4 лютага — Міжнародны дзень барацьбы з ракавымі захворваньнямі.
Разам з мэдыкамі ўвагу грамадзкасьці да праблемы ракавых захворваньняў у Беларусі прыцягваюць грамадзкія арганізацыі — «У промнях надзеі», адной з заснавальніц якой была Ірына Казуліна, а таксама «Ні дня дарэмна», якую курыруе старшыня Беларускай асацыяцыі працоўных жанчын Ірына Жыхар.
Абедзьве жанчыны — і Ірына Казуліна, і Ірына Жыхар — самі перанесьлі цяжкую анкалягічную хваробу. Ірына Казуліна, жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты і палітвязьня Аляксандра Казуліна, у 2002 годзе выступіла з ініцыятывай стварыць грамадзкую арганізацыю ў падтрымку жанчын, хворых на рак малочнай залозы. Разам з прафэсарам-мамолягам Леанідам Путырскім яны стварылі арганізацыю «Ў промнях надзеі». Ірыны Казулінай ужо 5 гадоў няма з намі. Леанід Путырскі запэўніў, што арганізацыя працуе, шукае новыя формы. І неўзабаве пераедзе ў новае памяшканьне:
«Ёсьць канфэрэнц-заля, дзе мы будзем працаваць з здаровымі жанчынамі — вучыць іх, як заставацца здаровымі і не захварэць. Другі напрамак — будзем арганізоўваць так званыя „клюбы амазонак“: клюбы падтрымкі хворых, якія перахварэлі на рак малочнай залозы і якія пасьля таго, як выпісаліся з шпіталя, жывуць сам-насам са сваёй хваробай. А мы хочам зьбіраць іх у групы падтрымкі, каб пераканаць іх, што рак — не прысуд. Тыя, хто пражыў па 10–15 гадоў з хваробай, прыйдуць і скажуць: „Мы жывём, трымайцеся, і ўсё будзе добра“. А з другога боку, будзем ім расказваць пра апошнія навінкі ў мэдыцыне, пра найноўшыя распрацоўкі».
Грамадзкая актывістка Ірына Жыхар сама 19 гадоў змагаецца зь цяжкім анкалягічным захворваньнем. І дапамагае іншым пераадолець невылечную, здавалася б, хваробу. Бо ў Беларусі на ўліку ў анкалягічных дыспансэрах — больш за 250 тысяч чалавек. У некалькі гарадах — Менску, Рэчыцы, Клічаве, Смаргоні, Мікашэвічах — працуюць групы ўзаемадапамогі і псыхалягічнай падтрымкі анкалягічных пацыентаў «Ні дня дарэмна». Працуе сайт oncopatient.by. Мэта — дапамагчы жанчынам, якіх выпісалі з шпіталя, якія адчуваюць вялікую адзіноту, калі застаюцца па-за межамі лекаваньня, кажа Ірына Жыхар:
«Здаецца, лекаваньне скончылася — і чалавек павінен радавацца жыцьцю, таму што яго абнадзеілі дактары: „Ідзі і жыві“. А не жывецца! І чалавек, які думае, што „не жывецца“, бо нейкая праблема ў ім, нават ня ведае, што з гэткай праблемай сустракаецца фактычна кожны. Праблема ў тым, што анкалягічна хворыя — яны кожны паасобку, зьбіраюцца на сваіх кухнях, ці жаляцца, ці плачуць, ці наагул стараюцца забыцца пра сваю хваробу. Баяцца быць адкрытымі гэтаму сьвету, і ў гэтым ёсьць праблема».
Людзям патрэбная дапамога псыхолягаў, дыетолягаў, спэцыялістаў па фізычным выхаваньні. А ў краіне няма анкалягічных псыхолягаў! Прычым, самі псыхолягі не гатовыя працаваць з такой групай, кажа Ірына Жыхар:
«У тых псыхолягаў, якія працавалі з анкахворымі і зь іншымі крызіснымі людзьмі — у іх вельмі хутка наступае сындром „прафэсійнага выгараньня“. Няма тых месцаў, дзе можна аднаўляць сябе. Некаму таксама трэба папрацаваць з гэтым псыхолягам, каб гэты нэгатыў „не застраў“ у ягонай душы, каб ён адчуваў сябе ўпэўнена.Таму псыхолягі, якія гатовы працаваць з анкалягічнымі хворымі, доўга гэтага не вытрымліваюць. Праблемаў вельмі шмат. Таму мы робім бадзёрымі адзін аднаго, самі апавядаем, як мы перамагаем хваробу».
