Група кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў, акрэдытаваная ад недзяржаўнай арганізацыі Belarus Watch, падвяла папярэднія вынікі назіраньня за выбарамі прэзыдэнта Чэхіі 11–12 студзеня 2013 году.
Місія па назіраньні за выбарамі складалася з 35 чалавек — прадстаўнікоў беларускіх недзяржаўных арганізацыяў, студэнтаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Місія была арганізаваная ў межах праекту «Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка» арганізацыяй Belarus Watch у партнэрстве з Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам і Домам правоў чалавека ў Вільні. У папярэднія гады ўдзельнікі праекту назіралі за выбарамі ў Беларусі, а таксама ў іншых краінах Эўропы.