У Менскім абласным судзе працягваецца працэс над былым першым намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму Ігарам Васільевым, якога абвінавачваюць ў хабарніцтве памерам паўмільёна даляраў.
12.20 Перапынак да 14.00
11.00 Наступны сьведка — Вадзім Аскірка, былы памочнік Ігара Васільева.
Суд пытаецца, ці меў ён дачыненье да прахаджэньня дакумэнтаў інвестдамоваў і ці мог ён накласьці на дакумэнты, што прыходзілі па почце, факсіміле Васільева? Сьведка сказаў, што такія дакумэнты да яго маглі патрапіць і ён мог накласьці і факсіміле. Гэта яму, паводле яго словаў, дазволіў Васільеў.
«Шмат ішло пошты — каб паскорыць разгляд, я падпісваў пошту. У тым ліку і даваліся такія даручэньні іншым службам. «Гэта запісана ў маёй службовай інструкцыі», — спасылаецца сьведка Аскірка.
Суд: Дык можа вы працавалі за Васільева? Атрымліваецца, вы ўсе паперы накіроўвалі, ставілі за яго факсіміле?
Сьведка кажа, што не — частку дакумэнтаў неслі Васільеву наўпрост і ён іх падпісваў сам.
Суд пытаецца ў Аскіркі пра ягонае знаёмства з Ананьневым, прадстаўніком чэскай фірмы. Сьведка сказаў, што гэта Васільеў даручыў яму зьвязацца з Ананьневым. Гэта было ў траўні 2012 года. Ён знайшоў тэлефон Ананьнева і дамаўляўся зь ім пра сустрэчы. У ягоным штодзёньніку ёсьць два запісы пра сустрэчу з Ананьневым, але ён памятае толькі пра адну. Сьведка згадаў, што адзін раз Ананьеў дакладна прыходзіў да Васільева, але сьведка ня змог згадаць, калі раней яго бачыў і адкуль ён яго ведаў.
(Ананьнеў, пра якога ідзе гаворка, — гэта той, хто і прынёс у выніку Васільеву хабар — А.Г.)
Пасьля шматлікіх пытаньняў судзьдзі і пракурора згадаў, што ў кастрычніку 2011 года ён упершыню бачыў Ананьева на нейкай нарадзе ў Менгарвыканкаме.
Пра дамову з чэхамі «нешта чуў» на стадыі падрыхтоўкі, «мог бачыць дакумэнты», але «ня памятае, каб рабіў нейкія пэўныя дзеяньні па выкананьні гэтай дамовы». Пры заключэньні дамовы не прысутнічаў. Пра прэзэнтацыю будаўніцтва заводу «не магу сказаць дакладна».
На пытаньні суду ўдакладніў, што ад Васільева даручэньня праводзіць прэзэнтацыю будаўніцтва заводу ён не атрымліваў.
Сьведка распавядае пра падзеі 6 ліпеня, калі затрымалі Васільева. У 7.40 ён быў ужо на месцы. Васільеў таксама быў у выканкаме, як раз выходзіў са свайго кабінэту разам з намесьнікам начальніка ДАІ. Мы сядзелі з супрацоўніцай разбіралі пошту, як праз 5 хвілін пачулі ў прыёмнай шум. Выйшаў ў прыёмную, убачыў чалавек 7 ў прыёмнай і кабінэце Васільева.
Я пытаўся, хто такія, яны не адказвалі. У іх у руках былі 2 спартовыя чорныя сумкі. партфеля не памятае. Бегалі туды-сюды, нават заходзілі ў пакой для адпачынку. Я не бачыў, каб яны нешта даставалі і клалі з торбаў. Праз 5-10 хвілін прыйшоў Ігар Васільеў, яны прадставіліся, сказалі, што «ідзе працэдура дагляду кабінэта». Пачалі здымаць на відэа. У партфелі знайшлі даляры.
Былі два панятыя, якіх раней ён не бачыў. Васільеў адмаўляўся, што гэта ягоны партфель. Партфель чорны, стандартных памераў. Дагляд вялі супрацоўнікі КДБ.
