У маскоўскай кавярні Старбакс (мэтро «Кузьнецкі мост») адбыўся вечар беларускай мовы. Вольных месцаў не было: сабралася больш за 50 чалавек.
Радыё Свабода пагутарыла з арганізатаркай — журналісткай Кацярынай Кібальчыч, аўтаркай дакумэнтальнага фільму «Беларуская мара» пра Плошчу 19 сьнежня 2010 году.
Вячорка: Спадарыня Кацярына, інфармацыя пра дні беларускай мовы ў Маскве прыемна зьдзівіла. На каго гэтая ініцыятыва разьлічаная?
Кібальчыч: «Мова ці кава» — гэта курсы для такіх людзей, як я, расейскамоўных беларусаў. І такіх, як вы, Франак, беларускамоўных. Таму, што практыка — гэта тое, чаго не хапае і мне, і, здаецца, вам. Усе выглядае, як такі «ангельскі» клюб, дзе людзі зьбіраюцца на каву. І ёсьць адно правіла — размаўляць на беларускай, нягледзячы на ўзровень валоданьня мовай. З другога боку, гэта курсы, дзе мы паставілі амбітную задачу бяз сшыткаў і падручнікаў навучыць людзей гаварыць. Гэта ня дні беларускай мовы, як вы сказалі: пшык і да пабачэньня.
Вячорка: Як людзі рэагавалі. ці чакалі, што будзе аншляг?
Кібальчыч: Насамрэч беларускамоўных у Маскве прыйшло мала, некалькі чалавек. У асноўным былі трасянкамоўныя і чатыры чалавекі ўвогуле расейцы з нулявым узроўнем. Парачка палякаў. Мы ведалі, што будуць расейцы і падрыхтавалі для іх нават адмысловае заданьне. Але мы не чакалі такой колькасьці людзей. Я думала, што максымум 20. Мы паралізавалі працу Старбакса амаль. Яны былі вымушаныя зачыніць адзін уваход, таму што мы яго ўсё роўна перакрылі. З такой колькасьцю людзей цяжка працаваць выкладчыку. І добра, што на першым занятку іх было два. Гэта Васіль Дранько-Майсюк і дзяўчына Вольга Вербіловіч. Яны далей павінны весьці заняткі па чарзе. Але разам яны таксама добра выглядаюць: ён у вобразе актора, яна — такая сьціплая сельская настаўніца-прыгажуня. Пад канец занятка нам прыйшлося разьбіць людзей на дзьве групы, каб гуляць у мафію. Калі наступны раз прыйдуць столькі ж чалавек — проста ня ведаю, што зь імі рабіць. Цяжка так вучыцца:)
Вячорка: Наколькі беларусы Масквы згуртаваныя? Ці мова — тое, што іх можа аб’яднаць?
Кібальчыч: Пра беларусаў Масквы магу сказаць, што пакуль што няма арганізацыі актыўнай. Я не зьяўляюся дасьведчаным чалавекам па гэтым пытаньні. А мова ўвогуле можа аб’яднаць беларусаў, ня толькі Масквы. Галоўнае, што я зразумела пасьля першага занятку — што трэба неяк абмяжоўваць колькасьць удзельнікаў у Менску. Ато раптам 100 чалавек прыйдуць? Вось як гэта зрабіць элегантна, пакуль ня вырашыла...
Вячорка: Праект, выходзіць, доўгатэрміновы?
Кібальчыч: Кожны панядзелак, мінімум да лета. Зь лютага будзем браць Менск.

гэта курсы, дзе мы паставілі амбітную задачу бяз сшыткаў і падручнікаў навучыць людзей гаварыць