15 сьнежня бацька палітвязьня Мікалая Дзядка Аляксандар Дзядок паведаміў «Свабодзе», што атрымаў ліст з магілёўскай турмы, куды нядаўна быў пераведзены ягоны сын.
«Ліст адпраўлены з турмы 12 сьнежня. У ім паведамляюць, што Мікалай прыбыў у турму № 4 7 сьнежня. Таксама там напісана, што яму будзе дазволена адно кароткатэрміновае спатканьне ў год і яму можна атрымаць адну бандэроль. Пасылкі, перадачы, доўгатэрміновыя спатканьні яму забароненыя. Ён зможа званіць праз тэлефон па графіку, які там будзе ўсталяваны. І перапісвацца з намі можа. Такім чынам, гэта ўсё, што яму там дазволена. Яшчэ ў лісьце пазначана, што пра час спатканьня з сынам мы даведаемся ад яго».
Паводле Дзядка-старэйшага, за 8 дзён знаходжаньня ягонага сына ў магілёўскай турме ад яго не было тэлефонных званкоў і лістоў.
Аляксандар Дзядок: «Дадам, што ліст з турмы напісаны на жудаснай шэрай паперы і прыбыў ён у жудаснай самаробнай капэрце. Быццам у Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў грошы скончыліся».
Бацька вязьня ня выключыў, што да канца года сына ў турме наведае адвакат.
Мікалай Дзядок асуджаны на 4 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў нападзе на афіцыйныя будынкі, якое ён у судзе не прызнаў. Пасьля больш як году знаходжаньня ў шклоўскай калёніі Мікалая Дзядка як злоснага парушальніка рэжыму перавялі ў магілёўскую крытую турму.