Допыт сьведкаў: Начальнік аддзелу КДБ пагражаў «укінуць мяне ў прэс-хату»

У Менскім абласным судзе працягваецца працэс над былым першым намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму Ігарам Васільевым, якога абвінавачваюць у хабарніцтве памерам паўмільёна даляраў.
13.50 У судзе абвешчаны перапынак да 14.30


10.11 Выклікаюць сьведку Сьмятаніна Ігара. Былы бізнэсовец, зараз вайсковы пэнсіянэр. Нарадзіўся ва Ўфе. Ведае Васільева больш за 10 гадоў. Ананьнева ведае з 2003 года, адносіны да яго назваў «на сёньняшні дзень непрыязненыя».

У кастрычніку-лістападзе 2010 года Ананьеў прывёз да яго дамоў Татуна. Яны пілі гарбату і Татун агалосіў ідэю будаўніцтва завода па перапрацоўцы сьмецьця. «Я і раней займаўся прасоўваньнем замежых інвэстпраектаў». Паводле Сьмятаніна, замежнікі вельмі баяцца кантактаў з беларускімі чыноўнікамі. Ён ніяк не рэкламаваў свае паслугі, але Ананьеў ведаў, што ён займаўся такімі пытаньнямі і быў знаёмы з Ігарам Васільевым. Ананьеў ведаў гэта добра таму, што у іх былі даволі блізкія адносіны, яны нават Новыя гады разам адзначалі. Ананьеву сьведка распавёў, што ведае Васільева. Ад моманту той сустрэчы прайшло «месяца чатыры», сказаў сьведка, як ён распавёў пра гэты праект Васільеву.

Сьмятанін паведаміў суду пра сваю пасярэдніцкую дзейнасьць, што, прыкладам, працаваў з расейскай фірмай «Равалэнт», якая займаецца у тым ліку відэакамэрамі сачэньня. У прыватнасьці, камэры, усталяваныя «Равалэнтам» дапамаглі выкрыць тэрарыстаў у мэтро, паведаміў сьведка.

Таксама Сьмятанін быў афіцыйным прадстаўнікоў у Беларусі нямецкай фірмы «Хенкель», як сказаў пра сябе сьведка.

Праект з чэхамі вызначаўся тым, што гэта было новае слова ў сьмецьцеперапрацоўцы, бо была магчымасьць перапрацоўваць і атрутныя рэчы сучаснымі мэтадамі. Сам Сьмятанін паводле першай адукацыі — мэдык і гэта дазваляла яму быць дасьведчаным у такіх пытаньнях. Да таго ж ён раней працаваў у канцэрне «Белрэсурсы» з 1999 па 2001 год.

«Мяне вельмі зацікавіў гэты праект. Чэхі прапаноўвалі сучасны завод, прычым
Павелічэньне сумы ўзнагароды з 350 тысяч да 500 адбылося па нашай з Ананьевым ініцыятыве. Гаворкі пра узнагароду чыноўнікам не было

не адзін, а 8 заводаў вакол Менска і як мага хутчэй. Яны валодалі інфармацыяй, што тут і немцыі, і японцы ды іншыя мелі такія ж намеры. Чэхі былі вельмі зацікаўленыя ў трывалых пастаўках сьмецьця. Я сказаў, што тады патрэба дамова аб гэтым з Менгарвыканкамам. Мы агаварылі аплату нашых паслугаў. У тым ліку маіх і Ананьнева. Не памятаю зараз пра якую ішла гаворка: пра 350 тысяч ці 500 тысяч на дваіх. Пасьля гэтага Татун паехаў у Чэхію абмяркоўваць гэтую прапанову. 500 тыся даляраў — гэта сума узнагароды за падпісаньне дамовы, прычым аб будаўніцтве некалькіх заводаў, і за арганізацыю паставак сьмецьця«. Павелічэньне сумы ўзнагароды з 350 тысяч да 500 адбылося па нашай з Ананьевым ініцыятыве. Гаворкі пра узнагароду чыноўнікам не было, — запэніў сьведка Сьмятанін.

