У выходныя ў Менску і Віцебску міліцыя ўчыніла аблавы на клюбы, дзе зьбіраліся прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасьці.
Як распавёў БелаПАН старшыня арганізацыі «Гей-Беларусь» Сяргей Андросенка, першы інцыдэнт адбыўся ў ноч з пятніцы на суботу ў менскім клубе «6А». Міліцыя ўварвалася ў клюб, заблякавала выхад і перапісала дадзеныя ўсіх, хто знаходзіўся там.
«У клюбе тады знаходзілася каля 100 чалавек, — паведаміў Сяргей Андросенка. — А палове на другую начы да клюба пад’ехаў аўтобус, у якім знаходзілася каля 10 міліцыянтаў, частка з іх была ў цывільным, частка — у форме. Выхад яны заблякавалі. Калі мы спыталі, што адбываецца, нам адказалі, што міліцыя шукае злачынцу, які зьбег з калёніі. Яны ўсім паказвалі фотаробат гэтага злачынца, які нібыта ўцёк. І пры гэтым перапісалі дадзеныя ўсіх удзельнікаў вечарыны, а таксама ва ўсіх пыталіся, што яны робяць у клюбе».
Прэсавы сакратар ГУУС Менскага гарвыканкама Аляксандар Ластоўскі ніяк ня змог патлумачыць «Свабодзе» прычыны і вынікі спэцапэрацыі міліцыі ў гей-клюбе.
У ноч з суботы на нядзелю аналягічны выпадак адбыўся ў віцебскім клюбе «XXI стагодзьдзе», паведаміў спадар Андросенка:
"Каля адзінаццаці гадзін вечара ў клюб прыехалі два супрацоўнікі паставой службы. Яны заявілі, што ведаюць, што ў клюбе праходзіць"акцыя сэкс-меншасцяў", дзесьці гадзіну яны сачылі за тым, хто прыходзіць у клюб, уважліва ўсіх разглядалі ... Праз паўгадзіны пасьля таго, як яны сышлі, у клюб забеглі супрацоўнікі міліцыі і спэцназу. Яны адразу загадалі ўсім стаць да сьценак: хлопцы з аднаго боку, дзяўчыны — з другога. Яны перапісвалі дадзеныя ўсіх, хто знаходзіўся ў клюбе, патрабавалі ў кожнага назваць месца жыхарства і месца працы, а таксама здымалі ўсіх на відэакамэру. Варта заўважыць, што з хлопцамі абыходзіліся даволі груба".
Як і ў першым выпадку, высьветліць, з чым зьвязана «аблава» не атрымалася.
Прэсавы сакратар віцебскай управы міліцыі Андрэй Семяніхін таксама нічога ня змог сказаць пар матывы і вынікі аблавы на гей-вечарынку.
«Розным людзям яны адказвалі рознае: то казалі, што ад наркакантролю паступіла скарга на тое, што ў клюбе распаўсюджваецца марыхуана, тое, што міліцыя шукае ўхілістаў, — дадаў Андросенка. — Часта груба адказвалі, што калі нешта не падабаецца, то цяпер усіх адвязуць у адзьдзяленьне міліцыі».
Паводле спадара Андросенкі «Гей-Беларусь» рыхтуе скаргі ў ГУУС Менска і Віцебска грубыя дзеяньні міліцыі і адмову прадставіцца на патрабаваньне грамадзян.