«Кастусь Каліноўскі скасаваў прыгоннае права на Русі»

Your browser doesn’t support HTML5

«Хто такі Кастусь Каліноўскі?» — на гэтае пытаньне адказваюць жыхары Слуцку.
Некаторыя адказы:
  • выдавец газэты «Наша Ніва»
  • рэвалюцыянэр
  • беларускі пісьменьнік
  • адмяніў прыгоннае права на Русі
  • удзельнік барацьбы за землі паміж Расеяй і Польшчай
  • герой твора Ўладзімера Караткевіча,
  • білет на іспыце па гісторыі ў 9-й клясе


Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі, кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864. Сёлета спаўняецца 150 гадоў ад пачатку паўстаньня.