Таксама нам з Ананьневым была абяцана праца на новым прадпрыемстве і акцыі. Татун з Чэхіі паведаміў, што пра 500 тысяч даляраў дамоўлена. Мы разьлічылі з Ананьневым, што такі завод будзе каштаваць каля 38 мільёнаў даляраў. Грошы, паводле Сьмятаніна, на будаўніцтва завду будуць атрыманыя ў банку. Татун сказаў, што ўсе адносіны афіцыйна будуць усталяваныя пасьля падпісаньня інвэстдамовы. «Да таго я ўсё рабіў пад сумленнае слова». «Гэтым я займаўся, бо лічыў такі праект вельмі важным».

Згадаў, што пасьля таго, як было прынятае рашэньне аб тым, што праектам трэба займацца, гэта было да прэзэнтацыі, былы сустрэча ў Васільева з удзелам Татуна, Сьмятаніна. Тады Васільеў сказаў, што трэба і пераканаць і кіраўнікоў службаў выканкаму. Татун, паводле сьведкі, прысьпешваў будаўніцтва заводу, а Васільеў стрымліваў.

«Скакалі па кабінэтах», — сказаў сьведка пра падрыхтоўку дамовы аб намерах і пералічыў камітэты, якія асабіста ён наведваў. Але потым, як аказалася, гэтая дамова аб намерах была зусім непатрэбная. Лаўнічук ня ведаў, што год як не трэба такіх дамоваў. Быў сорам: чэхі прыехалі падпісваць, і тут высьветлілася, што дамова аб намерах ужо не патрэбная, а патрэбна адразу дамова аб інвэстцыі. Ад чэхаў былі Татун і Вацлаў. Сустрэча была ў кабінэце Васільева.

Васільеву я ніколі не казаў пра грашовую ўзнагароду мне і Ананьеаву. Калі высьветлілася, што Ананьеў і Татун мяне адхілілі фактычна і за маёй сьпіной пачалі арымліваць узнагароду, ён быў гатовы «парваць іх на кавалкі». Бо раней мне фактычна абяцалі пасаду дырэктара заводу, і не аднаго, казаў Сьмятанін. Пры гэтым сьведка кажа, што ён не хацеў гаварыць Васільеву пра абяцанае яму грашовае ўзнагароджаньне — пра 500 тысяч даляраў.

Недзе ў канцы студзеня 2011 года праект дамовы быў амаль скончаны, але ўсё цягнулася. Чэхі ўсё цягнулі. Татун на адной з сустрэч прагаварыўся, што ў іх няма грошай. Потым ўжо не пра 500 тысяч загаварылі, а меньш, і часткамі. І доля акцыяў пераглядалася. Я псыхануў і спыніў адносіны. Потым ўвесну я бачыў па СТВ сюжэт пра падпісанье дамовы, там задаволены Вацлаў казаў, што зараз яны пабудуюць завод. Карацей, мяне выкарысталі і кінулі. Між тым раней Татун прадстаўляў яго, сьведку і Ананьева як пардстаўнікоў чэскай фірмы.
Ролю Ананьева Сьмятанін вызначыў гэтак: «Ён старанна надуваў шчокі, рабіў выгляд значнай фігуры, але ен не разьбіраўся ў дакумэтах, яго больш выкарыстоўвалі як кіроўцу».

Судзьдзя: а за што тады Ананьеву такую ролю адвадзілі ў праекце?

Сьведка: Ананьнеў ведае ўсіх, а нічога ня можа. Ягоны прынцып — прысмактацца і потым казаць, давай грошы, бо я цябе пазнаёміў. Мы лічылі: хай Вася заробіць. Таму мы ўсё ж падтрымлівалі зь ім адносіны. Ананьеў запароў мне адзін праект па вытворчасьці шын, але я такі ідыёт, што дарую людзям і працягваю зь імі кантактаваць.
Тады я дамовіўся з Ананьеваым, што будзем прыкрывацца Васільевым, будзем казаць, што абяцаныя нам грошы пайдуць наверх, бо Васільева яны чэхі не пасьмеюць кінуць.