Паводле сьведкі, супрацоўнкі КДБ мелі ключы ад прыёмнай. Пра гэта ён заявіў і падчас агляду. Ананьева тады і раней ён не бачыў.
Калі сьведка прыўшоў у прыёмную, супрацоўнікі КДБ ужо былі ў кабінэце Васільева і пра гэта сьведка рабіў заяву.
У Васільева пытаньняў да сьведкі няма. На просьбу пракурора зачытваюць пратакол допыту Аскіркі падчас сьледства. Пракурор кажа пра супярэчнасьці гэтага пратакола з тым, што сёньня ён кажа суду.
Згодна пратаколу ўдзел у аглядзе брала Валовік, супрацоўніца выканкаму. Пра грошы: 25 пачак па 10 000 даляраў 100-даляравымі купюрамі. Пачкі былі перавязаны гумкамі зялёнага і сіняга колеру.
У пратаколе падпісаў, што ў супрацоўнікаў не было чорнага партфеля. І што супрацоўнікі пайшлі з кабінэту разам з ім. Пацьвердзіў гэта зараз.
Зачыталі яшчэ адзін пратакол допыту. З большага тое ж пацьверджана. Там ён паведамляў, што калі супрацоўнікі КДБ пачалі дагляд яны адразу зазірнулі ў ніжнюю дзьверку шафы і адтуь выцягнулі чорны партфель.
Таксама сьведка пацьвердзіў, што яшчэ тады зрабіў на відэа заяву, што супрацоўнікі КДБ заходзілі ў кабінэт Васільева і выходзілі адтуль пасьля яго. Чалавек. як вёў запіс, тады запытаў яго на відэа, ці бачыў ён, як супрацоўнікі нешта ўкладвалі і даставілі са сваіх торбаў? Той тады адказаў, што не бачыў. Зараз пацьвердзіў.
Судзьдзя паказала сьведку ягоны запіс са штодзёньніка, дзе было пазначана прозьвішча Ананьнева і час 9.30. Сьведка яго пазнаў. У другім месцы 9.00 Ананьнеў. Сьведка кажа, што гэты запіс азначаў, што Ананьеў ці мог прыйсьці, ці прыходзіў. Але дакладна ён не памятае.
Суд прад’явіў сьведку фотаздымкі агляду кабінэта Васільева і плян-схему агляду кабінэта. Той пазнаў падзеі і засьведчыў, што схема адпавядае рэчаіснасьці і месца (зьлева ад ўваходу ў кабінэт шафа), дзе быў знойдзены партфель, адпавядае месцу, адкуль яго пры ім дасталі.
Судзьдзя зачытала яшчэ адзін пратакол дадатковага допыту сьведкі ад 17 верасьня 2012 году. Там сьведка паведамляе, што Васільеў даручыў яму запрасіць на сустрэчу Ананьева, тэлефон браў ў Лаўнічука. Гэта было ў канцы 2011 года і да вясны 2012 ён пра Ананьнева больш не чуў. У ліпені 2012 года Васільеў зноў даручыў знайсьці Ананьнева, каб спытаць, будуць яны ўсё ж займацца пабудовай завода, ці не. Не памятае, як зь ім зьвязаўся, сам ці праз Лаўнічука , загадчыка аддзелу энэргетыкі. Як узгаднялі праход Ананьева ў Менгарвыканкам, праз запіс ці наўпрост, ён не памятае. Указаныя раздрукоўкі тэлефонных размоў са службовага тэлефону сьведкі да Ананьева. Такіх было некалькі. Сьведка пацьвердзіў гэтыя паказаньні.
Мяркуе, што гэта ён распісаў для выкананьня 2 службовыя запіскі адносна дамовы аб пабудове завода, паставіў на іх факсіміле. Ці ведаў пра гэтыя запіскі Васільеў, сьведка ня ведае. Ён не памятае, праінфармаваў пра гэта Васільева ці не. Васільеў спытаў ў сьведкі дзе знаходзіцца ягонае факсіміле. Аскірка сказаў, што здаў яго супрацоўніку Менгарвыканкаму праз 3 тыдні пасьля арышту Васільева, у канцы ліпеня. Акту не складалі.
