Ён апісвае лёс зьняволенага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Бяляцкі атрымаў 4 з паловай гады. «Афіцыйна ён абвінавачваўся ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, але ўсім вядома, у чым яго сапраўднае злачынства: Бяляцкі кіруе арганізацыяй, якая дапамагае палітвязьням» (цэнтар «Вясна»), — піша аўтар.
Між тым Польшча, Літва і Латвія, якія мяжуюць з Беларусьсю, -сябры ЭЗ і НАТА, дзяржавы са свабоднай прэсай і незалежнымі судамі. У Беларусі Лукашэнка кіруе краінай з 1994 году і пахваляецца сваім статусам «апошняга і адзінага ў Эўропе дыктатара», піша аўтар. Паводле яго адчуваньня, у Беларусі наогул «многае адсылае да часоў Брэжнева».
Лукашэнка культывуе імідж «у роўнай ступені гангстара і блазана», працягвае аўтар. «Але блазнам зманліва. Гэты чалавек з акулападобнай праніклівасьцю разумее, што такое магутнасьць», — гаворыцца ў артыкуле. Калі ў 1990-х беларусы пачалі змагацца зь яго рэжымам, журналіст і два вядучых палітычных супернікі Лукашэнкі «проста зьніклі», як кажа аўтар.
Цяпер беларуская апазыцыя «усё яшчэ жывая, але ледзьве дыхае», як лічыць Кэрыл. Паліцыя жорстка рэагуе нават на ўдзельнікаў нявінных акцый пратэсту — напрыклад, флэш-мобаў з аплядысмэнтамі. Апазыцыя наторкаецца на глухую сцяну, спрабуючы набыць падтрымку.
Тым часам у лістападзе ўлады канфіскавалі ўсю маёмасьць цэнтру «Вясна» і закрылі яго офіс. Па словах актывістаў, сёньня ў Беларусі ўсяго 12 палітвязьняў. «Але гэта сьведчыць ня колькі пра дэфіцыт крытыкаў, колькі аб эфэктыўнасьці паліцэйскай дзяржавы, якая насаджае здранцвеньне», — лічыць аўтар.
Калі не лічыць гэтых дробных саступак, сытуацыя практычна не мяняецца. «Магчыма, справа ў тым, што вельмі многія краіны ЭЗ ахвотна купляюць танныя нафтапрадукты зь Беларусі», — тлумачыць аўтар. Гэтыя валютныя паступленьні — жыватворны струмень для Лукашэнкі. «Калі б ЭЗ сапраўды хацеў ударыць Беларусь у слабое месца, гэта была б ідэальная мішэнь», — заўважае аўтар. Натацыі не дзейнічаюць.
А ў якіх адносінах Беларусь з Расеяй? «Залішне удакладняць, што пуцінская Расея схільная падзяляць погляды Лукашэнка на правы чалавека», — піша аўтар. Але Лукашэнка — «занадта сьлізкая фігура» для таго, каб ва ўсім згаджацца з Масквой. Ён вельмі залежны ад расейскіх энерганосьбітаў, але майстэрскі лавіруе паміж Усходам і Захадам. «Эўрапейцы ня хочуць, каб ён набліжаўся да арбіты Масквы, а Пуціну ня хочацца адмаўляцца ад уплыву на Менск», — гаворыцца ў артыкуле.
Яшчэ адзін заклад улады Лукашэнкі — «геаграфічны праклён», як выказваецца аўтар. «Беларусы ня маюць ніякіх прыроджаных адрозьненьняў ад іншых эўрапейцаў, але іх месцазнаходжаньне ў Эўропе аказала ім дурную паслугу», — мяркуе аўтар. У 1930-1940-я гады Беларусь бачыла «сталінскі тэрор, ўварваньне нацыстаў, адступленьне немцаў з прымяненьнем тактыкі „выпаленай зямлі“ і вяртаньне савецкай улады».
Што цяпер? «Большасць беларусаў відавочна незадаволеныя існуючым становішчам, але ў асноўным яны імкнуцца затаіцца», — піша Крысьціян Кэрыл. Па выніках сацапытанняў, 30% за Лукашэнку, 15% — за апазыцыю, астатнія апалітычныя. Шмат хто зьяжджае ў Эўропу.
Аўтар прапануе свой выхад: «Чаму б ня даць Бяляцкаму Нобэлеўскую прэмію? Гэта ўдыхне сьвежае паветра ў гэты затхлы куток Эўропы».