Былы кандыдат на прэзыдэнта, палітвязень Мікалай Статкевіч даслаў з турмы ў Магілёве чарговы ліст, у якім ізноў зьвяртаецца да падзеяў 19 сьнежня 2010 году.
На сайце Статкевіча ліст быў апублікаваны 5 лютага, а напісаны 2 студзеня 2013 году. У прыватнасьці, палітвязень тлумачыць, што не закранаў згаданыя падзеі напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, «каб ня ўблытваць падзеі 2010 году ў дыскусію аб „байкоце“».
Статкевіч піша: «Зараз жарсьці суцішыліся, ніякіх палітычных кампаній не плянуецца і можна пагаварыць аб тых падзеях. А пагаварыць варта, бо чаго каштуюць толькі паводзіны самага „хрысьціянскага“ кандыдата. У маёй судовай справе было тры даносы ад яго — на мяне (зроблены да выбараў), на Дзіму Вуса і на ўсіх удзельнікаў Плошчы (зробленыя падчас сьледзтва)».
Гэтае выказваньне камэнтуе былы кандыдат на прэзыдэнта, адзін зь лідэраў партыі Беларускай хрысьціянская дэмакратыя Віталь Рымашэўскі:
«Я ніякім чынам не дапасоўваю гэтае выказваньне да сябе і спадзяюся, што Мікалай Статкевіч таксама не дапасоўвае гэтае выказваньне да мяне пэрсанальна. У дачыненьні да мяне гэта няпраўда, гэта па-першае. Па-другое, з усімі тымі людзьмі, якія зараз знаходзяцца за кратамі, лепш за ўсё размаўляць на свабодзе.
Што тычыцца Мікалая Статкевіча, то ягоныя лісты даходзяць ня ўсе, як вядома. Яны праходзяць цэнзуру альбо дастаўляюцца пэўнымі шляхамі і не безь перашкодаў. І што насамрэч мяркуе Мікола Статкевіч, якія матэрыялы ў яго ёсьць, якое ягонае сапраўднае меркаваньне, найлепш запытаць у самога Міколы Статкевіча наўпрост. Таму сёньня трэба змагацца за вызваленьне Мікалая Статкевіча, за тое, каб ён як мага хутчэй быў на свабодзе, як і ўсе іншыя палітвязьні.
Сур’ёзная размова пра „Плошчу“, яна, безумоўна, патрэбная. Пра пэрсанальную адказнасьць кожнага кандыдата без выключэньня ў тых падзеях, якія адбыліся на плошчы. Пра тое — што рабіў кожны з кандыдатаў і сябры іх камандаў. Я пэрсанальна — гатовы несьці гэтую адказнасьць, спадзяюся, як і іншыя людзі. Але гэтая размова немагчымая да вызваленьня ўсіх тых, якія зараз знаходзяцца за кратамі, зьняволеныя за падзеі 19 сьнежня 2010 году».
Яшчэ адзін кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году Дзьмітры Вус пракамэнтаваў словы Міколы Статкевіча наступным чынам:
«Я думаю, што тыя людзі, якія зрабілі памылку, яны зразумелі яе — я зь імі размаўляў і ня варта агучваць гэтую тэму. Была памылка зь іх боку — самі прыехалі, сказалі, што вінаватыя ў гэтым. З-за таго, што нявопытныя і ня ведалі, як паводзіцца ў гэтай сытуацыі. Таму, канечне, далей з гэтымі людзьмі працаваць ня варта, але таксама ня варта і гнеў на іх выліваць. Галоўнае — што яны ўсьвядомілі».
Адзін зь лідэраў аргкамітэту партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, палітвязень Павал Севярынец:
«Пра тое, каб Віталь штосьці пісаў, у чымсьці абвінавачваў ці рабіў нейкія заявы супраць спадара Статкевіча, я ня ведаю. Таксама ня ведаю, што гэта магло быць: любыя паказаньні, пры жаданьні, можна адпаведна падаць. Мне падаецца, што спадар Мікалай і Віталь зараз могуць альбо лістамі, як гэта было з Уладзімерам Някляевым, альбо пры сустрэчы — дай Бог, каб яна адбылася найхутчэй — усе гэтыя акалічнасьці абмеркаваць».
Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч камэнтаваць ягоны ліст адмовілася.