10.00 Пачаўся працэс над Ігарам Васільевым. Выкліканы сьведка Аляксандр Дамінікан, старшыня камітэту будаўніцтва і інвэстыцый Менгарвыканкаму. Згадаў, што інвэстпраект па дамове з чэскай фірмай адносна будаўніцтва пад Менскам заводу перапрацоўкі сьмецьця да іх у камітэт патрапіў у пачатку 2011 году. Пасьля заключэньня дамовы яны адсочвалі тэрміны выкананьня.
Пракурор папрасіў агалосіць заўвагі да дамовы ад камітэту будаўніцтва і інвэстыцый. Судзьдзя зачытала гэтыя заўвагі. Сярод іх — павялічыць долю Менску ў сумесным прадпрыемстве больш за 30 %. А таксама, заўвага што пункты аб тарыфах выходзяць за межы дамовы.
Сьведка тлумачыць, чаму яны рабілі такія заўвагі, — бо гэтыя пункты (пра тарыфы за перапрацоўку сьмецьця і памеры паставак сьмецьця ) трэба вылучаць і зацьвярджаць пазьней, ужо калі будзе будавацца завод. Але ён завізараваў праект інвэстдамовы, пагадзіўшыся, што такія прапановы ўжо трэба агаварываць.
Судзьдзя: А калі вы завізіравалі?
Сьведка згадаў, што гэта было да таго, як завізіравалі праект рашэньня Менгарвыканкаму. Дакладную дату сьведка не згадаў. На ўрачыстым падпісаньні дамовы ён не прысутнічаў.
Пракурор пытаецца, ці ўдзельнічаў сьведка ў выдзяленьні зямлі пад пабудову заводу?
Сьведка сказаў, што ён, як сябра адпаведнай камісіі, удзельнічаў ў паседжаньні, калі абмяркоўвалі пытаньне і падпісалі акт аб выдзяленьні ўчастка, — гэта было 23.08.2011 году. Свой подпіс Дамінікан пазнаў.
Сьведка не памятае, ці пісаў ён каму службовыя запіскі ў сувязі з тым, што дамова з інвэстарамі не выконавалася па іх віне.
Сьведка сказаў, што нічога ня ведаў пра ліст з амбасады Чэхіі да старшыні Менгарвыканкаму Мікалая Ладуцькі і даручэньні, якія даваў Ладуцька адносна праекту.
Дамінікан адказаў на пытаньне адваката, што падсудны Ігар Васільеў ніколі не праcіў яго садзейнічаць у выкананьні дамовы з чэхамі. Сам Васільеў ня мае пытаньняў да сьведкі Дамінікана.
Цягам трэцяга дня працэсу суд дапытваў адказных супрацоўнікаў Менгарвыканкаму.
Ігар Васільеў абвінавачваецца ў вымаганьні хабару ў памеры 500 тысяч даляраў. Чыноўніка затрымалі з доказамі злачынства пры атрыманьні $250 тысяч.
Працэс над былым першым намесьнікам старшыні Ігарам Васільевым пачаўся 20 сьнежня. Лава падсудных, на якой сядзіць Ігар Васільеў, адгароджана ад залі зацемненым шклом і знаходзіцца ў нішы, што перашкаджае публіцы добра бачыць абвінавачанага.
Паводле пракурора, былы чыноўнік браў грошы за станоўчае вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у яго службовую кампэтэнцыю, — Васільеў меў грашовы інтарэс, калі дапамагаў чэскай фірме «Эка клін энэрджы АС» у пабудове пад Менскам заводу перапрацоўкі сьмецьця. Ігару Васільеву пагражае пакараньне ад 8 да 15 гадоў зьняволеньня.

25 пачак па 10 000 даляраў 100-даляравымі купюрамі. Пачкі былі перавязаны гумкамі зялёнага і сіняга колеру