Афіцыйныя ведамствы абвяргаць чуткі пра тое, што кіраўніцтва Беларусі гатовае запрасіць больш за паўмільёна кітайцаў для ўзьвядзеньня Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку.
Чыноўнікі сьцьвярджаюць: паколькі парк будзе фармавацца паэтапна, такая колькасьць будаўнікоў не патрэбная фізычна. Да таго ж, згодна з папярэднімі разьлікамі, цягам бліжэйшага дзесяцігодзьдзя колькасьць сталых ці часовых насельнікаў парку не дасягне і 40 тысяч чалавек, а на згаданыя 500–600 тысяч можна выйсьці толькі пры рэалізацыі ўсіх задумаў і ў лепшым выпадку гадоў праз 30.
Некалькі апошніх дзён прадстаўнікі дзяржаўных структураў вымушаныя суцішваць грамадзкасьць, устрывожаную зьвесткамі пра 600 тысяч працоўных візаў, якія Міністэрства замежных спраў Беларусі нібыта ўжо аформіла грамадзянам Кітаю на будучы год. Спачатку такую інфармацыю са спасылкай на «дасьведчаную крыніцу» растыражаваў кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук, а 13 сьнежня гэтыя зьвесткі быццам бы пацьвердзіў расейскаму інтэрнэт-рэсурсу Gazeta.ru неназваны беларускі ўрадовец.
Прадстаўнік МЗС Андрэй Савіных удакладняе: за 2012 год замежным грамадзянам выдадзена блізу 400 тысяч візаў, прычым працоўных візаў сярод іх — усяго 1 тысяча. Спадар Савіных ня можа сказаць, колькі аформлена візаў менавіта кітайскім грамадзянам, але падставаў да прагназаваньня ўяўных 600 тысяч, кажа ён, няма ніякіх:
«Чаму, дапусьцім, не 600 мільёнаў? Усяго толькі палова насельніцтва Кітаю».
Карэспандэнт: «Але хоць нейкая лічба па кітайцах ёсьць?»
«300 тысяч, калі працягваць фантазіраваць... Слухайце, давайце ня будзем гэта пераўтвараць у абсурд. Вы што, думаеце, што прэсавы сакратар МЗС сядзіць, і кожны дзень яму на стол прыносяць зводку, колькі кітайскіх візаў выдадзена? Мы ня бачым ніякай тэндэнцыі да павелічэньня, таму магу вас праінфармаваць, што гэта выдумка, якая выходзіць за рамкі здаровага сэнсу».
На пачатку чэрвеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, згодна зь якім паблізу Смалявічаў пад Менскам будзе створаная асаблівая эканамічная зона з адмысловым прававым рэжымам тэрмінам на 50 гадоў. Пад індустрыяльны парк адводзіцца тэрыторыя плошчай 8,5 тысяч гектараў, што паводле памераў можна супаставіць зь Віцебскам. На асобнай пляцоўцы мае паўстаць цэлы прамысловы горад, акцэнт у якім будзе зроблены на электроніку, біямэдыцыну, тонкую хімію, машынабудаваньне.
Прадстаўнікі ведамстваў, задзейнічаных на рэалізацыі праекту Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку, не выключаюць, што дзеля паскарэньня будаўнічага працэсу сапраўды будзе прыцягнутая працоўная сіла з Кітаю. Аднак, як кажуць у сумеснай беларуска-кітайскай кампаніі па разьвіцьці парку (Industrial Park Development Company), працу над генэральным плянам мяркуецца завяршыць да канца І кварталу 2013 году, а будаўніцтва вытворчых цэхаў пачнецца не раней за 2014-ты. Нават зыходзячы з гэтага, удакладняе начальнік галоўнага ўпраўленьня інвэстыцыяў Міністэрства эканомікі Сяргей Вайцяхоўскі, ніяк не выпадае казаць пра масавую міграцыю кітайскіх рабочых:
«У гэта проста слаба верыцца. Дый нават каб проста разьмясьціць такую
колькасьць людзей, павінна быць вялізная інфраструктура, якую, па ідэі, самі ж кітайцы і мусяць дзесьці стварыць. На самой справе гаворка вялася ў тым ліку пра тое, што калі ў парку будуць рэгістравацца замежныя кампаніі, то яны могуць карыстацца паслугамі сваіх жа грамадзянаў. Калі, прыкладам, ангельская кампанія адкрые тут свой сумесны бізнэс, цалкам натуральна, яна можа запрасіць кіроўны пэрсанал зь ліку ангельцаў. Таму нам трэба гаварыць і пра гэта: прыедуць жа ня толькі кітайцы, але і брытанцы, немцы, расейцы, сынгапурцы — усе, каго мы ўмоўна можам уявіць у якасьці рэзыдэнтаў. І, вядома ж, ня выключаны той факт, што будуць тут і кітайцы. Прыкладам, пры будаўніцтве ў нас цэмэнтных заводаў таксама ж выкарыстоўваецца кітайская працоўная сіла. Хай і ў нязначных аб’ёмах, але ж кітайскія будаўнікі прыцягнутыя. Так і ў выпадку з паркам: кітайская прысутнасьць магчымая, але перакананы, што лічбы будуць зусім не такія».
У эканамічным ведамстве ўдакладняюць, што агульны кошт маштабнага праекту ацэньваецца ў 30 мільярдаў даляраў, прычым за першыя 10 гадоў інвэстыцыі на стварэньне інфраструктуры парку могуць скласьці ня болей за 6 мільярдаў даляраў. Асноўным крэдыторам выступае Дзяржаўны банк разьвіцьця Кітаю.
На вытворчасьці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку будуць працаваць у асноўным беларускія работнікі. Гэта паабяцаў сёньня на прэс-канфэрэнцы і старшыня Менскага аблвыканкаму Барыс Батура.
Тым часам жыхары Смалявічаў ды дачных каапэратываў да суседзтва з будучым індустрыяльным гігантам ставяцца з насьцярогай. Людзям ужо давялося абараняць свае дамы ды зямельныя надзелы, якія беларускія ўлады намагаліся экспрапрыяваць пад тэхналягічныя патрэбы парку. Аднак масавыя выступы незадаволеных грамадзянаў і патрабаваньне рэфэрэндуму аб мэтазгоднасьці ўзьвядзеньня парку вымусілі чыноўнікаў суцішыць апэтыты і запэўніць, што прыватная ўласнасьць не пацерпіць.

кітайская прысутнасьць магчымая, але перакананы, што лічбы будуць зусім не такія