Камэнтуючы агенцтву «Інтэрфакс» магчымы сцэнар разьвіцьця ў выпадку поўнай або частковай інтэграцыі Кіева з Мытным зьвязам, у Эўракамісіі растлумачылі, што ў гэтым выпадку Украіна «павінна выбіраць, з якімі правіламі выраўноўваць сваё заканадаўства — ці з тым, якое зьвязана з заканадаўствам ЕЗ , або з тым, якое прымяняюцца ў рамках Мытнага саюза ».
У Эўракамісіі канстатуюць, што «сцэнар поўнай інтэграцыі Ўкраіны з Мытным зьвязам створыць сур’ёзныя праблемы». «Украіна не зможа праводзіць і рэалізоўваць якую-небудзь самастойную двухбаковую гандлёвую палітыку, перадаўшы свой сувэрэнітэт Мытнаму зьвязу па пытаньнях у сфэры тарыфаў і іншых ключавых камэрцыйных пытаньнях», — растлумачылі ў Эўракамісіі.
Акрамя таго, у Эўракамісіі таксама падкрэсьліваюць, што «нават частковае далучэньне да Мытнага зьвязу, якое уплывае на ўкраінскія тарыфы ці яе нарматыўныя рамкі, зьвязаныя з гандлем, будзе праблематычным».
У Брусэлі нагадалі, што Пагадненьне аб паглыбленай і усёабдымнай зоне свабоднага гандлю з Украіны накіравана на «дасягненьне поўнай і эфэктыўнай гандлёвай інтэграцыі паміж двума рынкамі, падымаючы адпаведныя мытныя тарыфы і квоты, а таксама падаючы аснову для гарманізацыі заканадаўства, норм і правіл у розных гандлёвых сэктарах ».