Апошнімі днямі шэраг сустрэчаў у Вашынгтоне — у прыватнасьці ў Сэнаце, Дзярждэпартамэнце і Радзе бясьпекі ЗША — праводзяць старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна, жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук і праваабаронца Тацяна Равяка. Галоўныя тэмы сустрэчаў — свабода слова ў Беларусі і сытуацыя з палітычнымі зьняволенымі.
Беларускі таксама ўзялі ўдзел ў мерапрыемстве з удзелам кангрэсмэна Крыстафэра Сьміта, прысьвечаным другой гадавіне жорсткага разгону шматтысячнай дэманстрацыі ў цэнтры Менску 19 сьнежня 2010 году.
На брыфінгу ў Вашынгтоне 11 сьнежня Жана Літвіна гэтак патлумачыла пазыцыю беларусаў на сустрэчах:
«Нам вельмі важна, каб пазыцыя арганізацый зь якімі мы сустракаемся, была прынцыповай і цьвёрдай — так, можна разьвіваць бізнэс, эканамічнае супрацоўніцтва, але ні ў якім разе нельга пераступаць праз абсалютна рэальную каштоўнасьць правоў чалавека. Нельга весьці дыялёг і поўнамаштабнае супрацоўніцтва з краінай, у якой ёсьць месца палітзьняволеным, якая не цярпіць ніякай альтэрнатыўнай пазыцыі. Гэта найважнейшае, што мы хацелі б данесьці да нашых суразмоўцаў».
Натальля Пінчук выказала надзею, што і Злучаныя Штаты, і Эўрапейскі Саюз будуць адстойваць вызваленьне ўсіх палітзьняволеных і іх рэабілітацыю.
Тацьцяна Равяка дадала: «Для нас вельмі важна каб пазыцыя Эўразьвязу і пазыцыя ЗША мела сынхранізаваны характар, каб яны не пярэчылі адна адной, каб яны ўзмацнялі адна адну, і тады ў сынхранізаваных дзеяньняў будзе большы эфэкт і большая сіла».