Эфір 23 студзеня 2013 году
Тэма, якая часта гучыць у пошце «Свабоды», — маральнае аблічча ўлады. Якімі крытэрамі кіруецца Аляксандар Лукашэнка, калі набліжае ці аддаляе ад сябе тых ці іншых асобаў, за што карае, а за што — узнагароджвае і заахвочвае?
Пачну сёньняшнюю размову з аднаго такога ліста. Наша слухачка Ганна Шэрсман зь Вілейкі зацікавілася: адкуль у сёньняшніх беларускіх генэралаў столькі бліскучых ордэнаў і мэдалёў на парадных мундзірах? Спадарыня Ганна піша:
«Нядаўна разгаварылася са знаёмымі на тэму: чаму ў мірны час у Лукашэнкавых памагатых столькі ўзнагародаў? Глядзелі нядаўна па тэлевізары нейкую ўрачыстасьць, дзе ўсе генэралы выстраіліся перад сваім галоўнакамандуючым. У некаторых ордэнаў і мэдалёў — на ўсё пуза! На якіх гэта франтах яны кроў пралівалі? За якія подзьвігі такая пашана? Ці гэтыя бразготкі ім выдалі за тое, што хапаюць ні ў чым не вінаватых людзей пасярод вуліцы? Увогуле, агідна на гэта глядзець. Цікава, ці ўсьведамляюць яны самі ўсю камічнасьць уласнага выгляду? І няўжо толькі за гэта гатовы хапаць, зьбіваць, прыніжаць усіх, хто ня згодны зь цяперашняй уладай?
Вядома, перасьледаваць апазыцыю нашмат прасьцей, чым шукаць і абясшкоджваць сапраўдных, рэальных злачынцаў...
Млосна ад усяго гэтага. І заўважаю: усё больш сярод людзей выяўляецца нецярпімасьць і нават нянавісьць да такога парадку рэчаў.
Увогуле, жыцьцё за апошнія два дзесяцігодзьдзі зьмянілася зусім ня ў лепшы бок. Сустракаючыся са знаёмымі, ужо не вядзем размову пра тое, які спэктакль паглядзець, куды паехаць на адпачынак. Нават на выходныя выехаць кудысьці няма магчымасьці. Засталіся толькі цёплыя ўспаміны пра той цудоўны час, калі можна было сесьці ў машыну і празь некалькі гадзін ужо шпацыраваць па вузкіх вулках Вільні ці Рыгі... Цяпер размовы са знаёмымі пра іншае: як выжыць, за што пражыць...».
Увогуле, спадарыня Ганна, Аляксандар Лукашэнка ня надта шчодры на ордэны і мэдалі: таго дажджу ўзнагародаў, які няспынна ліўся на намэнклятуру, генэралітэт і перадавых даярак ды токараў у часы Леаніда Ільіча, у сёньняшняй Беларусі няма. Тым ня менш, сапраўды, у некаторых набліжаных да Лукашэнкі сілавікоў парадныя мундзіры падчас урачыстых шыхтаваньняў зіхацяць як навагодняя ёлка. Пасьля вашага ліста я ўважліва прагледзеў некаторыя падобныя фатаздымкі. У сапраўднасьці баявых узнагародаў у такіх пэрсонаў ці няма ўвогуле, ці ёсьць вельмі мала. А большую частку, так бы мовіць, «іканастасу» складаюць рознага кшталту юбілейныя мэдалі ды памятныя значкі... Ну, ёсьць у некаторых людзей вялікая прыхільнасьць да бліскучага мэталу на грудзях — што тут зробіш?..
Аўтар наступнага ліста Аляксей Лапенка зь Менску выказваецца наконт некаторых перадач «Свабоды», зьвяртае ўвагу на тое, як у грамадзтве ўспрымаюць асобы беларускіх апазыцыйных палітыкаў. Слухач піша:
«Зь нядаўняга часу я і мае родныя маем магчымасьць слухаць і чытаць перадачы „Свабоды“ на сайце svaboda.org. Не параўнаць з тым, якія перашкоды даводзілася пераадольваць, каб пачуць што-небудзь з дапамогай кароткахвалевага прымача. Мы і зараз упэўненыя, што вашы перадачы глушылі — і ў Менску, і ў Расонскім раёне, дзе мы бываем.
