзін з пракурораў — Антон Загароўскі — той самы, які прадстаўляў бок абвінавачаньня ў працэсе над былым кандыдатам на прэзыдэнта Андрэем Саньнікавым.
Першы дзень: Саша Варламаў — на месцы Канавалава-Кавалёва
Другі дзень: Варламава перавялі з «залі сьмяротнікаў»
Дзень трэці: Скрыні шампанскага, «Белавескай», ікры і беларускага хлеба

Мы за ўсё мусім плаціць! Каб на нас прыйшлі паглядзець, мы яшчэ мусім гледачу заплаціць. Бо мы яшчэ ніхто пакуль
«Яны ведалі, што грошы пойдуць на тэхнічнае забесьпячэньне паказаў. На паказе ў Палацы спорту ў Менску сьвятло было аплачана, сцэна была ўсталявана. За грошы. А прыехалі ў Эўропу — і ўсё табе даецца дарма? Памяшканьне задарма, сьвятло задарма, крэслы задарма? Фуршэты дарма? Вось глядзіце, прыехалі прэзыдэнты сьвету — беларусы…? Мы ўсяго толькі маленькія дызайнэры, пачаткоўцы. Мы за ўсё мусім плаціць! Каб на нас прыйшлі паглядзець, мы яшчэ мусім гледачу заплаціць. Бо мы яшчэ ніхто пакуль».
Спрэчкі выклікала і пытаньне пра аўтамабіль Сашы Варламава. Сьледзтва мяркуе, што «Мэрсэдэс» быў куплены за грошы Цэнтру моды БДУ і аформлены на Варламава, а значыць, мадэльер яго прысабечыў. Саша Варламаў даводзіў, што аўто належала ўсяму Цэнтру моды, бо ім карысталіся дзеля фэстываляў «Млын моды». Пракурор на гэта адказаў, што ў працэсе будуць дапытаныя сьведкі, якія паведамяць, хто і як карыстаўся аўтамабілем.
Жывы рэпартаж з праэсу