Сярод анкалёгіі ў жанчын рак малочнай залозы — на першым месцы. Калі 40 гадоў таму ў год 700–800 жанчын захворвала на рак малочнай залозы, то цяпер лічба набліжаецца да 4 тысяч, паведаміў прафэсар Леанід Путырскі:
«Захворваньне па колькасьці расьце, але што добра: што тая асьветніцкая праца, якую мы 20 гадоў таму распачалі, прывяла да таго, што ў нас самыя лепшыя паказчыкі раньняй дыягностыкі. Каля 80% выпадкаў выяўляецца на першай і другой стадыі. Для параўнаньня скажу, што ў Расеі гэтая лічба — каля 63%, а ў нас — каля 80%. За кожным працэнтам стаіць жывая жанчына, чыясьці маці, жонка, сястра. Калі 15 год таму памірала 13–15% жанчын, якія не пражылі адзін год пасьля пастаноўкі дыягназу, то сёньня — каля 5%. То бок у тры разы менш стала паміраць у першы год. Гэта нас, вядома, цешыць».
Грамадзкія арганізацыі часьцяком дамагаюцца і таго, што павінна рабіць дзяржава. Для жанчын пасьля апэрацый была вялікая праблема набыць адмысловую бялізну, пратэзы, іншыя рэчы. Пасьля шматлікіх зваротаў арганізацыі «Ў промнях надзеі» Менскі пратэзны завод асвоіў вытворчасьць некаторых вырабаў. Прафэсар-мамоляг Леанід Путырскі кажа:
«Мы плянуем сумесна з польскай кампаніяй Polfarm адчыніць аптэчную краму, дзе для хворых, якія лячыліся ад раку малочнай залозы, будзе ўсё, што ім патрэбна: ад бялізны, пратэзаў да парыкоў. Мы хочам, каб, акрамя беларускіх тавараў, для выбару жанчын былі і больш прывабныя польскія тавары. Хочам зрабіць гэта ў адным месцы, каб жанчыны ведалі і ня бегалі па ўсім горадзе ў пошуках».
За апошнія 20 гадоў захворвальнасьць на рак у Беларусі павялічылася на 34%. Летась на рак захварэла больш за 45 тысяч чалавек. На дыспансэрным уліку стаіць 250 тысяч — гэта больш за 2,5% насельніцтва краіны.
Абедзьве жанчыны — і Ірына Казуліна, і Ірына Жыхар — самі перанесьлі цяжкую анкалягічную хваробу. Ірына Казуліна, жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты і палітвязьня Аляксандра Казуліна, у 2002 годзе выступіла з ініцыятывай стварыць грамадзкую арганізацыю ў падтрымку жанчын, хворых на рак малочнай залозы. Разам з прафэсарам-мамолягам Леанідам Путырскім яны стварылі арганізацыю «Ў промнях надзеі». Ірыны Казулінай ужо 5 гадоў няма з намі. Леанід Путырскі запэўніў, што арганізацыя працуе, шукае новыя формы. І неўзабаве пераедзе ў новае памяшканьне:
«Ёсьць канфэрэнц-заля, дзе мы будзем працаваць з здаровымі жанчынамі — вучыць іх, як заставацца здаровымі і не захварэць. Другі напрамак — будзем арганізоўваць так званыя „клюбы амазонак“: клюбы падтрымкі хворых, якія перахварэлі на рак малочнай залозы і якія пасьля таго, як выпісаліся з шпіталя, жывуць сам-насам са сваёй хваробай. А мы хочам зьбіраць іх у групы падтрымкі, каб пераканаць іх, што рак — не прысуд. Тыя, хто пражыў па 10–15 гадоў з хваробай, прыйдуць і скажуць: „Мы жывём, трымайцеся, і ўсё будзе добра“. А з другога боку, будзем ім расказваць пра апошнія навінкі ў мэдыцыне, пра найноўшыя распрацоўкі».
«Здаецца, лекаваньне скончылася — і чалавек павінен радавацца жыцьцю, таму што яго абнадзеілі дактары: „Ідзі і жыві“. А не жывецца! І чалавек, які думае, што „не жывецца“, бо нейкая праблема ў ім, нават ня ведае, што з гэткай праблемай сустракаецца фактычна кожны. Праблема ў тым, што анкалягічна хворыя — яны кожны паасобку, зьбіраюцца на сваіх кухнях, ці жаляцца, ці плачуць, ці наагул стараюцца забыцца пра сваю хваробу. Баяцца быць адкрытымі гэтаму сьвету, і ў гэтым ёсьць праблема».
Людзям патрэбная дапамога псыхолягаў, дыетолягаў, спэцыялістаў па фізычным выхаваньні. А ў краіне няма анкалягічных псыхолягаў! Прычым, самі псыхолягі не гатовыя працаваць з такой групай, кажа Ірына Жыхар:
Псыхолягі, якія гатовы працаваць з анкалягічнымі хворымі, доўга гэтага не вытрымліваюць