«Татун, выпіў ў гатэлі „Планета“, прагаварыўся, што ў іх не складваецца з атрыманьнем грошай. Яшчэ я спытаў, ці не трэба кампэнсаваць нашыя выдаткі на падрыхтлўчую працу. Мне Татун адмовіў. Тады я дамовіўся з Ананьеваым, што будзем прыкрывацца Васільевым, будзем казаць, што абяцаныя нам грошы пайдуць наверх, бо Васільева яны чэхі не пасьмеюць кінуць.»
Паводле сьведкі, ў пачатку года ён прыходзіў да Васільева, прасіў прабачэньня, што «прывёў да яго пустых людзей» і сказаў, што больш ня будзе гэтым займацца, а вы далей самі. Я яшчэ прыводзіў да яго і турка, які абяцаў за 7 мільляраў эўра пабудаваць другую кальцавую, але калі яму пачалі задаваць пытаньні, ён паплыў і зьнік, і больш не зьявіўся«. Тады Васільеў, паводе сьведкі, сказаў яму, каб больш не прыводзіў «пустых людзей». Таму я выбачаюся і зараз перад Васільевым, сказаў сьведка.

Пытаньні Сьмятаніну задае адвакат.

Адвакат: ці даводзілася вам адпраўляць чэхам ліст, што Васільеў патрабуе 500 тысяч даляраў?

Сьведка: Не, ніколі.

Судзьдзя ўмяшалася: А калі вы сыходзілі ў студзені, вы папярэдзілі Васільева, што вось такі Ананьеў?

Сьведка: Так, я сказаў: Ігар, будзь асьцярожы.

Ананьеў ня згодны і з вэрсіяй Сьмятаніна пра тое, чаму ён выйшаў з праекту. Паводле Ананьева, гэта адбылося пасьля таго, як Сьмятанін паслаў па электронай пошце чэхам паведамленьне, што Васільеў патрабуе 500 тысяч даляраў. Маўляў, пасьля гэтага Татун, Вацлаў перасталі нават здаровацца са Сьмятаніным.

Суд зачытвае паказаньні Сьмятаніна на допыце падчас сьледзтва. Адзін з моманта гэтых паказаньняў: Сьмятанін рэкамэндаваў Татуну ўбраць з паказчыкаў праекту, якія яны абмяркоўвалі, дадзеныя пра тое, што падчас спальваньня сьмецьця па гэтай тэхналёгіі выпрацоўваецца невялікая колькасьць дыяксіну — шкоднага рэчыва, якое ў невялікіх колькасьцях дазволена ў Эўропе, але цалкам забароненае ў Беларусі.

Той не прыбраў гэтыя дадзеныя, і гэта давялося рабіць самому Сьмятаніну.

У гэтых паказаньнях таксама згадваецца, што прадстаўнік чэскай фірмы Татун у Менску нападпідку прагаварыўся, што ў інвэстараў няма грошай і хутчэй за ўсё завод не пабудуюць. Гэта было ў пачатку 2011 года. Таксама, што ён прасіў Татуна заплаціць яму за падрыхтоўчыя паслугі, але той адмовіўся і зьвязаў усё з падпісаньнем дамовы.

Сьмятанін паказаў, што Васільеў быў незадаволены, калі ён яму паведаміў, што сумянваецца ў рэалізацыі праекту, бо ужо ў мэдыях былі зьвесткі пра праект. Сьмятанін паводле яго, настойваў на выплаце чэхамі грошай у суме 500 тысяч даляраў, але Васільеў пра гэта ня ведаў. Магчыма, некалі я і распавёў Васільеву пра 500 тысяч нашай узнагароды, але дакладна не памятаю і пра ўзнагароду Васільева не было гаворкі. У паказаньнях таксама прагучала, што яму, Сьмятаніну і Ананьневу паабяцалі таксама 15% акцый.

