Пра гэта заявіў дэпутат Вярхоўнай Рады Расьціслаў Паўленка (фракцыя УДАР) у эфіры ўкраінскага тэлеканала «Эра».
«Парлямэнт не дапусціць рэзкай зьмены зьнешнепалітычнага курсу краіны. У законе, прынятым парлямэнтам мінулага скліканьня, выразна запісана, што выбарам і мэтай Украіны зьяўляецца эўрапейская інтэграцыя. Таму далучэнне да Мытнага саюзу супярэчыць нацыянальнаму заканадаўству », - адзначыў дэпутат.
Ён нагадаў, што ў лютым 2013 адбудзецца саміт Украіна-ЭЗ, на якім будзе абмяркоўвацца падпісаньне пагадненьня аб асацыяцыі, якая з’яўляецца часткай Пагадненьня аб зоне свабоднага гандлю паміж Украінай і Эўразьвязам.
Паўленка адзначыў, што да лютага ў краіны ёсьць шанец пачаць зьмены ў гэтым кірунку і ініцыяваць іх як у выканаўчай уладзе, так і ў парлямэнце.
Раней на гэтым тыдні прэм’ер-міністар Мікалай Азараў заявіў, што для Ўкраіны «жыцьцёва важна» дамовіцца і ўзаемадзейнічаць з краінамі Мытнага саюзу ў складзе Расеі, Казахстану і Беларусі. Ён лічыць, што ва ўзаемадзеяньні з Мытным саюзам «няма ніякай палітыкі».
Апазыцыйныя сілы робяць усё, каб не дапусьціць ратыфікацыі дакумэнтаў аб уступленьні Ўкраіны ў Мытны саюз.