Выпадак з грамадзянамі Беларусі, якія былі вызваленыя з дагестанскага рабства, зноў прымушае ўзгадаць пра праблему працоўнай міграцыі беларусаў. Наколькі гэтая тэндэнцыя пагражае беларускай эканоміцы? Чаму ўлады ня вельмі пераймаюцца маштабамі ад’езду беларусаў за мяжу? Ці магчыма нейкімі дзяржаўнымі захадамі гарантаваць, каб беларусы не траплялі на тэрыторыі Расеі ў такія сытуацыі? На гэтыя пытаньні адказвае былы міністар працы Аляксандар Сасноў.
— Наколькі сур’ёзнай зьяўляецца праблема працоўнай міграцыі беларусаў у іншыя краіны? Найперш у Расею, бо гэта самы просты шлях, улічваючы заканадаўства і адкрытасьць мяжы? Ці зьяжджаюць толькі тыя, хто ня можа знайсьці працы, ці міграцыя ўжо агаляе тыя месцы (будаўнікі, урачы), якія застаюцца незапоўненымі?
— Праблемы недахопу кадраў, безумоўна, ужо ёсьць у шмат якіх галінах, але яны не пагражаюць ні існаваньню рэжыму, ані яго эканамічным магчымасьцям. І гэта дазваляе рэжыму не хвалявацца наконт таго, што ў Беларусі шмат у каго вельмі напружанае становішча з працай. Таму ўлады ўвогуле могуць ігнараваць гэтую праблему. Бо калі людзі ня могуць знайсьці тут працу з добрым заробкам, яны не пратэстуюць, а проста зьяжджаюць з краіны.
— Можа, таму на апошняй прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар Лукашэнка так спакойна адказваў на пытаньне пра працоўную міграцыю, заявіўшы, што ня бачыць у гэтым вялікай праблемы.
— Я акурат пра гэта і кажу. Паколькі ўлады ня ў стане, у іх не хапае жаданьня ці інтэлекту зрабіць так, каб тут усе працавалі за добрыя грошы, то міграцыя — гэта для іх выйсьце. Расея пакрывае тую праблему, якую беларускія ўлады самі ня могуць вырашыць
— Калі вяртацца да гэтай канкрэтнай гісторыі пра беларускіх рабоў у Дагестане, то ці можа нешта зрабіць беларуская дзяржава, каб прадухіліць такія жахлівыя выпадкі?
— Мяркую, дзяржава тут нічога ня можа зрабіць, бо такія праблемы могуць праяўляцца паўсюль. Ня так даўно пісалі пра такі выпадак у Беларусі, дзе людзей утрымлівалі незаконна і яны працавалі як рабы. Але рэч тут у іншым. На мой погляд, адэкватныя людзі не дазволяць, каб зь імі адбылося тое, што здарылася ў Дагестане. Але калі людзі ў інтэлектуальным сэнсе больш слабыя, то зь імі такая гісторыя можа адбыцца ня толькі ў Расеі, але ў любой краіне.