Ужо сёньня, 19 сьнежня. Два гады пасьля Плошчы

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР'Е

Маразы. Тэмпэратура паветра ўначы да мінус 22, удзень мінус 10-15°С.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Менск. Прадстаўнікі АГП плянуюць правесьці інфармацыйную акцыю пад лёзунгам «Скралі выбары, каб прадаць краіну».

Менск. У Кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасьці 37а) – прэзэнтацыя дзьвюх кампакт-кружэлак зь вершамі са школьнай праграмы. Выступяць удзельнікі праекту: Зінаіда Бандарэнка, Зьміцер Бартосік, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Юрась Жыгамонт, Адась Матафонаў, Тацьцяна Грыневіч-Матафонава. Вядзе прэзэнтацыю Міхась Скобла. Пачатак а 19-й.

Прага. Акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітычнымі вязьнямі на Старамнесцкай Плошчы, 14.00-16.00.

Стакгольм. Літаратурны маратон у падтрымку свабоды слова, прысьвечаны падзеям, што адбыліся ў Менску два гады таму.

Масква. Аляксандар Лукашэнка возьме ўдзел у сэсіі савету АДКБ і ў пасяджэньні міждзяржаўнага савету ЭўрАзЭС.

Афіцыйнае прысуджэньне амэрыканскім штотыднёвікам Time тытулу «Чалавек году».

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1969 – адкрытыя першыя ў Беларусі радовішчы бурага вугля каля гораду Жыткавічы.

1978 – з канвэеру віцебскага ВА «Віцязь» сышоў першы тэлепрымач.

2010 – на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі ЦВК зноў абвясьціў перамогу Аляксандра Лукашэнкі, за якога, паводле ЦВК, прагаласавалі 79,67% выбаршчыкаў. Нязгодная з вынікамі выбараў апазыцыя наладзіла масавую акцыю пратэсту, у выніку якой было затрымана 639 чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся:

1296 – Альгерд, вялікі князь ВКЛ.

1906 – Леанід Брэжнеў, генэральны сакратар ЦК КПСС, кіраўнік СССР ад кастрычніка 1964 да лістапада 1982.

1907 – Мікалай Дворнікаў, беларуска-савецкі дзяяч Заходняй Беларусі. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Гішпаніі.

1915 – Эдзіт Піяф, француская сьпявачка, шансанье.

1935 – Валянцiна Лемцюгова, доктар філялягічных навук, прафэсар у галіне мовазнаўства.

1964 – Арвідас Сабоніс, савецкі і літоўскі баскетбаліст.

У гэты дзень памерлі:

1370 – Урбан V (нар. 1310), папа рымскі.

1915 – Алёіс Альцгаймэр (нар. 1864), нямецкі псыхіятар і нэўроляг, імем якога названы прэсынільны псыхоз.

1996 – Марчэла Мастраяні (нар. 1924), італьянскі кінаактор.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

Дзень Міколы-Цудатворца

Міжнародны дзень дапамогі бедным

Міжнародны дзень забесьпячэнца

365 ДЗЁН ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

Аголеная акцыя Femen ля КДБ

Затрыманы Сяргей Каваленка

Казаскі міністар: беларускіх амапаўцаў у Жанаэзене няма

Выбары, на якіх прайгралі ўсе

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

І гэта відавочна – што выбары сфальсфыфікаваныя як заўсёды, але «элегантнай» перамогі ў Лукашэнкі не атрымалася. Ён зноў замачыў свае рукі ў крыві.

Старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк пра выбары-2010