Мы вас чакаем. Яўген Васьковіч

Your browser doesn’t support HTML5

Відэасэрыя «Мы вас чакаем» — гэта спробы родных і блізкіх зьвярнуцца да палітвязьняў, павіншаваць іх са сьвятамі, расказаць сямейныя навіны. Працягвае сэрыю стрыечная бабуля Яўгена Васьковіча.

Даведка Свабоды:

Яўген Васьковіч


Нарадзіўся ў Бабруйску 26 лютага 1990 года ў сям’і рабочых. Вучыўся завочна на журналісцкім аддзяленьні філялягічнага факультэту Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова. Працаваў у газэце «Бобруйский курьер».

У траўні 2011 году Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым на 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за спробу падпалу будынку Бабруйскага КДБ, у які былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумесьсю.

Спачатку адбываў пакараньне ў Магілёўскай калёніі №15, а 12 кастрычніка 2011 года пераведзены на больш жорсткі рэжым у так званую «крытку» — Магілёўскую турму №4. І там ужо трапляў у штрафны ізалятар за непадпарадкаваньне.

На абвяшчэньні прысуду Яўген Васьковіч заявіў, што не шкадуе аб зробленым, што лічыць сябе літвінам, а сваім абавязкам — абараняць нацыянальныя беларускія каштоўнасьці: «За іх я памерці гатовы, таму што жыцьцё кароткае, а радзіма вечная. Я не баюся цяжкасьцяў i з годнасьцю іх пераадолею». І скончыў сваё апошняе слова на судовым працэсе воклічам «Жыве Беларусь!»


Яўген Васьковіч, здымак 2010 году



Глядзіце таксама

Мы вас чакаем. Павал Севярынец