Сьмятанін зрабіў заяву, што на яго цягам сьледзтва аказваўся ціск з боку
Мне было абяцана і дубінкай па нырках, і ўсё такое...

супрацоўнікаў КДБ. Допыт цягнуўся 10 гадзінаў. «Мне было абяцана і дубінкай па нырках, і ўсё такое» Таму сьведка не ўсё памятае з таго, што ён казаў на допые і таму ўзьніклі некаторыя разыходжаньн. Пра дыяксін сьведка патлумачыў, што у той момант ужо рыхтаваліся зьмены ў нормы аб выкідах. Зараз яны прнятыя і той праект быў бы паводле нормаў прыняты.

Пракурор: чаму раней вы казалі, што Васільеў нічога ня ведаў пра 500 тысяч, а ў паказаньня пра гэта сказалі, што магчыма і расказвалі?

Сьведка: Бо на мяне ціснулі ў КДБ. Прызнаў, што нікуды са скаргамі не зьвяртаўся. Начальнік аддзелу КДБ пагражаў яму «укінуць яго ў прэс-хату». «Мяне з дома забралі тры супрацоўнікі, прывезьлі ў КДБ і там цягам 10 гадзінаў дапытвалі». Казалі: «Ой, глядзіце, ваш статус са сьведкі можа быць зьменены на іншы».

Пра тое, што Васільеў ужо затрыманы, ён ўжо ведаў, калі яго дапытвалі.

Судзьдзя: чаму вы адразу не сказалі сьледзтву, што гэта вы, груба кажучы, падставілі Васільева?

Адказ: Васільеў не дакранаўся да тых грошай, якія знайшлі ў ягоным кабінэце. Гэтак можна агаварыць і мяне, і вас. Тады я не зрабіў такой заявы, бо на мяне аказалі ціск.

У Васільева пытаньняў да сьведкі не было.

Зачытваюць пошту з паштовайм электроннай скрыні Сьмятаніна. Сярод іншага ёсьці ліст. «Мы з Васілём (Ананьевым) ужо прыйшлі да высновы, што пара кампэнсаваць нашыя страты...»

Гэта перапіска з Сяргеем Татуном з Чэхіі.

У лісьце Сьмятаніна да Вацлава Аўбрэхта, была пазначаная сума прэміяльных — 500 тысяч даляраў.... Ліст напісаны да студзеня 2011 года. «Дамовы адносна прэміяльных сродкаў вамі пераглядаюцца. Сяргей несур’ёзны чалавек, што стажыце вы?»

Уся перапіска Сьмятаніна пра рэалізацыю праекта з чэхамі агалошаная судом.

Сьмятанін пацьвердзіў, што гэта ягоная перапіска.

Пракурор пытаецца, чаму Сьмятанін ў лісьце кажа, што яны баяліся , што картку адсочаць праваахоўныя органы: А чаго вы баяліся, калі гаворка ішла пра законную ўзнагароду вам і Ананьневу за вашую працу?

Сьмятанін патлумачыў тым, што гэта вялікія грошы, іх праз інтэрнэт могуць адсачыць і крымінальныя структуры. «Таму лепш мы возьмем грошы наяўнымі і будзем спаць спакойна».

Таксама Сьмятанін патлумачыў, што ён пасварыўся аднойчы ў Татуном з-за таго, што той ў аднабаковым парадку вызначыў тарыф на перапрацоўку сьмецьця ў дамове ў 30 эўра, хаця раней ў гарвыканкаме быў узгоднены тарыф у 10 эўра.

Судзьдзя ўдакладняе сэнс ліста пра тое, дзе Сьмятанін піша «Для вас чалавек ўсё зрабіў. ..ты разумееш, пра што гаворка». Гэта пра якога «чалавека» вы пішаце, што вам усё зроблена ім?

