Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведвае 21 сьнежня Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і электронікі.
«З 1 студзеня ніякай дэвальвацыі нацыянальнай валюты мы не плянуем. У нас няма аб’ектыўнай неабходнасьці дэвальваваць нацыянальную валюту, тым больш, што штучна курс мы не стрымліваем», цытуе Інтэрфакс.
«Сёньня ж канец сьвету, дык чаго хвалявацца? У нас чутак — мора. Яны самі сабе супярэчаць: то канец сьвету, то даляры скупляюць. Навошта на тым сьвеце даляры?»
«У нас больш за 8 мільярдаў даляраў золатавалютных рэзэрваў. Такога ніколі не было».