Зь цікавасьцю слухаем многія перадачы. Пазнаем галасы Соусь, Навумчыка, Дубаўца... Чакаем інфармацыі і ад Зянона Пазьняка. Мы цэнім у ім праўдзівасьць, прынцыповасьць, непадкупнасьць, шчырасьць, адданасьць справе беларускага Адраджэньня. На жаль, ня ўсе гэтыя якасьці ўласьцівыя большасьці іншых беларускіх палітыкаў. Некаторыя зь іх (ня кажучы ўжо пра паднявольных чыноўнікаў, прыкарытных гісторыкаў ды палітолягаў) стараюцца прынізіць, замаўчаць ці абылгаць спадара Пазьняка — бо ён кажа ў тым ліку і тую праўду, якая тычыцца іхных непрыстойных ці няправільных (памылковых) дзеяньняў.
На вёсках цяпер, як вядома, засталіся ў асноўным людзі сталага веку. Амаль усе яны гавораць пра Пазьняка адно і тое ж: маўляў, быў паліцаем; прадасьць Беларусь амэрыканцам; пры ягоным кіраўніцтве была галеча. Такі вось вынік афіцыйнай прапаганды.
Моладзь, якая слухае і глядзіць „Свабоду“ праз інтэрнэт (а ён ужо ёсьць і ў невялікіх вёсках) данясе праўду пра Пазьняка і нашу гісторыю да старэйшага пакаленьня».
Думаю, спадар Аляксей, ня варта абагульняць: далёка ня ўсе людзі сталага веку вераць у прымітыўныя ці бязглуздыя выдумкі і некрытычна ставяцца да афіцыйнай прапаганды. Сярод тых слухачоў «Свабоды», якія па-ранейшаму карыстаюцца кароткахвалевымі прымачамі і дасылаюць лісты звычайнай, а не электроннай поштай, — пераважна людзі якраз паважнага ўзросту. І большасьць зь іх цудоўна арыентуецца ва ўсіх палітычных працэсах у Беларусі. Іх не падманеш байкамі пра тое, што Пазьняк нібыта служыў у паліцыі альбо кіраваў уладай у дзяржаве... Але, зь іншага боку, бязгрэшным апосталам, геніяльным стратэгам ці правадыром, які ніколі не памыляецца — яны яго таксама ня лічаць.
Некалькі тыдняў таму «Свабода» пачала публікаваць на сваім сайце сьпісы рэпрэсаваных у сталінскія часы. Гэтыя сьпісы дужа ўразілі нашага даўняга сябра Кастуся Сырэля з Ушачаў. У сваім новым лісьце на «Свабоду» ён апісвае драматычную гісторыю адной сям’і, якая таксама трапіла ў жорны сталінскіх рэпрэсій. (Цытую ліст):
«1933 год, Менская вобласьць, Плешчаніцкі раён, хутар Новы Бор. Тут жыве звычайная беларуская сям’я, якая вядзе аднаасобную гаспадарку — Васіль Іванавіч Абрагімовіч і ягоная жонка Мальвіна. У калгас ісьці ня хочуць — пэўна, чулі ад іншых, што там не мяды. А начальства насядае, бо ад яго патрабуюць выкананьня нейкіх плянаў ды разнарадак. Хто ведае, як там было ўсё на самой справе, але ў выніку Васіля і Мальвіну аб’яўляюць кулакамі. Васіль, пэўна, быў мужык недурны і разумеў больш, чым гэта дазвалялася. І вось аднойчы не стрываў — паслаў тое начальства туды, куды і трэба было яго паслаць.
Начальства вельмі пакрыўдзілася і абвясьціла, што ён вядзе антысавецкую агітацыю. Васіль ім: «Якая гітацыя, вы што, зусім з глузду зьехалі? Я і слова такога ня ведаю, я наогул не мацюкаюся! У мяне вунь гаспадарка, скаціна галодная стаіць, сеяць хутка трэба, дзяцей поўна, абуць-адзець-накарміць іх трэба! Ідзіце вы ўсе адгэтуль, а то вунь стрэльба паляўнічая вісіць на цьвіку, як жахну зараз з абодвух ствалоў — мала не пакажацца!»