Сьмятанін тлумачыць, што ён меў на ўвазе Васільева, бо палохаў ім Татуна. Сам Васільеў пра гэта ня ведаў.

Зноў судзьдзя пытаецца пра ліст, у якім Сьмятанін пытаецца Татуна, што ён сустракаўся з чалавекам, які прасоўваў праект, і чаму далей вы нічога не робіце...Што гэта быў за чалавек?

Сьмятанін кажа, што гэта ён прыдумаў у стане злосьці на Татуна і Вацлава, якія маўчалі, а ён, Сьмятанін у Менску ўсё рабіў, каб рэалізаваць праект і «ўсім надакучыў». Я быў злы на Татуна!

Адвакат: у адным з лістоў Татуну вы пішаце што высьветлілі, што вы не раз падводзіце сваіх партнёраў? Гэта пра што?

Сьмятанін: спадар Татун тут у Беларусі шмат круціцца, ён абяцаў фірме «Лукойл», што дамовіцца пра месца пад запраўку ў Берасьцейскай вобласьці, ведаеце — дзе стаіць вялікі зубр. але не стрымаў свайго слова і зьехаў. Таму я і зрабіў выснову, што гэта пустыя людзі ад іх карысьці не будзе і сказаў па гэта Васільеву.


10.05 Працэс пачынаецца

Учора ў другой палове дня быў прагледжаны відэаматэрыял, зьняты схаванай відэакамэрай ў Ананьева, калі той перадаваў хабар Васільеву, як сьцявярджае сьледзтва.

Сёньня перад пачаткам паседжаньня Васіль Ананьеў сказаў карэспандэнту «Свабоды», што гэтае відэа цалкам пацьвердзіла ягоныя словы ў судзе пра тое, як адбывалася перадача хабару. Карэспандэнт «Свабоды» папрасіў Васіля Ананьева патлумачыць, ці сапраўды яму за ягоныя пасярэдніцкія паслугі ў справе дамовы з чэскай фірмы не абяцалася грашовага ўзнагароджаньня?

«Я займаюся пастаўкай ў Беларусь званоў і нічога, ані капейкі за гэта не бяру. Вы разумееце, што такое дапамагаць сябрам? Нічога мне не плацілі, я толькі разьлічваў на тое, што калі пабудуюць завод мяне возьмуць туды на працу», — адказаў Васіль Ананьеў карэспандэнту. Ён зноў знаходзіцца ў судзе, магчыма, да яго будуць новыя пытаньні.

Сёмы дзень судовага працэсу

У шосты дзень судовага працэсу прагучалі паказаньні чалавека, які напісаў заяву ў КДБ адносна Ігара Васільева і пад кантролем спэцслужбаў перадаў першаму намесьніку старшыні Менгарвыканкаму 250 тысяч даляраў. У судзе дапыталі сьведку Васіля Ананьева, які 6 ліпеня 2012 года перадаў, як сьцьвярджае сьледзтва, хабар былому першаму намесьніку старшыні Менгарвыканкама Ігару Васільеву.




Ігар Васільеў абвінавачваецца ў вымаганьні хабару памерам 500 тысяч даляраў. Чыноўніка затрымалі з доказамі злачынства пры атрыманьні $250 тысяч.

Працэс над былым першым намесьнікам старшыні Ігарам Васільевым пачаўся 20 сьнежня. Лава падсудных, на якой сядзіць Ігар Васільеў, адгароджана ад залі зацемненым шклом і знаходзіцца ў нішы, што перашкаджае публіцы добра бачыць абвінавачанага.

Паводле пракурора, былы чыноўнік браў грошы за станоўчае вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у яго службовую кампэтэнцыю, — Васільеў меў грашовы інтарэс, калі дапамагаў чэскай фірме «Эка клін энэрджы АС» у пабудове пад Менскам заводу перапрацоўкі сьмецьця. Ігару Васільеву пагражае пакараньне ад 8 да 15 гадоў зьняволеньня.