У Салігорску зьнішчылі каля двух гектараў лесу — мясцовыя ўлады рыхтуюць месца для новых футбольных палёў клюбу «Шахцёр».
Лес рос у 300-мэтровай водаахоўнай зоне салігорскага вадасховішча. Ад футбольнага поля да вадасховішча цяпер будзе ня больш як 50 мэтраў.
Да таго ж дзялянка прылягае да спэлеалякарні, пацыенты якой маюць патрэбу ў чыстым сасновым паветры.
Актывіст мясцовай кампаніі «Абаронім лес» Уладзімер Шыла кажа, што дрэвы хацелі сьпілаваць летась, але тады грамадзкасьць іх абараніла.
«У Салігорску засталося вельмі мала лесу. За апошнія дзесяць гадоў зьнішчаныя амаль усе сквэры ў горадзе. Асабліва кепска, што павысякалі сквэры каля школаў №№ 2 і 4. Ёсьць раёны, дзе насаджэньняў ніколі і не было. У вецер там адчуваньне, як у пустэльні падчас пясчанай буры. Гэты лес, які цяпер высякаюць, — адзінае, што ратуе Салігорск. Кожнае дрэва тут мае каштоўнасьць. Але сёньня бачым, што груба парушаецца Палажэньне аб парадку вызначэньня памераў і межаў водаахоўных зонаў. Зразумела, што „Шахцёр“ — гэта амбіцыі, гэта грошы. Вось яны пасьлядоўна і дамагаюцца сваёй мэты. Не без удзелу мясцовых уладаў», — распавёў Уладзімер Шыла.
Лесарубы спасылаюцца на старшыню Салігорскага райвыканкаму Аляксандра Рымашэўскага, які падпісаў дазвол на высечку. Кажуць, што сьпілаванае пойдзе на дровы.
«Трэба паліць у лазьні гарадзкой, у школах і дзіцячых садках ва ўсім раёне, у шматлікіх кацельных. Усё гэта будзе ацяпляцца гэтым лесам, які адсюль вывезецца», — патлумачылі супрацоўнікі лясгасу.
View Салігорск. Рубяць лес in a larger map