Пра гэта Радыё Свабода паведаміла маці Паўла Тацяна Севярынец. Павал напісаў заяву на адпачынак, якую павінна было завізаваць амаль 10 службоўцаў, пачынаючы ад начальніка Куплінскай спэцкамэндатуры, кіраўніка сельгаспрадпрыемства, дзе працуе Павал, і сканчаючы прадстаўнікамі Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў.
У суботу раніцай Павал ужо выехаў зь вёскі Куплін Пружанскага раёну, дзе адбывае пакараньне на «хіміі», спачатку ў Менск, а потым у Віцебск. Родныя чакаюць, што прыедзе Павал бліжэй да ночы, бо шлях з Купліна да Віцебску няблізкі. Пабыць дома Паўлу застанецца каля 1,5 сутак.
Спадарыня Тацяна апавяла, што ў хаце поўным ходам ідзе падрыхтоўка да сустрэчы з сынам: пякуць пірагі, накруцілі галубцоў, гатуюць любімыя Пашавы стравы.
Да заканчэньня тэрміну Паўлу Севярынцу засталося дзевяць месяцаў.