Цягам тыдня не было лістоў і званкоў дамоў ад маладафронтаўца Эдуарда Лобава. А вось Зьміцер Дашкевіч, які праходзіў з Лобавым паводле адной крымінальнай справы, паведаміў жонцы, што яе лісты ідуць да яго з затрымкай у некалькі дзён.
«Пошта ад Зьмітра прыходзіць хутчэй», — падлічыла Наста Дашкевіч. Вось што жонцы палітвязьня вядома пра стан здароўя Зьмітра пасьля таго, як ён ў студзені перанёс запаленьне цэнтральнага нэрва.
«Зараз адчувае сябе добра. Мы ўсё роўна рыхтуем яму бандэроль зь лекамі супраць гэтай хваробы, хаця, паўтаруся, ён больш ня скардзіўся».
У сярэдзіне студзеня стала вядома, што ў Зьмітра Дашкевіча было запаленьне нэрва, ад чаго ён амаль ня мог рухацца.
Лідэра «Маладога фронту» трымаюць як злоснага парушальніка рэжыму ў гарадзенскай турме. Палітвязень пакараны дадатковым годам зьняволеньня нібыта за непадпарадкаваньне адміністрацыі.