«Тройка» была няўмольнай — 12 лютага 1933 году Васіль Іванавіч Абрагімовіч быў асуджаны да вышэйшай меры пакараньня за антысавецкую агітацыю і ўдзел у бандзе.
Ягоную жонку Мальвіну ў той самы дзень асудзілі як члена сям’і да трох год высылкі. Не абмінулі і чацьвярых дзетак — Васілька 9 год, Волечку 7 год, Манечку 4 год і двухгадовага Міколку — усім далі па 3 гады высылкі.
Не пасьпела яшчэ Мальвіна зь дзецьмі зьехаць з хутару ў тую высылку, як на заможную гаспадарку вараньнём наляцела калгасная бедната і ўсё, што Абрагімовічы нажывалі гадамі, было расьцягнута літаральна за паўгадзіны.
За паўтара месяца перад гэтым, 29 сьнежня 1932 году, арыштавалі малодшага Васілёвага брата — Вацлава Абрагімовіча 1907 году нараджэньня. Ён працаваў рахункаводам у суседнім калгасе імя Калініна, што месьціўся ў вёсцы Капотніца. Далі 5 год за антысавецкую дзейнасьць — на каталіцкія Каляды крыху выпіў і, пэўна, па п’янай справе сказаў камусьці, што новы старшыня калгасу — лайдак і дурань, якіх мала, да таго ж п’яніца. І гэта была чысьцюткая праўда.
Але тым справа ня скончылася,— піша ў сваім лісьце на «Свабоду» Кастусь Сырэль з Ушачаў. — Калі надышоў 1937 год, пачалася новая хваля рэпрэсій. Яна, праўда, кранала больш сябраў ВКП(б) і наагул начальства, але ня толькі. 13 верасьня 1937 году ў тым самым Плешчаніцкім раёне як агент польскай выведкі быў арыштаваны шорнік-саматужнік Абрагімовіч Язэп Паўлавіч, сваяк даўно расстралянага Васіля Абрагімовіча. Язэпа расстралялі ў Віцебскай турме 4 студзеня 1938 году, якраз перад Калядамі.
А 19 лістапада 1937 году там жа за шпіянаж (!!!???) была арыштавана Абрагімовіч Петрунэля Вікенцеўна, непісьменная сялянка 1890 году нараджэньня. Яе таксама расстралялі ў Віцебскай турме, але 14 студзеня 1938 году, у першы дзень Новага 1938 году па старым стылі...
...Я заплюшчваю вочы, і мне мрояцца ўсе яны — Васіль з Мальвінай, іхнія чацьвёра дзетак — Васілёк, Волечка, Манечка і Міколка. Крыху ўбаку стаяць 25-гадовы вясковы грамацей-рахункавод Вацлаў, і 50-гадовы малапісьменны селянін Язэп, ён жа агент польскай выведкі, і зусім непісьменная 47-гадовая сялянка і па сумяшчальніцтву шпіёнка зь незвычайным жаночым імем Пятруся. Яны моўчкі, строга глядзяць мне ў вочы са свайго далёкага мінулага. Маўчаць нават 9-гадовы Васілёк са сваёй сястрычкай, прыгажуняй Волечкай.
Толькі самыя малодшыя, чатырохгадовая Манечка і двухгадовы Міколка, ціхенька плачуць разам са мной...«.
Гэта, сапраўды, нацыянальная трагедыя, якую ў беларускім грамадзтве, на жаль, да канца не асэнсавалі, не далі ацэнку, не пакаралі вінаватых, не зрабілі высноў з таго, што адбылося... Мы штодня ходзім па вуліцах, якія па-ранейшаму носяць імёны сталінскіх катаў; у Курапатах зноў і зноў апаганьваюць народны мэмарыял, а ўлада нават не зьбіраецца там усталёўваць годны помнік. У Беларусі то тут, то там робяцца завуаляваныя спробы абяліць, ушанаваць імя Сталіна — то ў выглядзе мітычнай «Лініі Сталіна», то прылюднай дэманстрацыяй партрэтаў правадыра... Беларусы дагэтуль не паквіталіся са сталінізмам — магчыма, таму так лёгка зьмірыліся і так доўга церпяць на сабе хамут аўтарытарнай улады.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на «Свабоду». З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by