Лідзія Ярмошына ў вечаровай «Панараме» абвясьціла, што на нарадзе ў Лукашэнкі разглядалася магчымасьць ліквідацыі сельскіх і пасялковых Саветаў. Як вяскоўцы паставіліся б да таго, што ў іх ня будзе сельсавету, а ўсе мясцовыя пытаньні будзе вырашаць раён? Гэта наш карэспандэнт высьвятляў у жыхароў вёскі Пакалюбічы Гомельскага раёну.
У Пакалюбіцкі сельскі савет уваходзяць 14 паселішчаў, дзе жыве звыш пяці з паловай тысяч чалавек. Да цэнтру Гомеля адсюль каля 10 кілямэтраў. Але калі ехаць у райвыканкам, то трэба дадаць яшчэ прыкладна гэтулькі ж, бо раённы выканаўчы камітэт месьціцца ў Навабеліцкім раёне гораду, на левабярэжжы Сажа.
Сталая жыхарка Пакалюбіч, пэнсіянэрка Ганна, якая жыве на вуліцы Леніна, і слухаць ня хоча пра скасаваньне свайго сельскага савету:
«Не, трэба, савет каб быў тут. Абавязкова. Столькі народу тут — паглядзіце, якія Пакалюбічы велічэзныя. Трэба абавязкова сельскі савет. Я, напрыклад, нават у горад не магу ехаць. Пра раён і гаворкі нямашака, раён — у Навабеліцы. А нам трэба вось тут, дома».
Пэнсіянэрка кажа й пра надзённыя справы, якія яна вырашала на месцы, у сваім сельскім савеце:
«Напрыклад, мне трэба было дом адпісаць дзецям. Я пайшла ў сельскі савет і ўсё тут зрабіла. Абгарадзілі вось яны вакол. Мы можам курэй выпусьціць. Сядзем на лаўку, седзімо — і дзеткі тут бегаюць. Ужо машыны нам ня страшныя. Гэта сельскі савет усё робіць. І вось помнік добра даглядаюць. Які тут раён? Хто сюды прыедзе, вы што?!»
Вяскоўка Марыя таксама трымаецца думкі, што сельскія саветы павінны застацца. Ня ехаць жа ў раён зь любой нагоды:
«А дакумэнты, даведкі ўсякія. А падаткі плаціць — мы ж тут усё афармляем. Не, у Беліцу вельмі далёка, і асабліва людзям сталага веку».
Дэпутатка сельскага савету з трыццацігадовым досьведам спадарыня Лідзія сама чула па тэлебачаньні пра намер вышэйшых уладаў скасаваць сельскія саветы:
«Калі я пачула гэта, то вельмі зьдзівілася, таму што сельскі савет робіць вялікую працу. Лічу, што раённы выканкам проста захлынецца ў паўсядзённай працы, калі ўсё будуць ехаць у раён. Гэта ж вялізная маса дакумэнтаў, даведак. Калі трэба чыноўнікаў скараціць, магчыма, гэта трэба рабіць недзе вышэй. А сельскія саветы павінны быць».
Дэпутатка згадала пра настойлівасьць сельвыканкаму ў навядзеньні парадку ўздоўж вуліц і на прысядзібных участках, пра клопат наконт вывазу сьмецьця, пра будаўніцтва ходнікаў цераз ручай, каб людзі не хадзілі па праежджай частцы дарогі.
Аднак ня ўсе мясцовыя жыхары, з кім давялося пагутарыць, трымаюцца думкі, што ад існаваньня сельскага савету людзям ёсьць вялікая карысьць.
Гаворыць спадар Станіслаў: «Напэўна, не патрэбны. Не іграе ён ніякай ролі. Па даведку раз ці два ў год можна ў раён зьезьдзіць. І парадак ад саветаў не залежыць — ад культуры людзей ён залежыць».
Вясковец Сьцяпан вялікай падмогі ад сельсавету таксама ня бачыць:
«Каб было сьвятло на вуліцы, самі купляем лямпачкі і ўкручваем. Дарогі — ніякай. Летась, праўда, крыху падсыпалі шчэбеню. Ня ведаю, хто дапамог. Але тут узлавалася ўся вуліца — ніхто не плаціў самаабкладаньне. За што плаціць, калі ты ідзеш па калена ў гразі? Па даведку хаджу ў сельсавет, а больш ён мне не патрэбны».
Спадарыня з Працоўнай вуліцы таксама не ў захапленьні ад дзейнасьці сельскага савету:
«Я ні разу за ўсё жыцьцё не зьвярталася ў сельскі Савет. Яны ўсё: гэта ня нашыя паўнамоцтвы. У нас на Працоўнай вуліцы хадзіць складана — дарогі няма зусім. Увесь час абяцаюць, мы чакаем. Раяць: зьбярыце грошы, тады вам зробім дарогу, падраўняем. Увагі мала яны надаюць бытавым пытаньням. Сьмецьце тое ж: іншы раз тыднямі стаяць мяшкі нашыя са сьмецьцем — і ніхто яго не прыбірае. Ня ўмеюць вырашаць — усё няма ў іх сродкаў. Трэба пра людзей думаць больш усім, якая б гэта ні была ўлада — мясцовая, на ўзроўні раёну ці ўраду».

Калі трэба чыноўнікаў скараціць, магчыма, гэта трэба рабіць недзе вышэй. А сельскія саветы павінны быць