Чаму навагодняя паштоўка ад Зьміцера Дашкевіча не дайшла да Новага года? Алесь Бяляцкі раніцай 31 сьнежня павіншаваў сяброў з Новым годам. Мікалая Дзядок сустрэўся з жонкай. Эдуард Лобаў: зьбіраемся не вакол тэлевізара, а вакол самаробнага торта. Павал Севярынец распавёў пра пераднавагоднія ператрусы ў спэцкамэндатуры. Навагоднія навіны ад палітвязьняў.
«Асаблівасьць навагодніх сьвятаў для вязьняў яшчэ і ў тым, што ў гэты пэрыяд не працуе турэмная пошта і атрымаць сваечасова віншаваньні немагчыма. Ад Зьмітра апошняя паштоўка была напярэдадні Калядаў, а навагодняя спазьняецца», — пачала размову пра Зьмітра Дашкевіча ягоная жонка Наста Дашкевіч у дзявоцтве Палажанка.
Мінулы Новы год лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч сустрэў у Глыбоцкай калёніі ў адзіночцы. Зараз ён таксама знаходзіцца ў адзіночнай камэры, але ўжо ў Гарадзенскай турме. Як Зьміцер сустрэне сьвята?
«Звычайна нейкім чынам зьняволеныя імкнуцца дамовіцца з супрацоўнікамі турмы пра нейкія палёгкі. Ня ведаю, як будзе гэтым разам. Магчыма, яму дазволяць на 2 гадзіны болей паслухаць радыё, бо звычайна ў 10 гадзінаў вечара радыё выключаюць, бо адключаюць электрычнасьць. Мяркую, для яго гэта застаецца зараз адзіным, што трошачку можа прынесьці нейкую разнастайнасьць ў сёньняшні дзень. Калі ня радасьць, то хаця б разнастайнасьць».
Зьміцер Дашкевіч мусіў выйсьці на волю 18 сьнежня 2012 года, але ў Глыбоцкай калёніі атрымаў яшчэ год зьняволеньня нібыта за непадпарадкаваньне адміністрацыі. У жніўні палітвязьня перавялі ў Гарадзенскую турму як злоснага парушальніка турэмнага рэжыму. У канцы сьнежня ў турме Зьміцер Дашкевіч пабраўся шлюбам з актывісткай Маладога фронту Настай Палажанкай, якая вырашыла ўзяць прозьвішча мужа.
Алесь Бяляцкі павіншаваў жонку з Новым годам а 9 раніцы 31 сьнежня
Натальля Пінчук распавяла, што раніцай 31 сьнежня раздаўся званок — гэта яе муж Алесь Бяляцкі здолеў пазваніць з Бабруйскай калёніі.
«Ён як раз званіў і я атрымала ад яго наўпроставыя віншаваньні. А таксама пажаданьні ўсім знаёмым людзям лепшага ў Новым годзе. Пра сябе распавёў, што ў іх сёньня выходны, не працуюць. А што пэўна будзе рабіць не сказаў. Сказаў толькі, што адпісвае ўсім хаця б па аднаму сказу.»
Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўтойваньні вялікіх прыбыткаў з-за мяжы. Праваабаронца даводзіў у судзе, што грошы пайшлі на дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсій.
Мікалай Дзядок сядзіць ў карантыннай камэры яшчэ з двума вязьнямі
28 сьнежня сустрэлася з мужам, палітвязьнем Мікалаем Дзядком ягоная жонка Валерыя Хоціна. Зараз Дзядка ўтрымліваюць ў Магілёўскай турме. «Ён сядзіць пакуль ў карантыннай камэры, разам зь ім яшчэ два вязьні. Выглядае бадзёрым, незламаным, на ўмовы не скардзіцца», — паведаміла Свабодзе пра Мікалая ягоная жонка. Іх спатканьне доўжылася дзьве гадзіны. Як будзе Мікалай сустракаць Новы год?
«Сустракаць бузе там з сакамэрнікамі. Але, уласна кажучы, мы нават і не гаварылі пра тое, дзе хто будзе на Новы год і адно аднаго не павіншавалі. Так атрымалася. Ужо калі выходзілі, я пачула, як іншыя людзі крычалі сваім зьняволеным наўздагон „Са сьвятам!“ і гэтак далей. І толькі тады я апомнілася, што мы пар гэта нават не пагаварылі. Бо было столькі што абмеркаваць, бо мы апошнім разам бачыліся ажно ў лютым. Амаль год не мелі магчымасьці нармальна пагаварыць».
Актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка асудзілі на 4 гады зьняволеньня за ўдзел ў нападах на афіцыйныя будынкі ў Менску, што ён адмаўляе. У шклоўскай калёніі Дзядок адмаўляўся пісаць прашэньне аб памілаваньні, некалькі разоў трапляў у карцэр і баў пераведзены ў Магілёўскую турму як злосны парушальнік турэмнага рэжыму.
Лобава: «У сына няма чаго і дадаць да сумеснага навагодняга торту»
З пачатку сьнежня няма лістоў і званкоў ад маладафронтаўца Эдуарда Лобава, якога ўтрымліваюць ў Івацэвіцкай калёніі. Маці палітвязьня Марына Лобава згадала расповяд сына пра мінулы Новы год.
«Робяць торцік з каржоў, зьбіраюцца групкамі, сядаюць за стол: торт, гарбата, шакаляд, цукеркі. Хто што можа нясе да стала. Але ў Эдзіка, ведаю, харчы закончыліся, а перад Новым годам я нічога не перадавала. Бо гэтыя ператрусы ўвесь час перад Новым годам! Трэба ўсё з камэры сваё выносіць, і адзеньне і ўсё. Няма магчымасьці з сабой цягнуць яшчэ і 30-кіляграмовую перадачу на праверку. Таму адклалі гэтую перадачу на час пасьля Новага году».
Палітвязень Эдуард Лобаў адбывае пакараньне ў 4 гады зьняволеньня ў івацэвіцкай калёніі. Быў асуджаны разам з Дашкевічам за інцыдэнт, якія актывісты лічаць правакацыяй спэцслужбаў.
Павал Севярынец: «На „хіміі“ перад Новым годам ідуць ператрусы»
«Хімік» Павал Севярынец пазамінулы Новы год сустракаў у вязьніцы КДБ, мінулы — у цягніку, якім дабіраўся з Віцебску бліжэй да «хіміі», а гэтым разам будзе сустракаць Новы год ў сваёй спэцкамэндатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну. Павал распавёў, што адбывалася ў першай палове 31 сьнежня і пра свае пляны на навагоднюю ноч.
«Тут ідзе падрыхтоўка да Новага году: праводзяцца ператрусы, каб „хімікі“ не перапіліся. Прыводзяць дагляд рэчаў, прыборку. А я ў асноўным буду лісты пісаць, бо назапасілася вельмі шмат лістоў».
Паводле Паўла Севярынца ў 2012 годзе ён атрымаў каля паўтары тысячы лістоў. Апошнім часам праходзіла шмат паштовак з віншаваньнямі з Калядамі і Новым годам.
Палітвязень Павал Севярынец пакараны за Плошчу 3 гадамі «хіміі».