Такое рашэньне замацавана пастановай Савета міністраў Беларусі N1184 ад 21 сьнежня 2012 году. Дакумэнт апублікаваны 26 сьнежня на сайце ўраду.
Згодна з пастановай, з 1 студзеня 2013 году тарыфы на цеплавую энэргію вырастуць на 5%, на электрычную — на 9,5%.
На сайце ўраду таксама апублікаваны новыя тарыфы на прыродны і звадкаваны газ, электраэнэргію, а таксама тарыфы на паслугі ЖКГ, што забясьпечваюць поўнае пакрыцьцё выдаткаў на іх аказаньне.
Як адзначаецца ў паведамленьні прэс-службы ўраду, пасьля ўводу з 1 студзеня новых тарыфаў на паслугі ЖКГ, "для сям’і з трох чалавек, што пражывае ў тыповай двухпакаёвай кватэры, плацяжы за жыльлёва-камунальныя паслугі вырастуць на 8-9 тысяч рублёў, або на 3 , 7%, і складуць у ацяпляльны пэрыяд 249, 6 тысяч, у летні —167, 2 тысячы.